RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Валерый Малашка: праца з насельніцтвам - адказная праца, якая патрабуе шмат сіл, разумення, і галоўнае для нас - захаваць давер людзей

Ацэнка работы ідэалагічнай вертыкалі вобласці дадзена на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магаблвыканкама па падвядзенні вынікаў дзейнасці ў 2022 годзе і пастаноўцы задач на 2023 год.

Удзел у ім прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - начальнік упраўлення каардынацыі інфармацыйнай дзейнасці Аляксандр Ліпніцкі, начальнік аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Надзея Бельская, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава. А таксама намеснікі старшыняў і начальнікі структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў і адміністрацый, галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі, намеснікі кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і арганізацый, прарэктары вну, прадстаўнікі вядучых грамадскіх аб'яднанняў вобласці.

Паспяховая рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі шмат у чым залежыць ад узроўню пастаноўкі ідэалагічнай працы. Цэласнасць, сістэма і паслядоўнасць гэтай работы павінны быць забяспечаны ва ўсіх сферах, пачынаючы з дзіцячага сада і заканчваючы прыватным бізнесам. Такім меркаваннем падзялілася ў сваім выступленні начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Кацярына Музычэнка.

«Пры гэтым эфектыўнасць нашай работы, у першую чаргу, залежыць ад нас саміх, ад асобы ідэолага, глыбіні яго ідэалагічнага ўплыву на людзей, і ў рэшце рэшт ад умення браць на сябе адказнасць за вынік», - падкрэсліла яна.

У 2022 годзе праведзена маштабная работа па ідэалагічным суправаджэнні асноўнай грамадска-палітычнай падзеі - правядзенні Канстытуцыйнага рэферэндуму, якая паказала зладжанасць і высокія вынікі. Яшчэ раз пацвердзіўшы - ідэалагічная вертыкаль выбудавана і даказала сваю працаздольнасць.

«У 2024 годзе нас чакае ўнікальная па сваім змесце і фармаце электаральная кампанія, якая таксама павінна прайсці не менш арганізавана і годна», - выказала ўпэўненасць Кацярына Музычэнка.

Акрамя таго, яна адзначыла, што ў Магілёўскай вобласці на высокім узроўні ажыццяўляюць сваю дзейнасць грамадскія аб'яднанні. Актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці рэгіёна, праводзяць шмат мерапрыемстваў, акцый, рэалізуюць патрыятычныя праекты.

Ішла размова і аб важнасці правядзення інфармацыйна-тлумачальнай павесткі ў працоўных калектывах і з рознымі катэгорыямі насельніцтва па месцы жыхарства, як найважнейшым элеменце ідэалагічнай работы: «У мінулым годзе па вобласці праведзена больш за 64 тыс. сустрэч розных фарматаў, што на 12 тыс. больш, чым у 2021 годзе, - падкрэсліла галоўны ідэолаг вобласці. - Больш за 2,5 тыс. дыялогавых пляцовак праведзена па рэгіёнах, удзел у іх прынялі амаль 110 тыс. чалавек.

У ходзе сустрэч паступіла больш як 6 тыс. пытанняў і крытычных заўваг, з якіх 96 працэнтаў вырашаны. У тым ліку аблвыканкамам і рэгіёнамі праведзена вялікая работа па зняцці пытанняў, якія паступілі ў перыяд правядзення папярэдніх электаральных кампаній. Але расслабляцца не трэба, на кантролі яшчэ знаходзяцца самыя складаныя, якія патрабуюць значнага фінансавання. Але і ўсе яны ўключаны ў Інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці на 2023-2025 гады. І гэта канкрэтны, а не фармальны вынік нашай працы. Цяпер ваша асноўная задача забяспечыць асаблівы кантроль на месцах за ходам іх рэалізацыі».

Адзначыла Кацярына Музычэнка і важнасць ролі інфармацыйнага сегмента ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, забеспячэнні стабільнага і спакойнага грамадска-палітычнага становішча:

«Мінулы год стаў пераломным у дзейнасці СМІ. Як ніколі дэталёва прааналізавана іх работа, вызначана праблемнае поле, выпрацаваны шляхі ўдасканалення.

Рэалізуецца сістэма мер па абароне інфармацыйнай прасторы Магілёўшчыны, процідзеянні інфармацыйным укідам і фэйкам, якія маюць сур'ёзны грамадскі рэзананс і дэструктыўны характар.

Меры развіцця рэгіянальнай медыяпрасторы абмяркоўваліся не раз на сустрэчах са старшынямі і намеснікамі старшынь гаррайвыканкамаў, галоўнымі рэдактарамі пры ўдзеле старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі, намесніка старшыні Валерыя Малашкі і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.

І ўжо напрыканцы мінулага года інфаполе рэгіёна пачало заўважна перафармаціравацца: з'явіліся аглядальнікі палітычнай позвы, калумністы, новыя медыяэксперты, праведзены рэдызайн шэрагу друкаваных выданняў».

Падводзячы вынікі свайго выступу, Кацярына Музычэнка адзначыла: «У нас ёсць усе рэсурсы і магчымасці для зладжанай і эфектыўнай працы. У гэтай зале прысутнічаюць пісьменныя, аўтарытэтныя і вопытныя ідэолагі, кожны з якіх усведамляе важнасць і адказнасць гэтага напрамку работы.

Таму зараз нам трэба сканцэнтравацца і зрабіць усе неабходныя намаганні па выкананні задач, пастаўленых перад намі кіраўніцтвам краіны і вобласці».

У сваю чаргу, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка акцэнтаваў сваю ўвагу на тым, што нягледзячы на тое, што шмат зроблена, ёсць поспехі і пэўныя вынікі, усё ж спыняцца на дасягнутым не трэба - наперадзе шмат задач.

«Калегія ідэалагічнага актыву задае тон усяго грамадскага жыцця як вобласці ў цэлым, так і кожнага раёна ў прыватнасці. У нейкай ступені выступаючы дырыжорам складанай палітычнай працы.

Данесці да свядомасці кожнага чалавека прыярытэты дзяржаўнай палітыкі, матываваць яго на вынік працы і правільныя рашэнні - сёння гэта асноўная задача ўсяго ідэалагічнага актыву.

У рэгіёна маштабныя планы на будучыню, нам ёсць чым ганарыцца і гэта павінны ведаць і разумець людзі, якія жывуць тут, асабліва ва ўмовах інфармацыйных войн і пастаяннай трансфармацыі грамадства.

Праца з насельніцтвам - адказная праца, якая патрабуе шмат сіл, разумення, і галоўнае для нас - захаваць давер людзей. А будзе давер, значыць, будзе рух наперад і будзе вынік».

Сваім меркаваннем аб выніку інфармацыйна-ідэалагічнай работы рэгіёну і бачаннем яе далейшага развіцця падзяліўся і Аляксандр Ліпніцкі:

«Неабходна ўвесь час удасканальвацца, каб своечасова і адэкватна рэагаваць на выклікі новай рэальнасці, выкарыстоўваючы сучасныя падыходы і тэхналогіі. Нарастаючы ціск закранае ўсе падсістэмы грамадства. Эпоха постпраўды фармуе новую рэальнасць і, як раней, ужо не будзе. Моладзь, у прыватнасці, сёння ўжо не ўспрымае стандартныя ідэалагічныя ўстаноўкі як належнае. І ў гэтых умовах трэба ўмець пераарыентавацца, простай мовай, у тым ліку праз сучасныя сродкі камунікацыі, данесці і растлумачыць людзям падзеі ў краіне і агульную карціну свету. І такі досвед маецца.

Складнікі паспяховай працы з моладдзю - гэта не толькі інфармацыйная праца. Сёння мы павінны асаблівую ўвагу ўдзяліць рабоце з маладымі спецыялістамі, працоўнай моладзі. Як сёння дакладна падкрэслівалася на калегіі, важна ўключэнне гэтай катэгорыі людзей у вырашэнне дзяржаўна значных задач.

Каб ідэалагічная праца мела належны эфект, неабходна рэгулярна вывучаць настроі ў грамадстве, умець аналізаваць працэсы, якія адбываюцца. І ў сувязі з гэтым прыйшоў час звярнуць увагу на такія формы работы, як сацыялагічнае суправаджэнне ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў, тэхналогіі работы з сацыяльнымі медыя і прасоўвання актуальнага інфармацыйнага парадку дня, грамадскія камунікацыі і ўзаемадзеянне са СМІ і іншыя. І гэтая праца ў нас наперадзе».

Таксама Аляксандр Ліпніцкі падзякаваў усіх, хто мае дачыненне, за працу на карысць развіцця грамадзянскай супольнасці, нашай краіны, забеспячэнне яе цэласнасці, незалежнасці і суверэнітэту. І выказаў перакананасць, што камандны дух, сфарміраваны ў Магілёўскай вобласці, здольны вырашаць тыя задачы, якія на яго ўскладзены, і рэгіён чакае паспяховае дынамічнае развіццё і толькі станоўчыя тэндэнцыі.

Завяршылася выніковая калегія ўрачыстай цырымоніяй уручэння ўзнагарод найлепшым прадстаўнікам сферы.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая