RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Урачыстая цырымонія ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў прайшла ў Магілёве

Урачыстая цырымонія ўшаноўвання Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адбылася сёння на плошчы Славы ў Магілёве. Удзел у ёй прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і гарадской улады, а таксама з ліку навучэнскай моладзі, працоўных калектываў, грамадскасці, жыхароў горада. У свяце прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек.

«Беларускі герб, сцяг, гімн - галоўныя сімвалы народа-пераможцы, народа-патрыёта, суверэннай дзяржавы., - адзначыў Анатоль Ісачанка, звяртаючыся з віншавальнай прамовай да жыхароў Магілёўшчыны. - Безумоўна, гэтыя нацыянальныя арыенціры ўвасабляюць незалежнасць і сілу нашай Айчыны. Сцвярджаюць вернасць і адданасць традыцыям, умацоўваюць сувязь эпох і пераемнасць пакаленняў. Пад дзяржаўнымі сімваламі Беларусі жывуць грамадзяне розных веравызнанняў і нацыянальнасцей, дабіваюцца высокіх навуковых, культурных, спартыўных вынікаў. І ўсіх іх аб'ядноўвае адказнасць і любоў да сваёй краіны, жаданне прымножыць і зрабіць яе яшчэ мацнейшай. Упэўнены, што жыхары Прыдняпроўскага краю сваімі працоўнымі дасягненнямі ўнясуць свой дастойны ўклад у будаўніцтва новай гісторыі магілёўскага рэгіёну і нашай роднай Беларусі.

Сённяшняе свята мы сустракаем з цвёрдай упэўненасцю ў заўтрашнім дні. Безумоўна, дзякуючы пакаленню пераможцаў, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранілі для нас свабоду і магчымасць жыць на добрай беларускай зямлі. Сёння перад намі стаіць важная задача - захаваць спакой і адзінства ў нашым беларускім доме. Упэўнены, што разам мы справімся з любымі задачамі, паспяхова зможам адказваць на ўсе выклікі часу і няўхільна рухацца наперад. Не сумняваюся, што нашыя дзеці і ўнукі будуць будаваць нашу будучыню так, як вырашаць самі, абапіраючыся на гераічнае мінулае, традыцыі, інтарэсы і каштоўнасці сваёй роднай зямлі.

Дарагія землякі, няхай гэты дзень надасць вам сілы і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў. А ў жыцці з кожным годам будзе ўсё больш і больш падстаў для гонару за свой рэгіён, за сваю Айчыну - са святам!»

Сярод тых, хто ў гэты дзень прыйшоў на плошчу Славы, была курсант 3 курса інстытута МУС Аляксандра Шведава: «Для мяне, будучага супрацоўніка органаў унутраных справаў, як і для ўсіх курсантаў прысутных на гэтым мерапрыемстве, для ўсіх студэнтаў і школьнікаў, усёй моладзі гэты свята сімвалізуе суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, характар нашага народа, уменне абараніць свае дзяржаўныя межы. І паказаць, што Беларусь - не проста назва краіны, гэта яе народ, яе характар і багатая гісторыя».

Далучыўся да свята і студэнт 3 курса БДУТ, камандзір «Маладосць» імя двойчы Героя Савецкага Саюза І.І.Якубоўскага Дзмітрый Дабранскі: «Лічу, што гэтае свята важнае для нашай краіны і кожнага асабіста. Наша сімволіка паказвае, які наш народ міралюбівы. Таму мы мусім адстойваць свае інтарэсы, інтарэсы нашай краіны. Кожны беларус мусіць паважаць нацыянальныя сімвалы, ганарыцца традыцыямі. Мы, як прадстаўнікі моладзі, актыўна праяўляем сваю пазіцыю, у тым ліку займаючыся валанцёрствам. Калі кожны ўнясе нават свой маленькі ўклад, атрымаецца адна агульная, вялікая і важная справа. Уклад кожнага неабходны для нашай краіны. І мы, моладзь, робім усё, каб Беларусь – гучала ганарліва».

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства быў урачыста адкрыты рух па вуліцы Камсамольскай пасля рэканструкцыі. А таксама адбыўся аўтапрабег ад ГЦ «Парк Сіці» з наступным ускладаннем кветак на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У ім прынялі ўдзел каля пяцідзесяці аўтамабіляў.

Святочная праграма разгарнулася ў гэты дзень для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра ў гарадскім парку Падміколле. Тут да 16.00 будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, адбудзецца ўрачыстае ўзняцце флага Рэспублікі Беларусь, выкананне гімна Рэспублікі Беларусь удзельнікамі свята, а таксама цырымонія прыняцця ў рады ГА «БРСМ». Акрамя таго, гасцей свята чакаюць квэсты, гульні, работа інфармацыйна-дэманстрацыйных і інтэрактыўных пляцовак МНС, ДАІ, АСВОД, ДТСААФ, устаноў адукацыі і іншых.

Святкаванне Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь праходзіць і ў астатніх раёнах Прыдняпроўскага краю.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая