RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Юныя магілёўскія спартсмены сталі прызёрамі міжнароднага турніру па плаванні «Брэсцкі спрынт»

У Брэсце адбыўся міжнародны турнір па плаванні «Брэсцкі спрынт». Спаборніцтвы праводзіліся сярод юных спартсменаў у трох узроставых групах – ад 2005 да 2006 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі плыўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У ліку прызёраў турніру – выхаванцы Магілёўскай гарадской СДЮШАР. Тры ўзнагароды заваявала Таццяна Іванова. Яна выйграла «срэбра» на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем і «бронзу» на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Таксама дзве сярэбраныя ўзнагароды (на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем) заваяваў Арсеній Якімчук. А на дыстанцыі 50 м брасам трэцяе месца заняла Злата Шубадзёрава. Усе гэтыя спартсмены трэніруюцца ў Паўла Гусарэвіча.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая