Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 30 мая. У планах на 2023 год працаўладкаваць каля 6 тыс. чалавек у складзе 300 атрадаў. Таксама сёлета байцы з Магілёўскай вобласці прымуць удзел у такіх рэспубліканскіх праектах, як вытворчы працоўны праект «Атлант», «МАЗ», «МТЗ», «ААТ Гомсельмаш». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.
Удзельнікамі святочнага мерапрыемства на плошчы Славы ў Магілёве стануць першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў.
Байцы студэнцкіх атрадаў прымуць удзел у цырымоніі ўскладання кветак і лампад да мемарыяльнага комплексу «Змагарам за Савецкую ўладу», а таксама ўрачыста ўсталююць таблічку «Лічбавая зорка».
Далей студатрадаўцы падтрымаюць працоўную акцыю «Праца Крут», падчас якой зоймуцца праполкай і палівам кустоў і раслін.
Папрацаваўшы, байцы ў складзе дзвюх груп, сфарміраваных з камандзіраў тэрытарыяльных камітэтаў штабоў студэнцкіх атрадаў і камандзіраў штабоў працоўных спраў устаноў адукацыі, адправяцца на семінар-практыкум. На семінары яны абмяркуюць пытанні арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у працоўным семестры 2023 года; захавання патрабаванняў аховы працы і заканадаўства аб працы пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў; вядзення дакументацыі па арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў; арганізацыі ўнутрыатраднай дзейнасці і многія іншыя.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза