Старт пасяўной у Магілёўскай вобласці дадзены абрадам «Засеўкі»
22.03.2023 - 14:01
Пасяўная ў Магілёўскай вобласці пачалася 21 сакавіка з Асіповіцкага раёна сімвалічным абрадам «Засеўкі». Старт палявых работ дадзены ў ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзаб». Для правядзення яравой сяўбы ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёну ёсць усё неабходнае: тэхніка адрамантавана, гаспадаркі забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур.
Переводчик