У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці». З гэтага дня пачалася самастойная праца абласнога тэлебачання.
Аб стварэнні абласной студыі тэлебачання на Магілёўшчыне задумаліся яшчэ ў канцы 1960-х.; тады ж вызначылі, у якім будынку яна размесціцца –на вуліцы Першамайскай, 83. Тут тэлестудыя знаходзіцца і сёння.
Аднак толькі ў 1983 годзе ў Камітэце па радыёвяшчанні і тэлебачанні БССР вырашылі накіраваць у Магілёў перасоўную рэпартажную тэлевізійную станцыю (ПРТС). Праўда, не новую, а ўжо пабачыўшую віды. Так што першы «офіс» магілёўскіх тэлевізійнікаў быў на колах. З тэхнікі –дзве тэлекамеры і відэамагнітафон. Адзняты відэаматэрыял адпраўляўся ў Мінск для трансляцыі на Беларускім тэлебачанні.
З 1 студзеня 1989 года была ўтворана Магілёўская студыя тэлебачання. І ўжо 4 студзеня 1989 года ў межах канала Беларускага тэлебачання транслявалася першая перадача непасрэдна з абласной студыі –10-хвілінны інфармацыйны выпуск «Дзень вобласці».
Сёння інфармацыйная праграма «Навіны рэгіёна» выходзіць у эфір на тэлеканале «Беларусь 4. “Магілёў”» па буднях – з 6:35 да 22:45 і ў суботу. Вынік тыдня па пятніцах журналісты падводзяць ў інфармацыйна-аналітычнай праграме «Днями».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы
20.03.2024 - 09:30
Школьны музей у Крычаўскай СШ №3 расказвае пра Вялікую Айчынную вайну
16.02.2024 - 09:31
Чым вызначыўся Асіповіцкі раён падчас Вялікай Айчыннай вайны
15.02.2024 - 10:05
25.01.2024 - 11:21
24.01.2024 - 16:27