RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За 4 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 309 пажараў, загінулі 52 чалавекі

За 4 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 309 пажараў, загінулі 52 чалавекі, траўмавана –18. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Літаральна ўчора каля 5 гадзін раніцы па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся прыватны жылы дом у пас. Усходні Круглянскага раёна. Дым з-пад даху заўважыў прахожы і выклікаў ратавальнікаў.

Дом быў падзелены на 2 паловы, і гарэла тая, што належала 67-гадоваму пенсіянеру, які пражывае адзін. Яго без прыкмет жыцця знайшлі на падлозе ў адным з пакояў. 66-гадовая пенсіянерка, якая пражывае ў другой палове дома, не пацярпела.

«Неасцярожнасць пры курэнні– па-ранейшаму адна з асноўных прычын пажараў і гібелі людзей ад іх, – падкрэсліла суразмоўца. – Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, не пакідайце адкрыты агонь (падпаленыя свечкі, газавыя пліты, печы, вогнішчы) без нагляду. Не паліце ў ложку, гасіце недакурак да апошняй іскры ў попельніцы. Не пакідайце запалкі і запальніцы ў даступным дзецям месцы. Узмацніце кантроль за вашымі састарэлымі сваякамі, бо пажылыя людзі асабліва маюць патрэбу ў клопаце і апецы».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая