RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі конкурсу «Лепшая экспазіцыя «Генацыд беларускага народа. Без тэрміну даўніны» падвялі ў Магілёве

У пракуратуры Магілёўскай вобласці адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Лепшая экспазіцыя «Генацыд беларускага народа. Без тэрміна даўнасці» сярод устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Конкурс праводзіўся ў лістападзе 2022 года ў два этапы. У час раённай (гарадской) установы адукацыі афармлялі тэматычныя экспазіцыі, праводзілі асветніцкую работу з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі. У абласным этапе прынялі ўдзел 47 конкурсных матэрыялаў.

Адкрываючы цырымонію, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк падзякаваў удзельнікам за актыўнасць і жывую цікавасць да тэмы.

«Гэтая тэма ўсім нам блізкая, таму што ў гады ваеннага ліхалецця закранула кожную сям'ю. Тыя жахі, якія тварылі нацысты і іх памагатыя, здраднікі свайго народа, нельга забыць, - адзначыў ён. - Прыемна, што дадзены конкурс сярод маладых людзей знайшоў водгук. І кожны ўнёс свой асабісты ўклад у справу захавання гістарычнай памяці. Значнасць такой працы відавочна. Адыходзяць сведкі тых страшных падзей і, каб супрацьстаяць прапагандзе ідэй нэафашызму і нацызму, розным фэйкам, неабходна пастаянна акцэнтаваць увагу на канкрэтных падзеях і фактах нашай гісторыі, развенчваць міфы, якія актыўна нараджаюцца апошнім часам.

Мы мусім захаваць гістарычную праўду. Выступаючы ва ўстановах адукацыі, важна расказваць аб гэтай тэме зразумелай мовай, не зачытваючы нарыхтоўкі сухіх тэкстаў. І калі дзеці падчас такіх сустрэч раптам ставяць сябе на месца дзяцей вайны, ахвяр генацыду, якіх закранула тая страшная трагедыя, яны ўспрымаюць гісторыю інакш. У іх вачах з'яўляюцца разуменне і жаданне не дапусціць такога надалей».

Пракурор вобласці выказаў упэўненасць, што кожную з экспазіцый, створаных школьнікамі, можна і трэба выкарыстоўваць для правядзення экскурсій, тэматычных урокаў і мерапрыемстваў, каб школьнікі маглі даведвацца аб трагічных падзеях не толькі са старонак падручнікаў.

Таксама павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з перамогай у конкурсе начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.

«Усе тыя экспазіцыі, якія створаны, сапраўды заслугоўваюць гонару за праведзеную працу. Для ўзнагароджання выбраны найлепшыя з лепшых.

Актыўнасць, з якой педагагічныя калектывы і навучэнцы праявілі сябе пры падрыхтоўцы, у чарговы раз пацвярджае, што ўзбуджэнне крымінальнай справы аб генацыдзе ўскалыхнула грамадства. Колькі фактаў і падзей ужо стала вядома дзякуючы гэтаму, а колькі яшчэ трэба даведацца.

Нажаль, чалавечая памяць так уладкаваная, што боль і пакута яна імкнецца выцесніць, сцерці. Аднак рабіць гэтага ніяк нельга. Памяць аб генацыдзе беларускага народа не павінна быць пакрыта забыццём, нягледзячы на той боль, які ён дастаўляе. Гэта трэба ведаць і памятаць. Тады фашызм ніколі больш не пракрадзецца на нашыя землі, мы гэтаму будзем супрацьстаяць.

Не сумняваюся, што створаныя экспазіцыі не будуць статычнымі, яны будуць дапаўняцца новымі экспанатамі, даследваннямі, матэрыяламі. І памяць будзе жыць».

На абласным этапе конкурсу прызнаны лепшымі 10 творчых калектываў навучэнцаў і педагагічных работнікаў. Сярод устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дыплом І ступені ўручаны УА «Дзяржаўны прафесійны ліцэй №9 г.Магілёва імя А.П.Старавойтава»; дыплома II ступені ўдастоены УА «Магілёўскі дзяржаўны ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага» і УА «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №7»; дыплом III ступені дастаўся УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж». Сярод устаноў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом І ступені заваявала ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Магілёва»; дыплом ІІ ступені – ДУА «Вендарожская сярэдняя школа імя М.Я.Раманькова» Магілёўскага раёна і ДУА «Сярэдняя школа №20 г.Бабруйска»; дыплом III ступені - ДУА «Філатаўская сярэдняя школа» Круглянскага раёна; ДУА «Сярэдняя школа № 28 г.Бабруйска»; ДУА «Дараганаўская сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання для навучэнцаў і педагагічных работнікаў былі арганізаваны тэматычная экскурсія ў залу гісторыі пракуратуры рэгіёна, знаёмства з тэхнічнай базай і работай супрацоўнікаў пракуратуры, майстар-клас па зборцы-разборцы зброі.

Узнагароду ў гэты дзень атрымаў прадстаўнік Філатаўскай сярэдняй школы Круглянскага раёна Леанід Лоска:

«У сваёй даследчай працы мы з настаўнікам гісторыі выкарыстоўвалі як матэрыялы школьнага музея, так і займаліся пошукам відавочцаў, наведваннем памятных мясцін нашага раёна. Мне цікавая гісторыя. Нажаль, у маёй сям'і захаваліся толькі ўрыўкавыя звесткі аб сваяках, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Бабуля расказвала, што адзін з іх быў прадстаўлены да ўзнагароды. Спадзяюся, што ў будучыні ў мяне атрымаецца высветліць аб сваёй сямейнай гісторыі больш. Гэта вельмі важна.

Прымаць удзел у цырымоніі ўзнагароджання, вядома, прыемна. Таксама было цікава даведацца пра асаблівасці працы супрацоўнікаў пракуратуры, паўдзельнічаць у майстар-класе. Яшчэ мяне ўразілі прэзентацыі іншых удзельнікаў, адкрыў для сябе некаторыя новыя факты».

У ліку пераможцаў абласнога конкурсу, у складзе творчай групы, аказаўся і навучэнец сярэдняй школы №15 Магілёва Павел Юркевіч.
 
«Разам з іншымі рабятамі і настаўнікамі, рыхтуючыся да конкурсу, мы правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай тэматыцы, каб аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.
 
Мой прадзядуля загінуў, абараняючы родную Беларусь. Я ім вельмі ганаруся. І ўпэўнены, што сваю гісторыю трэба ведаць. Усе ўрокі выносяцца з гісторыі. Каб не паўтараць памылак мінулага, мы павінны яе вывучаць і памятаць».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая