У Беларусі ўзялі на асаблівы кантроль кошты на малако, мяса і кандытарскія вырабы
У Беларусі будзе ўзмоцнены кантроль за коштамі на некаторыя катэгорыі тавараў у Беларусі будуць удзяляць асаблівую ўвагу цэнаўтварэнню на харчовую прадукцыю. Згодна з наяўнай інфармацыяй, размова ідзе аб мяса-малочнай прадукцыі і кандытарскіх вырабах. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Гэта мера звязана з рашэннем Урада, якое дае магчымасць вытворцам самім устанаўліваць цэны на прадукцыю. Зрэшты, каб пазбегнуць злоўжыванняў, было вырашана ўвесці дадатковы кантроль за коштаўтварэннем.
У Беларусі з чэрвеня - новыя тарыфы на газ, электраэнергію і ацяпленне
У сакавіку пракаментавалі змяненне некаторых тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Нагадаем, з чэрвеня яны планава падраслі. Традыцыйна павышэнне адбываецца ў два этапы - з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Так, павялічыўся субсідуемы тарыф на ацяпленне і падагрэў вады. Скарэктаваны і цэны на электраацяпленне. Але варта адзначыць, нязначна. Сумы для тых, хто абагравае сваё жыллё электраэнергіяй, дадалі прыкладна працэнт. Новаўвядзенні па тарыфах датычацца таксама грамадзян, якія выкарыстоўваюць прыродны і звадкаваны газ. Абноўленыя жыроўкі беларусы атрымаюць у ліпені.
Бізнес-супольнасць Магілёва: час перамен і новыя магчымасці
Больш за дзве з паловай сотні прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу вобласці сабраліся на пасяджэнне Савета прадпрымальнікаў у Магілёўскім аблвыканкаме. З пачатку 2026 года набываюць моц папраўкі і змяненні ў заканадаўстве. Як зрабіць гэты пераход на працу ў новых умовах максімальна камфортным - рэкамендацыі і тлумачэнні давалі спецыялісты.
Пасяджэнне Савета па развіццю прадпрымальніцтва прайшло ў Магілёве
Пытанні пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычную асобу або іншыя формы дзейнасці абмеркавалі 5 чэрвеня ў горадзе на Дняпры на пасяджэнні Савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Магілёўскім аблвыканкаме.
У Беларусі ўдасканалены нюансы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці
Саветам Міністраў 15 мая 2025 года прынята пастанова нумар 266 «Аб удасканаленні архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці». Пра гэта паведамляецца са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
Сбер Банк сумесна з ІТ-кампаніяй «Міжнародны дзелавы альянс» запусцілі ў тралейбусах Магілёва функцыю аплаты праезду за спадарожнікаў любой банкаўскай карткай. Для гэтага прыкладзіце картку да валідатара столькі разоў, колькі патрабуецца электронных білетаў. Новаўвядзенне асабліва актуальна для тых, хто ездзіць з сям'ёй ці сябрамі.
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі 2025 года. Размова аб гэтым ішла ў час наведвання прадпрыемства Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым, паведамілі на прадпрыемстве. Госця азнаёмілі з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства, а таксама лінейкай сельскагаспадарчай тэхнікі. У ходзе перагавораў былі вызначаны перспектывы і напрамкі супрацоўніцтва на казахстанскім рынку, закрануты пытанні арганізацыі зборачнай вытворчасці і сэрвіснага абслугоўвання.
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны чэкі «Жыллё»
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 мая нумар 21-15, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Згодна з дакументам, індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго цаной на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены ў памеры 36,248 (цяпер - 42,099).
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
Шклоўскі, Глускі, Бабруйскі, Быхаўскі раёны масава прыбіраюць зеленаўкоснае зімавое жыта і сурэпіцу
«Бабруйскаграмаш» развівае прамысловую кааперацыю з Кубай
«Бабруйскаграмаш» развівае прамысловую кааперацыю з Кубай, паведамілі на прадпрыемстве. У Гаване прайшло 12-е пасяджэнне беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у складзе якой намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Уладзімір Дайнека, правяла шэраг перамоваў, у тым ліку з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Куба.
Прадукцыя Магілёўскіх прадпрыемстваў прадстаўлена на кірмашы беларускіх тавараў у Астрахані
Кірмаш беларускіх тавараў, арганізаваны УП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаце» пры садзейнічанні Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, праходзіць у Астрахані.
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у 2025 годзе
Аб'яўлены старт прыёму заявак на конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які праводзіцца Дзяржстандартам сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі штогод з 2002 года, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прымае ўдзел у Кітайскай харчовай выставе
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці знаходзіцца з візітам у горадзе Лохэ правінцыі Хэнань (КНР), дзе прымае ўдзел у 22-й Кітайскай харчовай выставе. Адкрыццё выстава стартавала ў Міжнародным выставачным цэнтры сёння і працягнецца да 18 траўня.
Як айчынная харчовая прамысловасць асвойвае вытворчасць імпартных аналагаў
Ва ўмовах нелегітымнага санкцыйнага ціску Беларусь зрабіла стаўку на імпартазамяшчэнне. І гэта прынесла свой плён. За кароткі тэрмін у краіне асвоены выпуск рознай прадукцыі, якая ні па цане, ні па якасці не ўступае замежным аналагам. Сёння спажывец аддае перавагу беларускаму вытворцу, у тым ліку і ў харчовай прадукцыі.
Пасяўная кампанія на Магілёўшчыне блізкая да завяршэння. На падыходзе сезон корманарыхтовак
Некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі нарыхтоўваць сянаж з палосных пасеваў, якія падаспелі. Аграномы ў больш спакойным рэжыме будуюць графікі агратэхнічных аперацый, каб пасевы выраслі ў шчодры ўраджай. Халоднае надвор'е паставіла на паўзу і хімпраполку – для ўнясення гербіцыдаў пакуль нізкія тэмпературы. З-за холаду і ўсходаў давядзецца чакаць даўжэй. Але земляробы не сядзяць склаўшы рукі. Пракаментавала аператыўную зводку на 13 мая начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі аблсельгасхарча Лілія Гулінская:
МПЗ Беларусі нагадвае: 2 чэрвеня заканчваецца тэрмін выплаты падаходнага падатку
Міністэрства па падатках і зборах нагадвае: 2 чэрвеня заканчваецца тэрмін выплаты падаходнага падатку. Унесці аплату трэба фізічным асобам, якія прадставілі падатковыя дэкларацыі аб даходах за 2024 год. Зрабіць гэта можна дыстанцыйна - праз мабільны банкінг (пакрокавы шлях аплаты размешчаны на сайце ведамства) або звярнуцца ў аддзяленне банка або на пошту. Відэа
Зборачная вытворчасць ліфтаў «Магілёўліфтмаш» афіцыйна адкрылася ў Азербайджане
Зборачная вытворчасць ліфтаў «Магілёўліфтмаш» афіцыйна адкрылася ў Азербайджане пры ўдзеле прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, які знаходзіцца ў Азербайджане з афіцыйным візітам. Прэм'ер-міністру Беларусі паказалі вытворчыя магутнасці кампаніі і мадэлі ліфтаў, якія будуць збірацца ў Азербайджане. Агульная тэрыторыя вытворчасці ў Баку складае 1,2 га і ўключае два вытворчыя памяшканні па 500 кв.м і 1,8 тыс. кв.м.
Новы індустрыяльны парк з'явіцца ў Магілёве
У Магілёве з'явіцца новы індустрыяльны парк. Аб гэтым распавялі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў». Новы аб'ект размесціцца на тэрыторыі ўчастка №4 свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў». Папярэдне агульны пляц індустрыяльнага парку складзе 37 га. Тут будуць размяшчацца 4 вытворчыя аб'екты плошчай па 5 тыс. кв.м і яшчэ 4 вытворчыя аб'екты плошчай па 10 тыс. кв.м. Таксама зробяць пад'езды, паркоўкі, падвядуць усе неабходныя інжынерныя сеткі. Новы індустрыяльны парк - буйны інвестыцыйны праект, разлічаны на 2025-2030 гады. Агульны аб'ём фінансавання - каля Br150 млн.
Стабільны рост і экспарт. Якія задачы пастаўлены перад новым кіраўніком «Магілёўліфтмаша»
Міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў прадставіў калектыву ААТ «Магілёўліфтмаш» новага генеральнага дырэктара Руслана Страхара. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрама. На пасаду кіраўніка прадпрыемства Руслана Страхара ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Раней Руслан Страхар займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Бізнес-форум «Львы бізнесу» прайшоў у Магілёве
У Магілёве прайшоў першы бізнес-форум «Львы бізнесу». Ён сабраў больш за 600 прадстаўнікоў дзелавой супольнасці Прыдняпроўскага краю. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі гарвыканкам, ГА «Інвестыцыйны клуб «ДЭКРА». Мэта конкурсу - прызнанне лепшых, абмен вопытам і адкрыццё новых магчымасцяў для росту.
«Бабруйскаграмаш» павялічыць пастаўкі тэхнікі ў Зімбабвэ
«Бабруйскаграмаш» павялічыць пастаўкі тэхнікі ў Зімбабвэ. Размова аб гэтым ішла на выстаўцы Zimbabwe International Trade Fair, якая праходзіць у Булавая (Рэспубліка Зімбабвэ), паведамілі на прадпрыемстве.
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Так, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br462,58.
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці і рэалізацыя мэт устойлівага развіцця ў рэгіёне. Чарговае паседжанне прэзідыума правяла Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Сустрэча прайшла на базе адкрытага акцыянернага таварыства «Ольса».
Урадам унесены змяненні ў сістэму цэнавага рэгулявання
Пастановай Савета Міністраў нумар 713(7), падпісанай прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, унесены змяненні ў сістэму цэнавага рэгулявання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Урад павялічыць долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах на суму дзяржпадтрымкі
Урад павялічыць долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах на суму дзяржпадтрымкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2025 года № 212, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змяненні ў пенсійным забеспячэнні для некаторых катэгорый грамадзян уступяць у сілу з 1 мая
З пачатку мая ўступаюць у сілу змяненні ў рамках Закона па пытаннях ветэранаў, якія палепшаць матэрыяльнае становішча ветэранаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Інвестыцыйныя магчымасці абмеркавалі сёння на семінары ў Магілёўскім аблвыканкаме
«На працягу апошніх трох гадоў урад прымае каласальныя намаганні для таго, каб падтрымаць інвестыцыйную актыўнасць. Вынікі добрыя. Але на гэтым спыняцца нельга. Неабходна прымаць намаганні для далейшага стымулявання рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, - такой думкай падзялілася намеснік Міністра эканомікі Беларусі Алена Балігатава ў час семінара для дзелавых колаў Магілёўскай вобласці.
Экалогія і разумная эканоміка. Форум па ўстойлівым развіцці праходзіць у Магілёўскай вобласці
V Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці праходзіць у Кіраўскім раёне. Мерапрыемства ўвайшло ў праграму рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргея Хаменкі з прадстаўнікамі агенцтваў ААН у Беларусі.
Як акумулююцца заробленыя на рэспубліканскім суботніку грошы? Мінфін устанавіў парадак
Пастановай Міністэрства фінансаў ад 4 красавіка нумар 18 вызначаны парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2025 годзе, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Кампактнасць і эфектыўнасць. Ротарная паркоўка ад «Магілёўліфтмаша» заработала ў Бішкеку
Кампактнасць і эфектыўнасць - новы падыход да арганізацыі парковак. У адным з самых загружаных раёнаў Бішкека пачала працаваць першая ротарная паркоўка беларускай вытворчасці. Зборка «Магілёўліфтмаша». Ротарная паркоўка (яе яшчэ называюць карусельнай) уяўляе сабой аўтаматызаваную сістэму, якая дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць абмежаваную прастору. Абсталяваннем кіруе адзін аператар. Час паркоўкі выдачы машыны - да 2,5 хвіліны. Сяргей Малуноў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане: