RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У выніку пажару ў кватэры ў Бабруйску загінуў мужчына

Пяць пажараў у Бабруйску, Клімавічах, Быхаўскім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

На жаль, не абышлося без гібелі. Каля чатырох гадзін раніцы 20 мая пад’езд чатырохпавярховага жылога дома па вул. Пушкіна ў Бабруйску стаў напаўняцца дымам. Першым задымленне заўважыў і патэлефанаваў у службу МНС жыхар 3 паверха. Ратавальнікі хутка ўстанавілі крыніцу задымлення – гарэла двухпакаёвая кватэра на першым паверсе. Звяном газадымаахоўнай службы на падлозе ў жылым пакоі без прыкмет жыцця знойдзены 43-гадовы гаспадар кватэры. Пошук загінулага быў абцяжараны высокай тэмпературай і шчыльным задымленнем. У выніку пажару ў кухні пашкоджана маёмасць, закураныя сцены і столь. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Праверку па факце пажару і гібелі праводзіць Бабруйскі міжраённы аддзел следчага камітэта.

19 мая ў 14.20 ў службу МНС паступіла паведамленне аб узгаранні на тэрыторыі ААТ «Трылесіна–Агра» ў аг. Трылесіна Дрыбінскага раёна. Пры ўзгаранні пароў ЛУВ атрымаў апёкі 38-гадовы работнік прадпрыемства. Мужчына шпіталізаваны. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая