XVIII адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндр-сюрпрыз» пройдзе ў Магілёве з 5 па 7 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А.Г.Мішчанкі.
Як расказалі арганізатары спаборніцтваў, на спартыўнай пляцоўцы Палаца гімнастыкі збяруцца каля 150 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі.
Суразмоўцы падкрэслілі, што турнір «Кіндр-Сюрпрыз» штогод у вясновы перыяд збірае лепшых акрабатаў Беларусі і Расіі. «Гэта сапраўднае спартыўнае свята, якое дорыць жыхарам і гасцям Магілёва непаўторную яркасць, відовішчнасць і дынамічнасць», - адзначылі арганізатары.
У якасці балельшчыкаў запрашаюцца ўсе ахвочыя. Спаборніцтвы пройдуць у Палацы гімнастыкі па адрасе: г. Магілёў, вул. Крупскай, 137-1. Уваход вольны.
Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца: упраўленне спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова «Магілёўскі абласны навучальна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва», аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А.Г.Мішчанкі, Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя гімнастыкі».
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе