Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Лепшая экспазіцыя «Генацыд беларускага народа. Без тэрміна даўніны» адбылося сёння ў пракуратуры Магілёўскай вобласці. У творча-гістарычным спаборніцтве прынялі ўдзел калектывы навучэнцаў і педагогаў сярэдніх і сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі з усяго рэгіёна. На фінальным этапе з 47 конкурсных матэрыялаў былі адабраны 10 лепшых работ. Пераможцаў конкурсу ўшаноўвалі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Андрэй Заблоцкі і пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая