RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З-за пападання маланкі ў Кіраўскім раёне гарэў дом

Тры пажары ў Асіповічах, Шклоўскім і Кіраўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай работы выратаваны дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Па не ўстаноўленай пакуль прычыне 20 чэрвеня ўвечары загарэлася трохпакаёвая кватэра, размешчаная на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вул. Чкалава ў Асіповічах. У службу МНС патэлефанавалі відавочцы – адбывалася гарэнне на балконе і ў адным з пакояў. Жыхароў у кватэры не было. Ніхто не пацярпеў. У памяшканні пашкоджаныя сцены і столь на балконе, знішчана маёмасць. Дабраўся агонь і да суседняй кватэры – у ёй пашкоджана балконная рама і закураная столь.

Бяссоннай выдалася сённяшняя ноч для жыхароў в. Кастрыцкая Слабодка Кіраўскага раёна з-за праходжання навальнічнага фронту і з-за пажару ў нежылым доме, размешчаным па вул. Сацыялістычнай. Так, калі каля дзвюх гадзін ночы мясцовыя жыхары заўважылі пажар, агонь ужо ахапіў дах дома, хлеў і лазню. У выніку пажару знішчаны лазня і хлеў, якія знаходзіліся пад адным дахам, а таксама дах дома. Папярэдняя прычына здарэння – прамое пападанне маланкі.

І зноў трагедыі на вадзе. 20 чэрвеня каля пяці гадзін вечара ў заліве р. Днепр па вуліцы Фаціна ў Магілёве патануў 54-гадовы магілёвец. З вады яго дасталі работнікі АСВОДа. Праверку па факце ўтаплення праводзяць супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС горада Магілёва. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Таксама 20 чэрвеня ўвечары ў сажалцы паблізу в. Бурнеўка Круглянскага раёна на адлегласці каля 2 м ад берага без прыкмет жыцця знайшлі мужчыну 1965 г. н., жыхара в. Арова Круглянскага раёна.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая