RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці мае права дзіця-інвалід па зроку (школьнік) на забеспячэнне дыктафонам?

Адказ: Не, не мае.

У адпаведнасці з пунктам 12.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2007 г. № 1722 «Аб дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў рэабілітацыі і парадку забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян» на забеспячэнне дыктафонам маюць права інваліды 1 і 2 груп па зроку, дзеці-інваліды па зроку ва ўзросце да 18 гадоў, якія атрымліваюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, з даплатай 50% ад кошту сродку.