RU BY EN 中文
Instagram

Выкарыстанне транспартных і лагістычных магчымасцей чыгуначнай інфраструктуры Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас круглага стала

Максімальнае выкарыстанне транспартных і лагістычных магчымасцей чыгуначнай інфраструктуры Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас правядзення ў аблвыканкаме круглага стала.

Ініцыятарам сустрэчы выступіла Беларуская чыгунка пры садзейнічанні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У ёй узялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алена Пруднікава-Кірпічонак, першы намеснік начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, профільных службаў беларускай магістралі, кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС», а таксама кіраўнік Магілёвай чыгункі.

На мерапрыемства былі запрошаны прадпрыемствы-экспарцёры Прыдняпроўскага краю і прадстаўнікі СЭЗ «Магілёў».

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага палілога, дзе ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці выкарыстання чыгуначнай інфраструктуры рэгіёну ў сучасных умовах для паляпшэння рэзультатыўнасці транспарціроўкі грузаў і пашырэння экспарту, а таксама падзяліліся вопытам вырашэння праблемных сітуацый.

Каментуючы журналістам вынікі сустрэчы, першы намеснік начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» агучыў, што праблематыка ёсць, і гэта тычыцца не толькі тых задач, якія ставіць перад сабой Беларуская чыгунка, але і ў цэлым выбудоўвання ўзаемаадносін паміж кліентамі і БЧ як нацыянальнага перавозчыка. «Штодня ўзнікаюць важныя і надзённыя пытанні і яны вырашаюцца, - падзяліўся Аляксандр Харашэвiч. - Сучасныя працэсы непараўнальныя з папярэднімі. Таму перыядычна мы ладзім сустрэчы, каб слухаць і чуць сваіх партнёраў, іх пажаданні, заўвагі і нават крытыку. У далейшым мы будзем выбудоўваць нашыя адносіны з улікам агучаных прапаноў».

Гаворачы аб лагістычным напрамку, Аляксандр Харашэвіч сказаў, што за апошнія гады шмат што памянялася адносна лагістыкі. Цяпер асноўная маса грузу ідзе праз тэрыторыю Расіі, але і ў заходнім напрамку таксама вядзецца работа: «Беларуская чыгунка той бок, які зацікаўлены выбудоўваць у сваіх падыходах арганізацыі перавозак механізмы, запатрабаваныя і прывабныя для кліентаў як у цэнавым фактары, так і ў лагістычным».

Магілёў стаў другой пасля Брэста пляцоўкай для абмену досведам і прыняцця сумесных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне пазіцый рэгіёнаў нашай краіны як ключавога лагістычнага вузла ў транспартнай сістэме Беларусі і краінах ЕЭС.

«Гэтыя сустрэчы стануць пастаяннымі. Мы будзем сустракацца з кліентамі і выбудоўваць сумесную працу на ўзаемавыгадных умовах і ў пазітыўным ключы», - падсумаваў Аляксандр Харашэвіч.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая