RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці рыхтуецца вялікая праграма святкаванняў Дня народнага адзінства

Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці рыхтуецца вялікая праграма святкаванняў Дня народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Яшчэ задоўга да свята, якое ўпершыню праводзіцца ў нашай краіне 17 верасня, на Магілёўшчыне пачаліся вела-і аўтапрабегі, творчыя сустрэчы, выступленні самадзейных калектываў, гульнявыя праграмы, спаборніцтвы, флэшмобы, дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, патрыятычныя акцыі і акцыі па добраўпарадкаванні малой радзімы, тэматычныя кніжныя выставы, конкурсы дзіцячых эсэ і малюнкаў, адзіныя дні інфармавання і інш. Рэгіянальныя СМІ прысвяцілі гэтай тэматыцы спецыяльныя рубрыкі.

Разнастайныя мерапрыемствы запланаваны ў гарадах і раёнах Прыдняпроўскага краю непасрэдна 17 верасня. Так, шклаўчане адзінай калонай, пад адзіным дзяржаўным сцягам праедуць па населеных пунктах свайго рэгіёна, каб яшчэ раз паказаць сваё імкненне жыць мірна і шчасліва ў адзінай краіне. Дыялогавая пляцоўка пад дэвізам «Пра нашу Радзіму, пра нас» пройдзе ў раённа-краязнаўчым музеі. Да абмеркавання этапаў шляху станаўлення дзяржаўнасці плануецца далучыць вязняў фашысцкіх канцлагераў. Маладых спецыялістаў запросяць на сустрэчу са старшынёй райвыканкама. Хлопцы і дзяўчаты напрамую пагутараць з кіраўніком раёна, змогуць звярнуцца да яго з просьбамі, задаць пытанні і выказаць свае меркаванні. Актывісты грамадскіх арганізацый паўдзельнічаюць у закладцы новай алеі «Адзінства» ў гарадскім парку. Увечары ў Доме культуры запланаваны тэматычны канцэрт «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», дзе ва ўрачыстай абстаноўцы адзначаць шклаўчан, якія сваёй працай і справамі ўносяць дастойны ўклад у развіццё розных сфер жыцця.

Жыхары Бабруйскага раёна змогуць прыняць удзел у агітацыйным аўтамотапрабегу па памятных месцах Прыбярэзінскага краю. Таксама ў гэты дзень у школах адбудуцца ўрачыстыя лінейкі «Беларусь адзіная: адзінства, развіццё, незалежнасць».

Насычаным будзе святочны тыдзень у Магілёве. Ужо 14 верасня ў абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна пройдзе сустрэча пісьменнікаў Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з творчай грамадскасцю горада на Дняпры «Хай мацнее штогод наш адзіны народ!». 15 верасня ў Палацы культуры вобласці моладзь сустрэнецца з вядомым паралімпійцам Аляксеем Талаем. Моладзевае спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства «РаЗАм!» адбудзецца на пляцоўцы для гульні ў міні-гольф 16 верасня. У гэты ж дзень у Палацы культуры вобласці запланавана рэгіянальная ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, а ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу – канцэрт калектыву гарадской капэлы «Сіла – у нашым адзінстве!».

У сам дзень свята – 17 верасня – адкрыюць 1-ю чаргу будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага і Загараднай шашы, а таксама памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства, на пляцоўцы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Апоўдні на плошчы Славы пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага гарадскога агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю і нясенне Вахты памяці. У Музеі гісторыі Магілёва правядуць дзень адчыненых дзвярэй, пешую экскурсію «Магілёў–горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі», у выставачнай зале прадставяць экспазіцыю работ членаў Беларускага саюза мастакоў «Вобразы натхнення».

Каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з’явіцца яблыневы сад, высаджаны студэнтамі ВНУ. Спартыўная пляцоўка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта прыме таварыскую сустрэчу зборных каманд па міні-футболе БРУ і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. На летняй пляцоўцы Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №7 адбудзецца канцэрт «#МЫВМЕСТЕ». Завершыць дзень святочная праграма «Мы адзіныя!» каля лячэбна-дыягнастычнага цэнтра.

17 верасня – свята, якое павінна з’яднаць беларускае грамадства. Дата абрана ў гонар знакавай падзеі нашай гісторыі, калі ў 1939 годзе адбылося ўз’яднанне падзеленай нацыі. Але яднанне – гэта, вядома, не толькі адсылкі да мінулага. Сёння гэта дата яшчэ і сімвал перамогі для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай. Без «уключэння» сэрца ні адно мерапрыемства ў гэты дзень не будзе мець сэнсу. Дык няхай кожны знойдзе ў гэтыя дні, і ў само 17 верасня для сябе асабісты сэнс.

 

Праграма святкавання Дня народнага адзінства ў Магілёве

14 верасня 

15.00

Сустрэча пісьменнікаў Магілёўскага аддзялення грамадскага абяднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з творчай грамадскасцю г. Магілёва «Хай мацнейшае штагод наш адзін народ!»

УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»

16 верасня 

15.00

Моладзевае спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства «РаЗАм!»

пляцоўка для гульні ў міні-гольф

16.00

Абласное ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства

ДУК «Палац культуры вобласці»

18.00

Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Магілёўская гарадская капэла» «Сіла – у нашым адзінстве!»

Канцэртная зала ўстановы культуры «Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу»

17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

10.00

Цырымонія адкрыцця 1-й чаргі будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага і Загараднай шашы ў Магілёве

10.30

Урачыстае адкрыццё памятнага знака, прысвечанага Дню народнага адзінства

Пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»

12.00

Цырымонія адкрыцця Вахты памяці і ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага гарадскога агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю і нясенне Вахты памяці

пл. Славы

14.00

Дзень адчыненых дзвярэй «Мы такія розныя, але мы – разам!» і пешая экскурсія «Магілёў – горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі»

УК «Музей гісторыі Магілёва»

16.00

 

Пасадка яблыневага саду студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій

Тэрыторыя каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій

17.00

 

Таварыская сустрэча зборных каманд па міні-футболе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова

Спартыўная пляцоўка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, 7‑ы корпус

17.30

Святочны канцэрт «#МЫРАЗАМ»

ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 7» (летняя пляцоўка)

19.00

Святочная праграма «Мы адзіныя!»

Пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр»

На працягу дня:

 

Выстава работ членаў Беларускага саюза мастакоў «Вобразы натхнення»

Выставачная зала УК «Музей гісторыі Магілёва»

 

Круглыя сталы, інфармацыйныя гадзіны, святочныя мерапрыемствы, выставы, танцавальныя флэшмобы ва ўстановах адукацыі г. Магілёва

установы адукацыі г. Магілёва

 

Выставы творчых работ, канцэртныя праграмы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, кніжныя выставы, інтэрактыўныя заняткі ў бібліятэках горада

установы культуры і адукацыі ў сферы культуры г. Магілёва

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая