RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве пройдзе рэгіянальны адбор на «Славянскі базар у Віцебску»

У лістападзе жыхары Прыдняпроўскага краю, якія хочуць трапіць на сцэну XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», змогуць прадэманстраваць свае таленты на рэгіянальным адборачным туры ў Магілёве 22 лістапада. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад асоб не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

Выканаўцам неабходна падрыхтаваць па дзве кампазіцыі: эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці (для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу), а таксама эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і сусветны хіт (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні).

Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў рэгіянальных адборачных турах неабходна накіраваць да 17 лістапада 2022 года на электронны адрас установы kdd@dko-mogilev.by (з пазнакай у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў: «Адборачны тур конкурсу «Віцебск» (дарослыя)» або «Адборачны тур конкурсу «Віцебск» (дзеці)»). Арыгіналы мець пры сабе ці накіраваць на адрас: 212002, г. Магілёў, пр-т Пушкінскі, 7 з паметкай «Конкурс Славянскі базар 2023».

Мерапрыемства пройдзе ў Палацы культуры вобласці. Пачатак правядзення: а 10.00 (дзеці), а 14.00 (дарослыя).

Расклад і ўмовы правядзення адборачнага тура Міністэрства культуры апублікавала на сваім сайце.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая