Навiна дня
Аляксандр Лукашэнка абазначыў падыходы да развіцця рэгіёнаў, у прыватнасці Магілёўскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Сяргея Налівайку.
Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка
Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Зладжана ў агратэхнічныя тэрміны правесці пасяўную кампанію - задача нумар адзін
У планах у аграрыяў у бягучым годзе сабраць 1 млн 300 тыс. тон збожжавых і зернебабовых. І для гэтага ёсць усё, адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны якасным насеннем. Адрамантавана тэхніка. Зараз галоўнае - зладжана ў агратэхнічныя тэрміны на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію. А таксама вельмі важна выконваць працоўную дысцыпліну на кожным працоўным месцы. Асаблівая ўвага - стварэнню ўсіх умоў для забеспячэння бяспечнай працы.
Сельгаспрадпрыемствы паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці абнаўляюць парк тэхнікі да пасяўной
У Магілёўскай вобласці плошча яравой сяўбы складае 300 тысяч гектараў. Вільгаці ў глебе не хапае, таму аграрыі нацэлены правесці пасяўную ў сціслыя тэрміны, і ў тэхнікі тут ключавая роля. Сёлета па Указе Прэзідэнта № 177 «Аб мерах па развіццю паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці» ў сельгаспрадпрыемствы паступіць каля 40 адзінак тэхнікі на суму 9 мільёнаў рублёў, а з пачатку дзеяння ўказа з 2018 года з дзяржбюджэту на гэтыя мэты было выдзелена звыш 100 мільёнаў рублёў, набыта 1388 адзінак машын і агрэгатаў.
Канстытуцыя гарантуе правы, але і патрабуе адказнасці: Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарты юным грамадзянам Магілёўшчыны
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў сёння пашпарты 26 юным грамадзянам краіны. Выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця - хлопцы з усіх куткоў Магілёўшчыны сталі ўдзельнікамі Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!». Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы культуры вобласці.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прынялі сумесную заяву
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин по итогам переговоров в Москве подписали совместное заявление.
Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магаблвыканкама: вынікі 2024 года і задачы на 2025-ы
Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама адбылася сёння пры ўдзеле старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна, намесніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Святланы Нячай, а таксама прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў аблвыканкама, намеснікаў старшынь прафсаюзных арганізацый устаноў аховы здароўя, галоўных пазаштатных спецыялістаў упраўлення аховы здароўя, галоўурачоў цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, кіраўніцтва Магілёўскага РУП «Фармацыя» і РУП «М
Кропкава і з розумам. У Быхаўскім раёне далі старт пасяўной у Магілёўскай вобласці
У Быхаўскім раёне далі старт пасяўной кампаніі ў Магілёўскай вобласці.
Першымі ў рэгіёне работы пачалі механізатары ААТ «Акрыдовічы». У поле сёння выйшаў ужо вопытны механізатар Леанід Ручкін. За зіму прывялі ў парадак тэхніку, а зараз, дзеліцца мужчына, нарэшце пачынаецца сезон - гэтага моманту чакаў з нецярпеннем. Ён у сельскай гаспадарцы ці ледзь не з падлеткавага ўзросту. Працу сваю любіць і ні на што іншае мяняць яе не хоча.
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 30 жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны. Урачыстая цырымонія, па традыцыі прымеркаваная да свята 8 Сакавіка, адбылася 10 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
У гэты дзень, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Зале ўручэння дзяржузнагарод пануе дзівосная атмасфера вясны, прыгажосці і радасці. Прэзідэнт растлумачыў, што для правядзення цырымоніі разглядаліся некалькі варыянтаў даты, але, каб прадоўжыць свята для жанчын, вырашана было зрабіць гэта 10 сакавіка.
Адзінаццаці жыхаркам Магілёўшчыны ўручылі ордэн Маці
Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, прайшоў сёння ў Палацы культуры вобласці. На адрас трыццаці цудоўных прадстаўніц розных сфер і прафесій Магілёўшчыны гучалі ў гэты дзень словы віншаванняў. Адзінаццаці з іх - шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхоўвалі па пяць і больш дзяцей, былі ўручаны ордэны Маці.
Прамысловасць, АПК, транспарт і будаўніцтва. Аляксандр Лукашэнка сфарміраваў астатні блок урада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка прадоўжыў фарміраванне новага складу ўрада.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка назначыў першым віцэ-прэм'ерам Мікалая Снапкова, які ў новым складзе ўрада прадоўжыць курыраваць эканамічны блок урада. А кіраваць сацыяльным блокам на пасадзе віцэ-прэм'ера назначаны Уладзімір Каранік. Прэзідэнт напярэдадні таксама зрабіў назначэнні міністраў у гэтыя блокі.
Аляксандр Лукашэнка правёў частку кадравых назначэнняў у новы склад урада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка правёў частку кадравых назначэнняў у новы склад урада.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Мікалая Снапкова - першым намеснікам прэм'ер-міністра
Уладзіміра Караніка - намеснікам прэм'ер-міністра;
Канстанціна Бурака - кіраўніком Апарату Савета Міністраў;
Артура Карповіча - міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю;
Івана Кубракова - міністрам унутраных спраў;
Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па новай сістэме рэгулявання цэн
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сабраў нараду па новай сістэме рэгулявання цэн.
