RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму

У Магілёве сёння прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены калегіі; начальнікі галоўных упраўленняў спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці, якія адказваюць за развіццё спорту і турызму, кіраўнікі ЦФАР і ФСК рэгіёна, вучэбна-метадычных цэнтраў фізічнага выхавання насельніцтва.

У першай палове дня праграма прадугледжвала наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Друць» Бялыніцкага раёна і Новага ФАКа ў Магілёўскім мікрараёне Фаціна. Падводзячы вынікі азнаямлення, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук падкрэсліў важнасць такіх аб’ектаў у прапагандзе здаровага ладу жыцця і спорту сярод насельніцтва. «Бялынічы –прыклад таго, як трэба правільна і граматна арганізаваць у асобна ўзятым раёне заняткі спортам для ўсіх груп насельніцтва. Вельмі важна, каб спартыўныя аб’екты не пуставалі, прыносілі эфект і максімальна выконвалі сваё прызначэнне».

Напрыклад, неабходнасць шматфункцыянальнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў магілёўскім мікрараёне, дзе пражывае каля 160 тыс. чалавек, была абгрунтаванай, лічыць Сяргей Кавальчук. Цяпер важна тут усё правільна размеркаваць, каб месца і часу для заняткаў хапала ўсім: мясцоваму насельніцтву, ДЮСШ, школам.

У цэлым міністр спорту і турызму падкрэсліў, што сёння ў розных рэгіёнах краіны пабудавана дастаткова спартыўных палацаў, залаў, басейнаў, лёгкаатлетычных арэн і іх узвядзенне працягнецца. Але аб’екты не павінны пуставаць, а прыносіць карысць, максімальна выконваць сваё прызначэнне. І тут варта актывізаваць працу з насельніцтвам. Адным з кірункаў можа стаць ГПА– нарматыўная аснова фізічнага выхавання насельніцтва краіны, накіраваная на развіццё масавага спорту. «Працу з людзьмі мы павінны паставіць на больш высокі ўзровень, выкарыстоўваючы, у ліку іншага, сусветны вопыт. Бо здароўе народа –здароўе нашай краіны», – канстатаваў Сяргей Кавальчук.

«Акрамя таго, фізічная культура і масавы спорт з’яўляюцца не толькі сродкам умацавання здароўя грамадзян, але і падмуркам у падрыхтоўцы рэзерву для спорту вышэйшых дасягненняў, –падкрэсліў ён. – А вяршыняй гэтай піраміды, таго, як мы яе выбудуем і наколькі эфектыўна выкарыстоўваем, з’яўляюцца выступленні нацыянальных каманд на Алімпійскіх гульнях. Вынікі мінулых гульняў у Токіа ўсе ведаюць. Гэта не той вынік, на які мы разлічвалі. Таму зараз трэба глыбока прааналізаваць недахопы». Дарэчы, Магілёўская вобласць адзіная выканала медальны план: Ірына Курачкіна стала сярэбраным прызёрам у жаночай барацьбе, а Ванэса Каладзінская – бронзавым.

Па словах Сяргея Кавальчука, у найбліжэйшы час будзе праверана праца РЦАПаў, федэрацый і спартыўных школ, асабліва тых, якія на працягу доўгіх гадоў не паказваюць вынікаў. Плануецца аптымізацыя функцый галіны і кадраў. Так званаму ўзварушэнню падвергнецца вертыкаль падрыхтоўкі спартсменаў. У раздзел усяго плануецца паставіць ацэнку выніковасці працы трэнера па колькасці перспектыўных выхаванцаў, накіраваных на наступны –вышэйшы ўзровень. Закрануць змены і размеркаванні грашовых патокаў. У прыярытэце –дзіцячы спорт і падтрымка спецыялістаў, якія ўкладваюць сілы ў развіццё фізічных дадзеных падрастаючага пакалення, а таксама ў алімпійскія віды спорту. Акрамя таго, сродкі з мясцовых бюджэтаў будуць накіроўвацца на арганізацыю мерапрыемстваў рэгіянальнага і краінавага ўзроўняў, а вось фінансавыя выдаткі для выезду за мяжу возьме на сябе рэспубліканскі бюджэт.

Ёсць сур’ёзныя пытанні ў профільнага міністэрства да сістэмы арганізацыі трэніровачнага працэсу дарослых спартсменаў. «Дысцыпліна –наша ахілесава пята»,– канстатаваў Сяргей Кавальчук. Таму ёсць намер стварыць групы для правядзення праверачных рэйдаў па выкананні графіка працоўнага часу.

Плануецца перагледзець і арганізацыю дзейнасці комплексных навуковых груп, якія распрацоўваюць методыкі кантролю функцыянальнага стану і здароўя спартсменаў.

  

 

Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая