Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў 16 сакавіка пасяджэнне па пытаннях гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення веснавых палявых работ у бягучым годзе. Яшчэ адной тэмай для абмеркавання сталі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскага раёна за 2022 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснікі старшыні аблвыканкама, члены выканкама, старшыні гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі кантрольна-наглядных органаў, кіраўнікі структурных прадпрыемстваў .
Фота Галіны Гаўрылавіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая