Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая» адкрыецца 19 лютага ў Магілёве ў межах рэгіянальнага семінара-практыкума «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Экспазіцыя на працягу двух тыдняў будзе размяшчацца ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя з лёну. Гэта пано з нацыянальнай сімволікай, лялькі ў традыцыйных беларускіх касцюмах, анёлачкі, фігуркі жывёл, вымпелы, дэкаратыўныя сурвэткі, сюжэтныя кампазіцыі і многае іншае.
Вольга Сыцікава – адна з яркіх прадстаўнікоў народнай творчасці Магілёўшчыны. З 1990 года майстр працуе мастаком народных промыслаў. У 1993 годзе завочна скончыла Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнолаг па ткацтве». У 1980 годзе прыйшла працаваць на МФМВ ў якасці вытворцы сувеніраў з лёну. У 1991-м стала мастаком народна-мастацкіх промыслаў. Пастаянна працуе над распрацоўкай новых відаў сувеніраў з лёну і саломкі. У 2008 годзе ўступіла ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Удзельнік разнастайных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, кірмашоў, фестываляў.
За амаль трыццацігадовы творчы перыяд Вольга Сыцікава распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць больш за 3000 новых вырабаў. Яна стварыла вялікую калекцыю сувеніраў да традыцыйных абрадавых святаў Беларусі, такіх, як «Купалле», «Каляды», «Дажынкі». Майстрыха ўзнагароджана 46 граматамі, дыпломамі і падзякамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»