Прыярытэтныя напрамкі сістэмы адукацыі Магілёўшчыны – выхаванне і развіццё асобы – абмеркавалі сёння падчас правядзення абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў. У маштабным форуме прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц, яго намеснік Валерый Малашка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, міністр адукацыі Ігар Карпенка, пракурор Магілёўскай вобласці дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Аляксандр Чадзюк, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, кандыдат багаслоўя протаіерэй Фёдар Поўны, першы народны настаўнік Рэспублікі Беларусь, настаўнік фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Валерый Барашкаў, і, вядома, педагагічная грамадскасць рэгіёна. Падчас канферэнцыі найлепшыя спецыялісты сферы адукацыі рэгіёна былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі абласнога Савета дэпутатаў, абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая