Віктарына, прысвечаная Дню выратавальніка, стартуе 18 студзеня на «Радыё Магілёў». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Як патлумачыла суразмоўніца, умовы конкурсу агучаць радыёвядучыя ў эфіры з 12.00 да 13.00. У суполцы УКантакце «Радыё Магілёў» будуць размешчаны фатаграфіі баявой працы і будняў выратавальнікаў вобласці. Прычым фатаграфіі, зробленыя самімі ратавальнікамі. Той, хто прыдумае самую арыгінальную назву фатаграфіі, абавязкова атрымае падарунак – сюрпрыз ад МНС.
«Штогод 19 студзеня ўшаноўваюць тых, для каго смеласць, мужнасць і гатоўнасць да самаахвяравання – прыярытэты не толькі ў працы, але і ў жыцці. Тых, хто, у прамым сэнсе, праходзіць выпрабаванне агнём, вадой і меднымі трубамі без страху і без аглядкі. Тых, для каго чужое жыццё важнейшае за сваё ўласнае – выратавальнікаў, – адзначыла Вольга Нехарошых. – У гэты дзень супрацоўнікі МНС падзеляць свой святочны настрой і падзеляцца бяспекай і падарункамі з радыёслухачамі «Радыё Магілёў» падчас правядзення сумеснага праекта-віктарыны «Утаймавальнікі стыхіі».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2022 - 16:35
Прамую тэлефонную лінію 27 мая правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Міхаіл Арлоўскі
25.05.2022 - 16:33
Прамую тэлефонную лінію 27 мая правядзе старшыня камітэта «Магілёўаблмаёмасць» Алег Мякінькі
25.05.2022 - 11:35
Чарговая трыццаць восьмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 27 мая
23.05.2022 - 10:25
Ліквідаваць наступствы ветравалаў Магілёўскай вобласці дапамогуць 80 лясгасаў з іншых раёнаў краіны
20.05.2022 - 15:06
У Дзень стварэння магілёўскай міліцыі ў Ленінскім РАУС горада цёпла павіншавалі ветэрана райаддзела
20.05.2022 - 14:39