RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выхаванцаў вучылішча закрытага тыпу Магілёва павіншаваў з надыходзячымі святамі Руслан Пархамовіч

У межах акцыі «Нашы дзеці» міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч наведаў Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі і павіншаваў навучэнцаў з надыходзячымі святамі.

Навагодні паказ рыхтавалі самі выхаванцы разам з выкладчыкамі: на сцэне выступілі 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ігралі на музычных інструментах, дэманстравалі мастацтва валодання гірамі. Дарэчы, у вучылішчы вельмі актыўнае спартыўнае жыццё. Тут ёсць пляцоўка для варкаўта, у наступным годзе з’явіцца сучасны стадыён з бегавымі дарожкамі, пляцоўкамі для міні-футбола, валейбола і баскетбола. Таму падарункі, якія прывёз міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, – спартыўны інвентар – вельмі спатрэбяцца ў вучылішчы.

– У нашай установе па рашэнні суда за правапарушэнні знаходзяцца 44 выхаванцы 14–18 гадоў з усёй краіны. Якія б выпрабаванні ні даваў ім лёс, усе яны таленавітыя і вельмі добрыя. Навучэнцы чакаюць свята, гасцей, падарункі, – упэўнены дырэктар вучылішча Віталь Лебедзеў. – Нашы хлопцы творчыя, а яшчэ спартыўныя: гуляюць у міні-футбол, валейбол, развіваюцца ў гіравым спорце. Таму падарункі ад гасцей (а гэта якасны спартыўны інвентар) будзем актыўна выкарыстоўваць.

Падлеткі, дарэчы, атрымліваюць у вучылішчы не толькі базавую і сярэднюю адукацыю. Яшчэ дадаткова навучаюцца будаўнічым спецыяльнасцям і дрэваапрацоўцы. На выхадзе хлопцы атрымліваюць запатрабаваную на рынку прафесію.

Руслан Пархамовіч пажадаў выхаванцам, якім жыццё падкінула досыць сур’ёзныя выпрабаванні, выканання жаданняў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая