RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Юлія Кірпічэнка: Важна, каб моладзь прыняла эстафету памяці і патрыятызму ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення і ветэранаў

Жыхары Магілёўшчыны абмяркоўваюць выступленне Прэзідэнта Беларусі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці краіны.

Старшыня Магілёўскай абласной кантрольнай камісіі ГА «БРСМ» Юлія Кірпічэнка:

– У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь падчас мітынгу на Кургане Славы наш Прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, не толькі павіншаваў усіх беларусаў са святам, але і падкрэсліў, на мой погляд, самую важную думку для кожнага: «Наша сіла ў адзінстве! Памяці не здраджваюць!». Гэта вельмі важныя словы, асабліва ў такі няпросты час, калі НАТО працягвае павялічваць і сцягваць свае войскі ўздоўж нашай мяжы. Мы павінны разумець сур'ёзнасць і небяспеку ўсяго, што адбываецца, стаць дружнымі і згуртаванымі, як адзін вялікі кулак.

Мне, як работніку Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», вельмі важна, каб наша моладзь правільна разумела ўсё, што адбываецца, каб яна смела глядзела ў сваю светлую будучыню, каб яна актыўна прыняла эстафету памяці і патрыятызму ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення і ветэранаў. Нам, як маладой і незалежнай дзяржаве, ёсць што шанаваць і ёсць што берагчы, а вось баяцца нам няма чаго, бо праўда заўсёды мацнейшая».

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая