У галоўным парку Магілёва ідзе апошняя падрыхтоўка да святкавання «першамая». Кіруе працэсам арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, які і запрасіў усіх ахвочых добра правесці час у Падміколлі 1 мая:
- Магіляўчане і госці нашага горада, суграмадзяне, землякі я вас усіх запрашаю далучыцца да свята міру і працы ў год міру і стварэння. 1 мая самы ўдалы дзень для таго, каб сабрацца ў такім прыгожым месцы нашага любімага горада як парк у Падміколлі і ўзгадаць тыя традыцыі, якія стваралі славу і прамысловым прадпрыемствам, і прадпрыемствам сацыяльнай сферы і паслуг, і ўсім працаўнікам Магілёўшчыны.
Валерый Анатольевіч расказаў і аб мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у гэты святочны дзень:
- Вядома ж мы будзем падводзіць вынікі, дзякаваць за самаадданую працу лепшых работнікаў і арганізацыі, узнагароджваючы дыпломамі аб размяшчэнні на дошку гонару. Будзем ушаноўваць нашых маладых людзей, уручаючы сацыяльную прэмію аблвыканкама. Традыцыйна самы актыўны ўдзел у святкаванні будуць прымаць прафсаюзныя арганізацыі. Адмысловая праграма прыгатавана для дзяцей, таму заклікаем бацькоў не забываць юнае пакаленне дома, а браць іх з сабой і адпачываць усёй сям'ёй на гэтым свяце. Нас усіх чакае цудоўная магілёўская кухня ад вядучых прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці і прадстаўнікоў рэстараннага бізнесу, унікальная музычная праграма ад лепшых артыстаў Магілёўшчыны і яшчэ мноства сюрпрызаў для дарослых і дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 16:59
18.05.2024 - 14:30
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55