Навiна дня
Аляксандр Гарошкін: выбарчая кампанія праходзіць спакойна і ў інтарэсах народа
Па тэме выбарчай кампаніі-2025, яе этапах, асаблівасцях і важнасці перад калектывам упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці выступіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы ў падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандр Гарошкін.
«Вынікаў дасягаюць закаханыя ў зямлю людзі». Форум сельскай моладзі праходзіць у Магілёўскай вобласці
Больш за 100 прадстаўнікоў аграрнай галіны і сельскай сацыяльнай сферы прыехалі ў Кіраўскі раён, дзе сёння далі старт рэспубліканскаму форуму «Сяло - тэрыторыя развіцця».
Форум сельскай моладзі пройдзе 26-27 лістапада ў Кіраўскім і Бабруйскім раёнах
Форум сельскай моладзі «Сяло - тэрыторыя развіцця» пройдзе 26-27 лістапада ў Кіраўскім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.
Форум аб'яднае каля 100 маладых работнікаў аграпрамысловага комплексу і сацыяльнай сферы вёскі. Адкрыццё адбудзецца 26 лістапада ва ўстанове культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей».
Анатоль Ісачанка на канцэрце «Час выбраў нас» распавёў, як беларусы будуюць сваю краіну
Мы 30 гадоў разам з нашым Прэзідэнтам будуем Рэспубліку Беларусь. Будуем душой і сэрцам. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на канцэрце «Час выбраў нас» падчас «Марафона адзінства» ў Магілёве.
Тэматычныя выставы, квест, канцэрт і танцы. Другі дзень «Марафону адзінства» ў Магілёве
Другі дзень рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» праходзіць 23 лістапада ў Магілёве.
Шэраг выстаў прадоўжыць сваю работу. Жыхары і госці абласнога цэнтра змогуць паглядзець калекцыю ўнікальных рарытэтных плакатаў са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пад назвай «Са знакам якасці». Тэматычную выставачную экспазіцыю «Беларусь. Узлёт» упершыню прэзентуе ў Магілёве Беларускае тэлеграфнае агенцтва - яна размесціцца ў ГЦ «Атрыум».
Анатоль Ісачанка ўручыў ключы ад пяці новых аўтамабіляў рэдактарам раённых выданняў Магілёўскай вобласці
Ключы ад пяці новых аўтамабіляў уручылі рэдактарам раённых выданняў Магілёўскай вобласці. Ва ўрачыстай абстаноўцы на базе РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» ключы ад новых легкавых аўтамабіляў Geely уручыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Машыны адправяцца ў рэдакцыі Бялыніцкай, Хоцімскай, Круглянскай, Слаўгарадскай і Дрыбінскай раённых газет.
Аляксандр Гарошкін правёў асабісты прыём: заўсёды трэба шукаць магчымыя выхады з сітуацыі і меры, каб падтрымаць чалавека
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна.
Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу - вышэйшага канстытуцыйнага прадстаўнічага органа народаўладдзя.
Усебеларускі народны сход - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Аляксандр Лукашэнка: моцныя рэгіёны - моцная краіна, гэтым шляхам мы будзем рухацца
Праграма развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці будзе абноўлена. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава заўсёды падставіць плячо сапраўдным працаўнікам: "Калі я буду бачыць, што ад таго ці іншага напрамку мы атрымаем добрую аддачу, прыбытак, гарантую вам усялякую падтрымку, у тым ліку фінансавую".
«Бабруйск будзе вылучацца». Арганізатары «Марафона адзінства» распавялі аб новых праектах у праграме
Бабруйск будзе вельмі вылучацца на мапе «Марафона адзінства», шмат што пройдзе тут упершыню. Пра гэта распавёў прадстаўнік працоўнай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі «Марафон адзінства», дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі.
Першы горад у Магілёўскай вобласці сустракае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства». Першы дзень абяцае быць насычаным - у праграме шмат самых розных мерапрыемстваў.
Ярка, насычана і вельмі цікава. Бабруйск рыхтуецца сустрэць «Марафон адзінства»
«Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску 15 і 16 лістапада. Арганізатары абяцаюць усім гасцям і ўдзельнікам яркую, насычаную і вельмі цікавую праграму.
Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» стане для горада адной з самых чаканых і яркіх падзей восені. Гэта ўжо пяты горад на карце акцыі, якая з кожным разам набірае ўсё больш абаротаў. Бабруйск першым у Магілёўскай вобласці сардэчна сустрэне «Марафон адзінства».
Анатоль Ісачанка правядзе 22 лістапада ў Чэрыкаве выязны прыём грамадзян
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 22 лістапада выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Прыём будзе праводзіцца ў Чэрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце з 9.00.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02243) 79 280, 8 (02243) 79 376.
У Магілёўскай вобласці сфарміравана 26 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта
Тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта былі ўтвораны на сумесных пасяджэннях мясцовых выканаўчых камітэтаў і прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У Магілёўскай вобласці створана 26 тэрытарыяльных камісій, сярод якіх адна абласная, 21 раённая, па дзве тэрытарыяльныя камісіі ў Магілёве і Бабруйску. Ужо прайшлі першыя арганізацыйныя паседжанні, дзе былі абраныя старшыні камісій, намеснікі і сакратары. Таксама зацверджаны графік працы камісій.
