RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ваенкам Магілёўскай вобласці: гаварыць пра ваенную абстаноўку вакол Беларусі павінны кампетэнтныя людзі

Трэба гаварыць людзям праўду, нічога не ўтойваючы. Такім меркаваннем падзяліўся ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін на сустрэчы з ідэалагічным актывам Бабруйска, расказваючы пра ваенна-палітычную сітуацыю вакол Беларусі, прастварэнне бяспекі краіны, магчымыя выклікі і пагрозы ў гэтай сферы.

– Стала модным, што людзі, якія не маюць ніякага дачынення да пэўнай сферы, не проста выказваюць сваё меркаванне, а выдаюць яго за ісціну ў апошняй інстанцыі. На жаль, многія, тая ж моладзь ці сярэдні рабочы клас, чэрпаюць інфармацыю не з афіцыйных крыніц, а ў гаджэтах, дзе канапавы эксперт расказвае, як падымаць прадпрыемствы і будаваць эканоміку, што і як вырошчваць аграрыям, як абараняць дзяржаўныя межы. Таму наш Прэзідэнт даручыў кампетэнтным людзям наведваць рэгіёны і без утойкі расказваць, што адбываецца ў рэспубліцы і на яе мяжы. Цалкам падтрымліваю гэта рашэнне, – падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч.

З нагоды ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол Беларусі шмат разнастайных чутак, плётак і страхаў. Аляксандр Гарошкін каментуе:

– Сказаць, што ўсё спакойна, не магу. Як людзі ў пагонах, мы бачым, што пагрозы прамога ўварвання няма, але сама абстаноўка вакол нас паказвае, што пры пэўных умовах, калі мы адпаведным чынам адрэагуем, ніхто не выключае, што на нашу дзяржаву будзе аказаны сілавы ціск. Неяк Чэрчыля спыталі, навошта Вялікабрытанія ўдзельнічае ў Другой сусветнай вайне. На што ён адказаў: «Вось перастанем ваяваць, тады зразумееце». Гэта я да таго, што будзе, калі мы апусцім рукі і будзем проста сузіраць сітуацыю. Трэба быць напагатове!

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая