На сённяшняй сесіі Глускага раённага Савета дэпутатаў старшынёй Глускага раённага выканаўчага камітэта быў зацверджаны Уладзімір Кніга, узгоднены на гэту пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Прадставіў яго ўдзельнікам пасяджэння – дэпутацкаму корпусу і кіраўніцкаму актыву раёна – старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Адзначаліся веды, досвед і прафесіяналізм Уладзіміра Валянцінавіча. У прыватнасці, вышэйшую прафесійную адукацыю ён спасцігаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вагомы і яго кіраўнічы досвед, назапашаны ў рэгіянальных дзяржаўных арганізацыях і мясцовых органах улады. У тым ліку падчас працы старшынёй Клічаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Як падкрэслівалася, прафесійныя веды і вопыт Уладзіміра Валянцінавіча, памножаныя на адказнасць, дзелавітасць, мэтанакіраванасць і ўменне працаваць з людзьмі, і павінны садзейнічаць эфектыўнаму вырашэнню значных задач, якія стаяць сёння перад Глускім раёнам. Сярод першаступенных – далейшае добраўпарадкаванне раённага цэнтра і іншых населеных пунктаў, выхад на новы ўзровень значных вынікаў работы сельскагаспадарчай галіны, і ў цэлым забеспячэнне больш высокіх фінансава-эканамічных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці раёна для паляпшэння дабрабыту яго жыхароў.

mogilevnews.by