RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Звыш 8,5 тысячы тон умоўнага паліва ў 2016-2020 гадах зэканоміў «Магілёўліфтмаш» за кошт укаранення новых тэхналогій

Адным з лідараў у Магілёўскай вобласці па энергазберажэнні, вытворчасці энергаэфектыўнай прадукцыі з’яўляецца ААТ «Магілёўліфтмаш», інфармуе Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

За 2016-2020 гады прадпрыемства, у склад якога ўваходзяць таксама вытворчасць электрарухавікоў (былы магілёўскі завод «Электрарухавік»), ААТ «Зеніт» і ААТ «Завод ”Ветразь”», укараніла 112 энергаэфектыўных мерапрыемстваў на аб’ём сумарнай эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў больш за 8,5 тысяч тон умоўнага паліва. Паспяхова асвойваецца і займае вялікую частку ў атрыманай эканоміі кірунак энергазберажэння «Укараненне ў вытворчасць сучасных энергаэфектыўных і павышэнне энергаэфектыўнасці дзеючых тэхналогій і працэсаў».

У прыватнасці, філіял «Электрарухавік» распрацаваў рухавік для цягавага электрапрывада электробуса, які ўжо пастаўляецца вытворцам такіх машын. Пастаянна на «Магілёўліфтмаш» вядуцца пошукі рашэнняў для павышэння энергаэфектыўнасці асноўнай прадукцыі – ліфтаў. Да прыкладу, выкарыстанне безрэдуктарнай лябёдкі на аснове сінхроннага электрарухавіка з пастаяннымі магнітамі паляпшае энергазберагальныя параметры. Сумарнае спажыванне электраэнергіі ў параўнанні з рэдуктарнымі лябёдкамі зніжана на 30%.

Геннадий Александров, mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая