RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выставачны праект «Царская сям’я. Узыходжанне» будзе працаваць у Палацы культуры вобласці да пачатку верасня

Выставачны праект «Царская сям’я. Узыходжанне» па просьбе магіляўчан зноў разгарнуўся ў Палацы культуры вобласці, дзе будзе працаваць да пачатку верасня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі.

Наведвальнікі выставы змогуць пагрузіцца ў атмасферу 19-20-га стагоддзяў, пазнаёміцца з побытам сям’і і асновамі выхавання дзяцей апошняга расійскага імператара, даведацца пра эпахальныя падзеі, якія адбываліся ў Магілёве 100 гадоў таму, а таксама паглядзець ва ўтульным кіназале кінахроніку аб знаходжанні імператара Мікалая II у Магілёўскай стаўцы і іншыя відэаматэрыялы.

У межах выставачнага праекта праводзяцца экскурсіі, розныя асветніцкія і культурныя мерапрыемствы, працуе кіналекторый і творчая майстэрня.

У падрыхтоўцы выставы, якая складаецца з фатаграфій, рэпрадукцый карцін, дакументаў, дзённікавых запісаў і сведчанняў відавочцаў, аказалі дапамогу дзяржаўны архіў РФ, Расійскі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў, а таксама Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Покрова».

Графік працы выставы: буднія дні–з 11.00 да 19.00.

Уваход вольны.

Адрас: г. Магілёў, пр. Пушкінскі, 7, Палац культуры вобласці.

Для наведвання выставы трэба загадзя патэлефанаваць па нумары: +375 44 701 20 77, Ілья Васільевіч.

Магчымыя заяўкі на калектыўныя экскурсіі.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй прымаюцца заяўкі на наведванне выставы і правядзенне экскурсій асобна для невялікіх груп (напрыклад, сем’яў).

Прасторнае памяшканне выставы дазваляе захоўваць бяспечную сацыяльную дыстанцыю паміж наведвальнікамі.

Рэд.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая