Навiны
Музей вайсковай славы Магілёўскай вобласці створаць на Буйніцкім полі (відэа)
На Буйніцкім полі пад Магілёвам плануюць стварыць музей вайсковай славы Магілёўскай вобласці. Рэалізацыя праекта плануецца на 2024–2025 гады.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 7 залатых медалёў на першынствах Беларусі па вольнай барацьбе
У Мінску прайшлі першынствы Беларусі па вольнай барацьбе сярод юніёрак і юніёраў (U-20). Удзел у іх прынялі спартсмены з усіх абласцей краіны і Мінска.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ў турнірах 7 залатых, 4 сярэбраныя, 6 бронзавых медалёў. Пераможцамі ў першынствах сталі Кірыл Пракопаў (57 кг), Давід Кісіеў (74 кг), Марта Гетманава (53 кг), Крысціна Здункевіч (59 кг), Аліна Максімава (62 кг), Аліна Шаўчук (68 кг) і Вікторыя Радзькова (72 кг).
Магілёўская вобласць актыўна ўступіла ў пасяўную кампанію (відэа)
Магілёўская вобласць актыўна ўступіла ў пасяўную кампанію. Тэхніка гатовая, сельгаспрадпрыемствы забяспечаны палівам, угнаеннямі, насеннем. Людзі настроеныя на працу ў дзве змены.
Тут выхоўваюць патрыётаў: Андрэй Іванец сустрэўся з выхаванцамі кадэцкага вучылішча ў Магілёве
Магілёўскае кадэцкае вучылішча – узор адукацыйных устаноў, якія выхоўваюць сапраўдных патрыётаў. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас семінара для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі.
«Магілёўэнерга» ўстановіць у гэтым годзе каля 4 тыс. супрацьптушкавых загараджальнікаў
«Магілёўэнерга» ўстановіць каля 4 тыс. супрацьптушкавых загараджальнікаў у гэтым годзе ў рэгіёне. Пра гэта расказаў начальнік службы ЛЭП «Магілёўэнерга» Ігар Асіпенка.
«Супрацьптушкавыя загараджальнікі ўстанаўліваюцца на высакавольтныя лініі для адпалохвання і абароны птушак ад паражэння электрычным токам. Акрамя гэтага, такія загараджальнікі дапамагаюць паменшыць колькасць аварыйных адключэнняў, прычынай якіх становяцца птушкі», – адзначыў ён.
Абласная нарада па выніках працы жывёлагадоўчай галіны прайшла на Клімаўшчыне
Абласная нарада па выніках работы жывёлагадоўчай галіны ў першым квартале бягучага года прайшла ў Клімавіцкім раёне з удзелам старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, першага намесніка старшыні аблвыканкама Анатоля Уласевіча.
Як адзначыў Анатоль Ісачанка, галоўны пасыл нарады – дакладнае выкананне тэхналогій і належная выканальніцкая дысцыпліна. І менавіта гэтыя пастулаты павінны стаць асноватворнымі ў працы для кіраўнікоў любога ўзроўню.
Новую п’есу беларускага класіка Аляксея Дударава паставілі ў Магілёве
Новую п’есу класіка беларускай драматургіі, старшыню Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксея Дударава «Белыя крылы» паставілі ў Магілёўскім драматычным тэатры. Пастаноўку, жанр якой вызначаны як «псіхалагічны накцюрн», ажыццявіла галоўны рэжысёр тэатра Таццяна Пацай.
Ад таго, як спрацуюць аграрыі, будзе залежаць і харчовая бяспека, і прыток экспартнай выручкі
Сяўба як элемент вялікай палітыкі
Змяніліся нормы выдачы і выкарыстання дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў
У Беларусі змяніліся асобныя нормы парадку размеркавання, выдачы і выкарыстання дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Чарговая трыццаць сёмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 20 красавіка
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць сёмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 20 красавіка 2022 года (10.00, каб. 245 Дома Саветаў). На сесію запрашаюцца:
– дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
– члены аблвыканкама;
– кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў;
– прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Рэд.
Выязны прыём грамадзян правядзе 20 красавіка начальнік Магілёўскай мытні на Бабруйскім мытным пасту.
Выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 20 красавіка начальнік Магілёўскай мытні Андрэй Аляксандравіч Місючэнка на Бабруйскім мытным пасту (г. Бабруйск, вул. 50 год ВЛКСМ, д. 40) з 11.00 па 13.00.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (8‑0222) 29‑90-12, 29-90-09 і (8-0225) 72-47-31.
Рэд.
Мерапрыемствы па радыяцыйнай абароне ў сельскай гаспадарцы Магілёўскай вобласці рэалізуюцца ў поўным аб’ёме
Ступень дасягнення ў 2016–2020 гадах планавых паказчыкаў дзяржпраграмы ў частцы ахоўных мерапрыемстваў у сельскагаспадарчай вытворчасці Магілёўскай вобласці склала 95–102%, у 2021 годзе – 100%.
Як паведамілі ў аддзеле інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, з 1998 г. да цяперашняга часу ў Магілёўскай вобласці праведзены мерапрыемствы па вяртанні ў сельскагаспадарчы абарот з катэгорыі радыяцыйна небяспечных 2791 га зямель.
Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук наведаў Чэрыкаўскі раён
У кожным раёне, нават у самым маленькім, могуць і павінны развівацца такія віды спорту, як футбол і лёгкая атлетыка, якія патрабуюць найменшых фінансавых укладанняў і рыштунку. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, наведваючы ўстановы спорту Чэрыкава.
Па «чарнобыльскай» праграме выдзелена ў Магілёўскай вобласці на 2022 год каля Вr60 млн.
На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС у Магілёўскай вобласці Вr58,5 млн. будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту, яшчэ больш за Br1,1 млн. – з мясцовага. Летась было выдаткавана больш за Вr57 млн.
Стаўка на гародніну: у Быхаўскім раёне павялічылі плошчы пад бульбу
У Быхаўскім райвыканкаме з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сяргеенка падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал 2022 года. У пасяджэнні таксама ўдзельнічалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый. У парадку сярод асноўных было пытанне развіцця аграпрамысловага комплексу і правядзення веснавой пасяўной кампаніі.
Як пройдзе рэспубліканскі суботнік у Магілёўскай вобласці
У суботу, 16 красавіка, на ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік.
Асаблівая ўвага па навядзенні парадку ў Магілёўскай вобласці будзе нададзена мемарыялу на месцы вёсак Вязень і Сялец Клічаўскага раёна, якія былі знішчаны і не адрадзіліся. Тут прывядуць у належны стан тэрыторыю пахаванняў, пасадзяць алеі дрэў і кустоў.
Агульнае добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў з азеляненнем тэрыторыі, пабелкай і афарбоўкай помнікаў і агароджаў пройдзе і ў астатніх гарадах і раёнах Магілёўшчыны.
Ігар Сяргеенка пра пасяўную: якасць работ залежыць ад таго, як кіраўнікі на месцах змогуць зацікавіць людзей
Правесці пасяўную кампанію арганізавана, дакладна і ў тэрмін. Такія задачы, пастаўленыя яшчэ два тыдні таму ў ходзе нарады па падрыхтоўцы да веснавых палявых работ кіраўніком дзяржавы, з кожным днём асабліва актуальныя. На гэтыя тэндэнцыі яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас селектарнай нарады, прысвечанай пытанням АПК і гатоўнасці Магілёўскай вобласці да палявых работ. Сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі прайшла ў Быхаўскім райвыканкаме з удзелам кіраўнікоў усіх раёнаў Магілёўшчыны.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з дзелавым візітам наведвае Новасібірск
У межах візіту дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў г. Новасібірск 13 красавіка 2022 года адбылася сустрэча з першым намеснікам губернатара Новасібірскай вобласці Юрыем Петуховым.
Пераможцам І Рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва стаў ансамбль «Васілёк» з Бабруйска
У кулуарах жартуюць: у «Славянскага базару» ў гэтым годзе з’явіўся сур’ёзны канкурэнт. І справа нават не ў тым, што I Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» узначаліў экс-дырэктар Віцебскага форума Аляксандр Сідарэнка. Як аказалася, і там і там у прыярытэце падыход не толькі якасны, але і колькасны. Амаль тысяча ўдзельнікаў з 15 населеных пунктаў краіны на адной сцэне – а гэта 12 (!) гадзін бесперапынных танцаў, якія чаргуюцца з майстар-класамі.
«Бабруйскаграмаш» плануе павялічыць экспартныя пастаўкі ў Таджыкістан
Прадстаўнікі холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведалі з дзелавым візітам Рэспубліку Таджыкістан.
Як паведамілі на прадпрыемстве, падчас перагавораў з дырэктарам АТЗТ «Агратэхсэрвіс», дылерскага цэнтра холдынгу «Бабруйскаграмаш» на тэрыторыі Таджыкістана, абмяркоўвалася пытанне аб пашырэнні наменклатуры дзеючай зборачнай вытворчасці за кошт асваення зборкі прычапных ротарных касілак-здрабняльнікаў КІР-1,5. Гэта дазволіць павялічыць аб’ём экспартных паставак у Рэспубліку Таджыкістан, а таксама забяспечыць фермераў надзейнай сельскагаспадарчай тэхнікай беларускай вытворчасці.
У Клічаўскім раёне абнавілі мемарыял і адшукалі новыя пахаванні часоў вайны
Клічаўскі раён у гады Вялікай Айчыннай стаў адным з самых буйных у Беларусі цэнтраў партызанскага руху. У гонар народных мсціўцаў у вёсцы Усакіна ўзведзены мемарыяльны комплекс. А пасярод балот вострава Верамееўка – помнік байцам легендарнага атрада «Слаўны», які дыслакаваўся тут. Гэтай зімой яго рэканструявалі, урачыстае адкрыццё запланавана на лета. Але і па гэты дзень у дрымучых усакінскіх лясах, у вязкай дрыгве ляжаць астанкі загінулых герояў і мірных жыхароў, забітых фашыстамі...
Памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў ушанавалі ля мемарыяла «Дзецям вайны» ў Магілёве
Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, адбыўся сёння ў Магілёве. Каля помніка «Дзецям вайны» па вул. Лазарэнка сабраліся прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, малалетнія вязні фашысцкай няволі, ветэраны працы і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, працоўных калектываў і моладзь горада.
Пажары, палы травы, ДТЗ і выратаваны з вады пенсіянер: статыстыка мінулых выхадных
Шэсць пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, 29 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Падчас аператыўнай працы выратавана 2 жылыя дамы, 2 гаспадарчыя будынкі і 2 адзінкі тэхнікі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
За выхадныя ў Бабруйску пад вогненную хвалю трапілі 2 аўтамабілі. У суботу, 9 красавіка, каля гадзіны дня на вуліцы Кастрычніцкай загарэўся аўтамабіль BMW X5, 2002 года выпуску. У выніку пажару пашкоджана панэльная частка аўтамабіля. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У Асіповічах вырабляюць прадукты бытавой хіміі і асабістай гігіены з акцэнтам на экалагічнасць (відэа)
Сучасныя і экалагічныя тэхналогіі пры вытворчасці прадуктаў бытавой хіміі і асабістай гігіены прымяняе парфумерна-касметычная кампанія «Сонца» ў Асіповічах. Гэты кірунак фабрыка абрала больш за 10 гадоў таму.
У энергасетку ўжо паступае электрычнасць, выпрацаваная найбуйнейшай у краіне сонечнай электрастанцыяй ў Чэрыкаўскім раёне
Энергія ад сонечнай фотаэлектрастанцыі, уведзенай у эксплуатацыю ў лютым 2022 года паблізу вёскі Рэчыца ў Чэрыкаўскім раёне, стабільна паступае ў дзяржаўную энергасетку, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі.
Сонечная электрастанцыя складаецца з двух паркаў – Паўночнага і Паўднёвага – і займае плошчу каля 220 гектараў. Сумарная вызначаная магутнасць станцыі – 109 МВт. Разліковы гадавы аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі 156,960 тыс МВт/гадзіну. Ужо за люты 2022 года фактычная выпрацоўка «зялёнай» энергіі склала 4,1 млн кВт/г.
Высадка дрэў, знос старых пабудоў, уборка вуліц: у Магілёве прайшоў суботнік
Высадка дрэў у парку Падміколле, знос старых пабудоў і ўборка вуліц і прылеглых тэрыторый – у Магілёве прайшоў гарадскі суботнік
«Медуніца” і «Марыйка» на клімавіцкай сцэне
На Магілёўшчыне пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта і грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» рэалізуецца патрыятычны праект «Песня роднай зямлі». Навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў паказваюць спектакль па паэмах Аляксандра Казекі «Медуніца» і «Марыйка». Аляксандр Мікалаевіч – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Алея Міру з’явілася на аднайменным праспекце ў Магілёве
Алея Міру з’явілася на аднайменным праспекце ў Магілёве. Ініцыятарам добраўпарадкавання стала МТРК «Мір».
Абноўлены ФАП адкрылі ў аграгарадку Вейна
У аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна адкрылі пасля мадэрнізацыі фельчарска-акушэрскі пункт.
Переводчик