У турніры абласнога цэнтра творчасці па плаванні, прысвечаным 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, прыняла ўдзел моладзь Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла метадыст аддзела фізічнага выхавання ДУДА«АЦТ» Дзіна Дзямідава.
У спаборніцтве прыняло ўдзел 13 каманд устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай абласцей, Магілёва і Бабруйска, а таксама Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці. У індывідуальных заплывах 323 удзельнікі спаборнічалі ў чатырох узроставых групах (асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак) на дыстанцыях 50 і 100 м кролем на спіне, вольным стылем, брасам і батэрфляем.
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі. Найлепшымі сярод навучэнцаў абласнога цэнтра творчасці сталі: Сафія Жолабава, Уладзіслаў Свяхоўскі, Глеб Бабій, Арцём Ліцвінчук.
«Для кожнага плыўца спаборніцтвы маюць вялікае значэнне: спартсмен аналізуе свае вынікі, узровень падрыхтоўкі, – адзначыла Дзіна Дзямідава. – Для трэнераў спаборніцтвы з’яўляюцца удалым момантам, калі можна адсачыць недапрацоўкі, каб потым іх выправіць. Але галоўнае, такія мерапрыемствы збліжаюць, даюць масу станоўчых эмоцый і зарад для далейшай працы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06