Прамысловасць, прыклад для раёнаў і АПК. Лукашэнка раніцай 17 чэрвеня заслухаў даклад па Магілёўскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 17 чэрвеня, пасля губернатара Мінскай вобласці, заслухаў даклад старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі. Кіраўніку дзяржавы даложана аб дынаміцы ў сферы прамысловасці, сітуацыі на буйных валаўтваральных прадпрыемствах. У цэнтры ўвагі таксама была тэматыка рэгіянальнага развіцця, паказчыкі работы ў сельскай гаспадарцы, асобныя кадравыя пытанні.
У Магілёўскай вобласці пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання на акты тэрарызму
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 16 па 18 чэрвеня пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. Аб гэтым паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і іншых дзяржаўных органаў.
У Борках ушанавалі памяць ахвяр найстрашэннай карнай аперацыі нацыстаў
Сёння жыхары Магілёўскай вобласці ўшанавалі памяць жыхароў вёскі Боркі і прылеглых да яе населеных пунктаў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны знішчылі фашысты разам з мірнымі жыхарамі. Тут 15 чэрвеня 1942 года падчас карнай аперацыі былі жорстка забіты больш за 2 тыс. чалавек.
У Бабруйскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі малочнатаварны комплекс
У Бабруйскім раёне ля аграгарадка Целуша адкрылі пасля рэканструкцыі малочнатаварны комплекс філіяла «Харчавік–Агра» ААТ «Чырвоны харчавік–АграСэрвіс».
Прамую тэлефонную лінію 13 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок
Прамую тэлефонную лінію 13 чэрвеня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Алег Уладзіміравіч Сцельмашок. З 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 50–18–69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Анатоль Ісачанка: адкрыццё аддзялення Пасольства Расіі ў Магілёве будзе садзейнічаць умацаванню эканамічных, міжрэгіянальных і культурных сувязей
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з саветнікам–пасланнікам Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімірам Ваньке і кіраўніком аддзялення Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Магілёве Уладзіславам Дэйнега.
Пытанні дарожнай і інжынерна-транспартнай інфраструктуры разгледжаны на асабістым прыёме Анатоля Ісачанкі
Пытанні будаўніцтва інжынерна–транспартнай інфраструктуры і асфальтавання дарог разгледжаны сёння на асабістым прыёме грамадзян старшыні абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі.
Беларусь і Прыморскі край падпісалі план мерапрыемстваў па рэалізацыі супрацоўніцтва на 2027-2029 гады
План мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Прыморскага края РФ аб супрацоўніцтве на 2027–2029 гады падпісаны падчас пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і расійскім рэгіёнам у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за першы квартал 2026 гады абгаварылі на паседжанні Магілёўскага аблвыканкама
Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама аб выніках сацыяльна–эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першы квартал 2026 года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Таксама ў ходзе работы былі разгледжаны вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна–эканамічнага развіцця паўднёва–ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці на перыяд да 2025 года.
Дзмітрый Крутой аб развіцці АПК у Магілёўскай вобласці: перад рэгіёнам стаяць сур'ёзныя задачы
Надыходзіць час пэўнай адказнасці за вынік у рабоце прадпрыемстваў АПК, перад рэгіёнам стаяць сур'ёзныя задачы. Аб гэтым сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падчас нарады ў Глускім райвыканкаме.
Унікальныя рэліквіі і новыя экспазіцыі: як Касцюковічы рыхтуюцца да Дня пісьменства
Касцюковічы актыўна рыхтуюцца прыняць XXXIII Дзень беларускага пісьменства. Маштабныя работы па добраўпарадкаванні, рамонце інфраструктуры і абнаўленні культурных аб'ектаў ідуць поўным ходам.
Ваенная тэматыка ў цэнтры ўвагі. Аляксандр Лукашэнка прыехаў да ракетчыкаў у Асіповіцкі раён
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у ракетную брыгаду Узброеных Сіл у Асіповіцкім раёне.
Анатоль Ісачанка юным журналістам і блогерам: «Галоўная задача паказаць жыццё такім, як яно ёсць»
Першы абласны медыяфорум юных журналістаў і блогераў «Голас пакалення: новы кантэнт» прайшоў сёння ў Магілёве пры ўдзеле старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Ганаровымі гасцямі форуму сталі міністр інфармацыі Беларусі Дзмітрый Жук і намеснік міністра адукацыі Беларусі Кацярына Пятруцкая.
«Каб зберагчы кожны кілаграм». Тэхналогіі нарыхтоўкі травяністых кармоў абмеркавалі ў Быхаўскім раёне
У Быхаўскім раёне 16 мая прайшоў абласны семінар па нарыхтоўцы травяністых кармоў прадпрыемствамі АПК Магілёўскай вобласці. Пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стала КУП «Макранскі Агра».
Анатоль Ісачанка: прадпрыемствы Магілёўскай вобласці вядуць знешнеэканамічную дзейнасць з больш чым 100 краінамі
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці вядуць знешнеэканамічную дзейнасць з больш чым 100 краінамі свету. Аб гэтым у час міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху» паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Перспектывы супрацоўніцтва абмеркавалі сёння на сустрэчы з дэлегацыямі Замбіі і Анголы ў Магілёўскім аблвыканкаме
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алена Пруднікава–Кірпічонак правяла сёння працоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі Рэспублікі Замбія і Рэспублікі Ангола. Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі двухбаковых гандлёва–эканамічных сувязей, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, падрыхтоўкі кадраў і гарантавання харчовай бяспекі.
Прамую тэлефонную лінію 16 мая правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Клішо
Прамую тэлефонную лінію 16 мая ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце правядзе намеснік старшыні аблвыканкама – Ігар Лявонцьевіч Клішо. З 9.00 да 12.00 ён адкажа на пытанні па нумары тэлефона 8 (0222) 50–18–69.
Анатоль Ісачанка: «У гэтым і ёсць наша адзінства, дзе за кожным поспехам стаіць любоў да Радзімы і вернасць яе сімвалам»
Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адзначылі сёння ў Магілёве. Ва ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў, якая прайшла на плошчы Леніна, прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Анатоль Ісачанка: «Дзень Перамогі назаўжды ўпісаны ў гераічны летапіс Беларусі як сімвал нашага нацыянальнага гонару і нязломнага адзінства»
Каля 53 тысяч жыхароў і гасцей Магілёўшчыны прынялі ўдзел у Парадзе спадчыннікаў Вялікай Перамогі і ўрачыстым маршы воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона. А таксама – у шэсці пакаленняў «Беларусь памятае» і патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне».
Анатоль Ісачанка сустрэўся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Антонавічам Цітовым
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка напярэдадні Дня Перамогі сустрэўся з 99–гадовым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Антонавічам Цітовым. У гонар ветэрана пад вокнамі дома сёння адбыўся ўрачысты марш.
Анатоль Ісачанка сустрэўся з творчай моладдзю ў каледжы мастацтваў
Сустрэча старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з прадстаўнікамі таленавітай моладзі рэгіёну «Адкрыты дыялог» адбылася сёння ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
Анатоль Ісачанка на Свяце працы: дабрабыт нашай краіны ствараецца рукамі, упартасцю і ведамі нашых людзей
Традыцыйна ў дзень святкавання 1 Мая ў абласным цэнтры ўшаноўвалі людзей працы. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбылося ля абноўленай Дошкі гонару каля Музея Славы Магілёўшчыны, прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, ганаровыя госці, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары рэгіёну.
Магілёўская вобласць - на Рэспубліканскай дошцы Пашаны
Сёння на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску адкрылі абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару.
Анатоль Ісачанка аб пацярпелых раёнах: мы не проста захавалі гэтыя тэрыторыі, а зрабілі іх камфортнымі для людзей
Магілёўскай вобласці ўдалося не проста захаваць тэрыторыі, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, але і зрабіць іх камфортнымі для людзей. Аб гэтым заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з удзельнікамі ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС 25 красавіка ў Музеі Славы Магілёўшчыны.
Пасяджэнне аблвыканкама па пытаннях развіцця прамысловага комплексу прайшло ў Магілёве
Вынікі працы асобных прадпрыемстваў прамысловага комплексу Магілёўшчыны разгледзелі сёння на паседжанні аблвыканкама.
Сустрэча Анатоля Ісачанкі з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан завяршылася падпісаннем дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026-2027 гады
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан на чале са старшынёй Сагдыйскай вобласці Раджабам Ахмадзодай. Візіт дэлегацыі, якая ўключае каля пяці дзясяткаў чалавек з ліку прадстаўнікоў улады і буйнога бізнесу, стаў важным этапам у рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.
З выглядам на «вялікае малако»: як на суботніку талакой дапамагалі будаваць прафілакторый у Дрыбінскім раёне
Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскага суботніка. Працоўныя дэсанты працуюць ва ўсіх кутках рэгіёну – на добраўпарадкаванні памятных месцаў, будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў і ў сельскай мясцовасці. Маштабная праца кіпела паўсюдна, аднак адной з ключавых лакацый стаў Дрыбінскі раён. У вёску Нікольск прыбыў прадстаўнічы дэсант кіраўніцтва рэгіёна, каб аказаць практычную дапамогу ў будаўніцтве прафілакторыя для цялят.
Як стаць спецыялістам у АПК і ўнесці ўклад у эканоміку - Уладзімір Пярцоў пагутарыў са студэнтамі БДСГА
Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў, у тым ліку пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, новыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы і адказныя адносіны да зямлі, роля моладзі ў эканоміцы, інфармацыйная бяспека ў інтэрнэце — такія рознабаковыя тэмы сёння, 16 красавіка, абмеркавалі ў рамках адзінага дня інфармавання студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімірам Пярцовым. Размова ў маладзёжнай аўдыторыі атрымалася шчырай і адкрытай.
Развіццё паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці стала тэмай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі. Чаго чакаць у новай пяцігодцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі 14 красавіка сабраў нараду па пытаннях комплекснага сацыяльна–эканамічнага развіцця паўднёва–ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці.
Анатоль Ісачанка расказаў аб рабоце аграпрамысловага комплексу рэгіёну і сумежных галін
Аб рабоце аграпрамысловага комплексу рэгіёну і сумежных галін расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Сёння ён паразмаўляў з журналістамі пасля тэлефоннага даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.