«У нас у парадку дня найважнейшая тэма - новая сістэма рэгулявання коштаў. Я яе часта называў «справядлівай формулай», якую вы павінны былі выпрацаваць і ўнесці на разгляд. Гэта значыць хатняе заданне. Паглядзім, як вы яго выканалі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Што будзе садзейнічаць дэурбанізацыі, расказаў Руслан Пархамовіч
Што будзе садзейнічаць дэурбанізацыі, расказаў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас рабочай паездкі ў Касцюковічы.
Ён пракаментаваў пастанову ўрада нумар 65 ад 3 лютага, якая не толькі ўстанаўлівае аб'ёмы будаўніцтва і фінансавання жылля, але і прадугледжвае меры для развіцця жыллёвага будаўніцтва ў населеных пунктах да 20 тыс. чалавек і забеспячэнні жыллём іх чаргавікоў.
Анатоль Ісачанка: у аснове поспехаў заўсёды будзе стаяць чалавек - працавіты, сумленны і таленавіты
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за 2024 год, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці. У святочнай атмасферы ўзнагароды ўручылі лідэрам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю і назвалі імёны пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Удзел у цырымоніі прыняў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Лагістыка і не толькі. Анатоль Ісачанка назваў важныя фактары ў рабоце новага корпуса Магілёўскай клінічнай БХМД
Захаванне «залатога часу» - адзін з самых важных фактараў працы Магілёўскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас азнаямлення з працай новага корпуса экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі БХМД..
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрболам Султанбаевым. Бакі абмеркавалі кірункі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў эканамічнай, сацыяльнай і турыстычнай сферах.
Анатоль Ісачанка: добраўпарадкаванне - гэта не проста навядзенне парадку, гэта, у першую чаргу, павышэнне якасці жыцця людзей
Пасяджэнне аблвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту за 2024 год правёў сёння старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
Чарговае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу плануецца правесці ў красавіку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
«Пачатак гэтага года ў нашай краіне выдаўся вельмі актыўным у грамадска-палітычным плане. Услед за электаральнай кампаніяй на красавік запланавана правядзенне чарговага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. І сённяшні Прэзідыум дасць старт падрыхтоўцы да гэтага важнейшага дзяржаўнага мерапрыемства», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
Усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій.
Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта сустрэча за круглым сталом спрыяе адкрытасці і даверу.
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай
З сённяшняга дня ва ўсіх тралейбусах Магілёва даступна аплата праезду банкаўскай картай. Пра гэта на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў.
Аляксандру Лукашэнку прадставілі законапраект аб статусе старшынь рай- і гарвыканкамаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага сабраў нараду па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню.
Пытанні падтаплення ўчастка, устаноўкі святлафораў, добраўпарадкавання ўзнімалі жыхары вобласці на асабістым прыёме ў Анатоля Ісачанкі
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся пяць грамадзян з Магілёва, Магілёўскага раёна і Хоцімска.
Гандаль і абарона гістарычнай памяці. Беларусь і Хабараўскі край зацвердзілі план супрацоўніцтва
Беларусь і Хабараўскі край зацвердзілі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай, культурнай і іншых сферах на 2025-2027 гады. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і губернатар Хабараўскага края Дзмітрый Дзямешын.
Ад паставак БЕЛАЗаў да авіябудавання. Аляксандр Лукашэнка абазначыў перспектывы супрацоўніцтва з Хабараўскім краем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Дзмітрыем Дзямешыным абазначыў ключавыя напрамкі для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва
Анатоль Ісачанка сустрэўся з маладымі спецыялістамі ў Жылічах
Наш соцыум - гэта наша моладзь. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з маладымі спецыялістамі рэгіёну.
Адкрыты дыялог аб галоўным і перспектыўным адбыўся ў Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 50 маладых спецыялістаў з усяго рэгіёна.
За што галасавалі беларусы на прэзідэнцкіх выбарах? Меркаванне эксперта
Градус патрыятызму ў гэтую выбарчую кампанію ў нашай краіне вырас, заявіў у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
«Наогул, гэтая выбарчая кампанія ў Магілёўскай вобласці паказала вельмі высокую яўку нашага выбаршчыка - 92,64%. Гэта ў цэлым за выбарчую кампанію з улікам датэрміновага галасавання. Некаторыя выбаршчыкі, як я ведаю, наўмысна не хадзілі на датэрміновае галасаванне з тым, каб прыйсці ў асноўны дзень галасавання, 26 студзеня, і атрымаць свята», - распавёў Яўген Алекса.
Аляксандр Гарошкін: мы актыўна падтрымліваем і будзем падтрымліваць грамадзянскія ініцыятывы, накіраваныя на добраўпарадкаванне
Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў бягучым годзе стартаваў у Магілёўскім аблвыканкаме. Камісія на чале са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Гарошкіным сёння разгледзела частку прадстаўленых праектаў, другую частку іх ініцыятары прэзентуюць 31 студзеня. Усяго да арганізатараў - у абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў паступіла каля 50 праектаў, з іх 35 былі дапушчаны да конкурсу.
На пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ўстаноўлены вынікі галасавання
На пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб устанаўленні вынікаў галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў
За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Папярэдняя інфармацыя аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 2,02 працэнта;
Канапацкая Ганна Анатольеўна - 1,86 працэнта;
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 86,82 працэнта;
Переводчик