RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве працуюць ёлачныя кірмашы

У Магілёве працуюць ёлачныя кірмашы. Акрамя традыцыйных ёлак і соснаў, лясгасы і індывідуальныя прадпрымальнікі прапануюць пакупнікам ужо ўпадабаныя многім навагоднія дрэвы ў кадках, а таксама навагоднія букеты і кампазіцыі.

Мятровую ёлку можна купіць ад 5 руб., а навагоднюю прыгажуню ў кадцы – ад 11 рублёў. Час працы ёлачных базараў – з 12 да 19 гадзін. Набыць жывую ёлку можна практычна ў любой кропцы горада.

Напрыклад, Магілёўскі лясгас плануе разгарнуць гандаль ялінкамі і хвоямі больш чым на 10 пляцоўках у горадзе (вул. Каштанавая, 2 (у раёне ГЦ «Крыніца»)), пляцоўка па вуліцы Каралёва (у раёне дома № 25), пляцоўка па праспекце Шміта (у раёне дома № 11), прывакзальны рынак па вуліцы Грышына, 2, міні-рынак «Любужскі» па Віцебскім праспекце, рынак па вуліцы Астроўскага (у раёне ўніверсама № 4), рынак па вуліцы Маўчанскага (у раёне ГЦ «Кантынент»), рынак «Прыдарожны» па вуліцы Чалюскінцаў, міні-рынак Казіміраўскі па вуліцы Мінская шаша, д. 24, рынак «Алімпійскі» па зав. Гогаля д. 2б, пляцоўка па вуліцы Сіманава, 2а (у раёне рынку «Грабянёўскі»), па вуліцы Куляшова (у раёне дома № 24а), пляцоўка па вуліцы Лазарэнкі (у раёне рынку «Віленскі»).

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая