Легендарныя танкі Т-34 прывязуць у Чавусы і Асіповічы
У азнаменаванне надыходзячага 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў сувязі з небывалай цікавасцю беларусаў і гасцей краіны да рарытэтных узораў ваеннай тэхнікі, якія прымалі ўдзел у ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Беларусі запускае акцыю «Марш Перамогі». Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным тэлеграм канале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
Традыцыі якасці і высокі пакупальніцкі попыт. У дні «Славянскага базару ў Віцебску» адкрылі фірмовую краму самай салодкай фабрыкі Бабруйска – «Чырвонага харчавіка». На прылаўках новага гандлёвага пункта прадстаўлена ўся прадукцыя прадпрыемства: зефір, мармелад, халва, пасціла, дражэ, козінакі, касач і цукеркі - усяго больш за 300 найменняў.
«Рыцарскі фэст-2024» пройдзе 3-4 жніўня ў Мсціславе
3-4 жніўня ў Мсціславе пройдзе штогадовае свята «Рыцарскі фэст-2024». Гэтымі цёплымі жнівеньскімі днямі горад наведвае мноства турыстаў, людзі прыязджаюць з розных куткоў Беларусі. Падрыхтоўка да фэсту заўсёды доўгая і карпатлівая. У раёне поўным ходам ідзе абмеркаванне святочнай праграмы. Кожны год арганізатары імкнуцца ўносіць нешта новае і цікавае. Так, сёлета для гасцей фэсту на Замкавай гары будзе прадстаўлена сярэднявечная казка «Легенда пра Мсціслаў», а таксама гумарыстычнае трукавае шоу «Няўдалыя сваты» конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора».
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
Рэгіянальны конкурс ансамбляў фальклорнай і народнай песні «З стагоддзя ў век» пройдзе 13 ліпеня ў Чэрыкаўскім раёне. Творчае мерапрыемства арганізуецца ўжо 11-ы раз і традыцыйна становіцца часткай святкавання старажытнага народнага абраду «Бразгун», расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Шаўцова.
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
Сёння, 12 ліпеня, двума матчамі працягнецца стадыя 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. «Слонім-2017» прыме брэсцкае «Дынама», а бабруйская «Белшына» згуляе супраць «Мінска».
Больш за 40 удзельнікаў збяруць абласныя спаборніцтвы «Лесаруб-2024» у Горках
Больш за 40 удзельнікаў збяруць 12 ліпеня абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2024» у Горках. Конкурс прафесійнага майстэрства абяцае быць відовішчным і цікавым, расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Горацкага лясгаса Алеся Закурдаева.
Дэпутат: фармацэўтычная прамысловасць у Беларусі развіваецца сістэмна і дынамічна
Імпартазамяшчэнне ў фармацэўтычнай галіне - важнейшы складальнік тэхналагічнага суверэнітэту краіны і нацыянальнай бяспекі. Як мы рушылі наперад у рашэнні гэтай задачы?
Дзень работнікаў падатковых органаў адсвяткавалі ў Магілёўскай вобласці
Урачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў падатковых органаў, які сёлета адзначаецца ў Беларусі 14 ліпеня, адбыўся ўчора ў Палацы культуры вобласці.
Абласны семінар-практыкум па кадравай палітыцы праходзіць у Бабруйску
Двухдзённы семінар-практыкум на тэму «Змест, канцэптуальныя асновы і механізмы рэалізацыі канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі на рэгіянальным узроўні» праходзіць у Бабруйску з удзелам памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка пабываў з рабочай паездкай на Клімаўшчыне
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка праінспектаваў, як у Клімавічах ідзе падрыхтоўка да маючых адбыцца абласных «Дажынак» і правёў рабочую нараду з кіраўнікамі абласных і раённых службаў, арганізацый, якія адказваюць за выкананне рамонтных і будаўнічых работ.
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
Пакуль у Магілёве будуюць новы корпус гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, абнаўленні атрымліваюць і іншыя аддзяленні. Беларускі дзіцячы фонд перадаў радзільнаму дому бальніцы аўтаматычны біяхімічны аналізатар. Новы біяхімічны аналізатар дасць магчымасць знізіць неабходны аб'ём крыві для аналізу ў 10 разоў.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 13 ліпеня правядзе Генадзь Дзенгалёў
Прамую тэлефонную лінію 13 ліпеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Дзенгалёў Генадзь Іванавіч. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак
У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак, адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя падрыхтавана. Аб гэтым журналістам паведаміла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.
Анатоль Ісачанка павіншаваў першых тысячнікаў уборачнай-2024 у Магілёўскай вобласці
Уборачная кампанія ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. Асноўныя сілы хлебаробаў зараз сканцэнтраваны на ўборцы азімага ячменю. У Магілёўскім раёне 8 ліпеня ўшаноўвалі першых у рэгіёне тысячнікаў.
У Магілёўскай вобласці да канца года з'явяцца 74 новыя дзіцячыя спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі
У Магілёўскай вобласці на стварэнне дзіцячых дваровых пляцовак выдаткавана больш за 8 мільёнаў рублёў. Магілёў актыўна будуе дзіцячыя гульнявыя комплексы. Нядаўна такі адкрылі ў двары дома № 32 па праспекце Шміта.
Магілёўскія навукоўцы лічаць павышэнне долі айчыннага насення каманднай работай селекцыянераў і аграрыяў
Павышэнне выкарыстання айчыннага насення вучоныя Магілёўскай доследнай сельгасстанцыі лічаць каманднай работай селекцыянераў і аграрыяў
Павелічэнне дапамог і ўзмацненне падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей». Дакумент прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню мінімальных гарантый грамадзянам у перыяд іх сацыяльнай неабароненасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Для жанчын - рост дапамогі па цяжарнасці і родах
Больш за 200 удзельнікаў збярэ абласны турзлёт работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці
Больш за 200 удзельнікаў збярэ абласны турыстычны злёт работнікаў аховы здароўя Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе 12-14 ліпеня ў в.Чачэвічы Быхаўскага раёна, расказалі ў абласной арганізацыі галіновага прафсаюза.
Магілёўскі і Валгаградскі абласныя цэнтры народнай творчасці падпісалі пагадненне аб культурным супрацоўніцтве
Магілёўскі і Валгаградскі абласныя цэнтры народнай творчасці падпісалі пагадненне аб культурным супрацоўніцтве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Госці і ўдзельнікі свята ў Александрыі з'елі амаль 6,4 т шашлыка і выпілі больш як 9,4 тыс. л квасу
Госці і ўдзельнікі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») з'елі амаль 6,4 т шашлыка і выпілі больш за 9,4 тыс. л квасу. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
Пераможцаў творчых конкурсаў РГА «Белая Русь» узнагародзілі ў Магілёве
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчых конкурсаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прайшла ў Магілёве. Тэматыка работ прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці.
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве
Усё больш запатрабаванай становіцца паслуга сурдаперакладчыка для глухіх. Больш за год на базе абласной арганізацыі «Беларускага таварыства глухіх» у Магілёве працуе кол-цэнтр, які абслугоўвае людзей з праблемамі слыху не толькі Магілёва, але і раёнаў вобласці. У мінулым годзе паслугай скарысталіся больш за паўтысячы чалавек.
І зноў рэкорд: «Купалле» ў Александрыі наведала больш за 96 тысяч гасцей
На юбілейным, 15-м Рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абнавілі рэкорд наведвальнасці. Летась гасцямі фестывалю сталі гістарычныя 80 тысяч чалавек, на гэты раз адзнака цікавасці гледачоў перавысіла 96 тысяч.
Аляксандр Лукашэнка: фестываль «Александрыя збірае сяброў» з маленькага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу
Фестываль «Аляксандрыя збірае сяброў» з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім святы «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Галоўнай тэмай маладзёжнай пляцоўкі на Александрыі стала 80-годдзе вызвалення Беларусі
Галоўнай тэмай маладзёжнай пляцоўкі на Александрыі стала 80-годдзе вызвалення Беларусі. Тэма 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла чырвонай ніткай праз усе тэматычныя пляцоўкі рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У прыватнасці, сёлета зменена канцэпцыя маладзёжнай пляцоўкі: установы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі прадставілі не толькі вырабленую ў час адукацыйнага працэсу прадукцыю, але і праекты, накіраваныя на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, - музейныя экспазіцыі, тэматычныя пляцоўкі і фотазоны.
Не толькі культурны складнік: Дзмітрый Круты распавёў, што абмяркоўваюць у кулуарах «Купалья»
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты расказаў журналістам аб тым, што абмяркоўваюць у кулуарах рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Дыпламаты замежных дзяржаў знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці з дзелавым візітам
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар сустрэўся сёння з кіраўнікамі і гандлёва-эканамічнымі саветнікамі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. У час сустрэчы госці ўсклалі кветкі на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», а таксама наведалі ААТ «Ольса», дзе адбылася прэзентацыя эканамічнага патэнцыялу Прыдняпроўскага краю.
Чым кормяць на свяце «Купалле» ў Александрыі
На Рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») разгарнуліся рэкордна маштабныя гандлёвыя рады, дзе кожны гурман знойдзе сабе пачастунак па гусце. У любым павільёне не проста смачна кормяць і пояць, але і яшчэ робяць гэта хораша.
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць
Толькі ў адзінстве мы можам тварыць, ствараць, думаць, гадаваць дзяцей і на трывалым падмурку будаваць будучыню нашай любімай Беларусі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
Названы вынікі рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання стала часткай Рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).