У Магілёўскай вобласці распачалі працу пікеты па зборы подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў Прэзідэнты
У Магілёўскай вобласці сёння пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Усе галіны выйшлі на траекторыю ўстойлівага росту: вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і выкананні бюджэту за 9 месяцаў абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння пасяджэнне па разглядзе вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў бягучага года.
Анатоль Ісачанка: калі трэба ўстанавіць ісціну, дзейнічаць трэба ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана ў Магілёве
Магілёўская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана на сумесным пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта пад старшынствам Анатоля Ісачанкі.
Падарунак да 7 лістапада: у Асіповічах адкрыўся шматфункцыянальны навучальны цэнтр
Сёння, 4 лістапада, у горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці ўрачыста перарэзалі традыцыйную чырвоную стужачку на ўваходзе ў новую школу. Дакладней, і не ў школу нават, а сапраўдны шматфункцыянальны навучальны цэнтр, дзе знайшлося месца і групам дзіцячага сада, і школьным класам, і памяшканням для заняткаў па дадатковай адукацыі. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Ананіч і іншыя ганаровыя госці.
Наталля Качанава: у рабоце са зваротамі грамадзян трэба быць уважлівымі, цярплівымі і кампетэнтнымі
У рабоце са зваротамі грамадзян трэба быць уважлівымі, цярплівымі і кампетэнтнымі. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Кіраўскім раёне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка: свету жыццёва неабходна сумленная размова і бесстароннія ацэнкі падзей, якія адбываюцца
Свету жыццёва неабходна сумленная размова і бесстароннія ацэнкі падзей, якія адбываюцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Прыярытэтная тэма пытанняў - ЖКГ. Леанід Мартынюк правёў прыём грамадзян у Горках
Прыярытэтнай тэмай у час выязнога прыёму грамадзян у Горках, які правёў сёння памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, стала жыллёва-камунальная гаспадарка.
ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты
ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, прапануемага для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК Беларусі.
Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Алена Грыгаровіч нагадала, што ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі былі прадстаўлены 26 кастрычніка.
Магілёўская вобласць пашырае супрацоўніцтва з Астраханню: прыярытэты - эканоміка, культура і моладзь
Сёння падчас рабочага візіту ў Астраханскую вобласць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. Асноўнымі тэмамі сустрэчы сталі сумесныя праекты ў сферы адукацыі, прамысловасці, турызму і падтрымкі моладзі.
У рамках прамысловага супрацоўніцтва бакі намецілі планы па пастаўках ліфтаў і малочнай прадукцыі з Магілёўскай вобласці ў Астрахань, а таксама па экспарту беларускай мэблі і мясной прадукцыі.
Імпартазамяшчэнне і інавацыі. Анатоль Ісачанка наведаў ЗАТ «Легпрамразвіццё», дзе запусцілі новую лінію па вытворчасці стаматалагічных вырабаў
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 24 кастрычніка наведаў Бабруйск. У запланаваным маршруце - візіт у ЗАТ «Легпрамразвіццё». На бабруйскім прадпрыемстве ідуць па шляху прагрэсу, знаходзяць новыя падыходы і матэрыялы, прымяняюць сучасныя тэхналогіі. Кампанія спецыялізуецца на пашыве спецадзення і выпуску пластыкавых вырабаў бытавога і тэхнічнага прызначэння. Кіраўніцтва прадпрыемства зацікаўлена вырабляць імпартазамяшчальную і інавацыйную прадукцыю.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.
Леанід Мартынюк: вёскі - гэта наша харчовая бяспека і спадчына, якую мы пакінем дзецям і ўнукам
Вёскі - гэта наша харчовая бяспека і спадчына, якую мы пакінем дзецям і ўнукам. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас экспертнага дыялогу «Будучыня беларускай вёскі», які прайшоў сёння ў Магілёве.
«Дай лесу новае жыццё!». Рэспубліканская добраахвотная акцыя праходзіць у Магілёўскай вобласці
Сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сумесна з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, работнікамі Магілёўскага ДВЛГА і Чавускага лясгаса прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», ініцыяванай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Анатоль Ісачанка: ва ўмовах беспрэцэдэнтных знешніх выклікаў, як ніколі важная цесная інтэграцыя з нашымі стратэгічнымі партнёрамі
Насуперак змрочным прагнозам нам удалося «вытрымаць удар» санкцый. Гэта стала магчымым дзякуючы прынятым мерам з боку дзяржавы і намаганням самога бізнесу. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас пленарнага пасяджэння юбілейнага XV Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху» і Міжнароднага кааперацыйнага форуму па імпартазамяшчэнні дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з удзелам дэлегацый з дзяржаў - членаў ШАС.
Пастаўка тэхнікі, ліфтаў, прадуктаў харчавання. Анатоль Ісачанка аб супрацоўніцтве з Хабараўскім краем
Пастаўкі тэхнікі, ліфтавага абсталявання, прадуктаў харчавання і спажывецкіх тавараў - такія перспектывы ўзаемадзеяння намечаны ўдзельнікамі сумеснага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з Хабараўскім краем, якое прайшло ў Магілёве.
Аляксандр Лукашэнка: эканоміка Беларусі дае магчымасць накіраваць больш грошай на сацыяльную падтрымку насельніцтва
Эканоміка Беларусі дае магчымасць накіраваць больш грошай на сацыяльную падтрымку насельніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы чыноўнікаў з дакладам аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
Переводчик