У сераду, 6 студзеня, у рэгіёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы абласной дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
Так, у Чэрыкаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для навучэнцаў пройдзе навагодняя забаўляльная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі з уручэннем падарункаў, сабраных падчас акцыі.
У Клімавіцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для навучэнцаў цэнтра валанцёры арганізуюць салодкі стол. Тут галоўныя героі новага года таксама ўручаць дзецям падарункі.
Яшчэ адзін ранішнік пройдзе ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Крычава.
У гэты ж дзень валанцёры наведаюць шматдзетную дружную сям’ю Ціханавых са Слаўгарада, дзе перададуць частку сабраных падарункаў.
«Гэта фінал нашай дабрачыннай акцыі, – растлумачылі суразмоўцы. – Раней на працягу некалькі тыдняў ва ўнівермагу «Цэнтральны» Магілёва размяшчалася своеасаблівая «Ёлка жаданняў» з паштоўкамі аб навагодніх дзіцячых марах. Гараджане актыўна прымалі ўдзел у пошуку запаветных лялек, робатаў, машынак, кубікаў, мазаік і канцтавараў. І, дзякуючы неабыякавым людзям, напярэдадні Раства валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» перададуць падарункі больш за 50 дзецям».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза