Грамадства
Дзень адчыненых дзвярэй анлайн пройдзе 30 мая на гісторыка-філалагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова
Гісторыка-філалагічны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова правядзе для выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці Дзень адчыненых дзвярэй, які будзе праходзіць у фармаце анлайн 30 мая (з 11:00 да 12:20). Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Магілёўскія бібліятэкі запускаюць з 1 чэрвеня праграму «Кніжнае лета – 2020»
У перыяд школьных канікул з 1 чэрвеня па 31 жніўня бібліятэкі Магілёва запускаюць пазнавальную праграму «Кніжнае лета – 2020». Пра гэта паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
Мінадукацыі расказала аб зменах у тыпавым вучэбным плане для школ на новы навучальны год
Прыняты тыпавы навучальны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра змены ў навучальным плане расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Прафсаюзныя юрысты пракансультуюць па пытаннях працоўнага права
Чарговы прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбудзецца ў Беларусі 28 мая. Любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю прафсаюзных юрыстаў па тэлефоне з 9.00 да 13.00 па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Нумары тэлефонаў прафсаюзных юрыстаў, якія ажыццяўляюць кансультацыю ў вашым раёне або горадзе, можна даведацца да 28 мая па тэлефоне Магілёўскаа абласнога аб’яднання прафсаюзаў: 8 (0222) 65-34-95 (галоўны прававы інспектар працы аб’яднання Іна Валянцінаўна Чабатарэўская).
У Магілёўскай вобласці атэстаты атрымае каля 5,5 тыс. адзінаццацікласнікаў
У Магілёўскай вобласці атэстаты атрымае каля 5,5 тыс. адзінаццацікласнікаў. Пра гэта расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
У Беларусі стартаваў дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ»
Стартаваў традыцыйны рэспубліканскі дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
БЧ нагадвае аб правілах бяспекі напярэдадні летніх канікул
Напярэдадні школьных летніх канікул Беларуская чыгунка звяртаецца да ўсіх школьнікаў і іх бацькоў з просьбай выконваць правілы бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
БЧ нагадвае, што нельга пакідаць дзяцей адных і дазваляць ім гуляць каля чыгуначных пуцей, а таксама пераходзіць пуці ў неўстаноўленых месцах. Забараняецца перабягаць чыгуначныя пуці перад цягніком, кідаць у яго камяні, скакаць з платформаў, падлязаць пад рухомы састаў, класці на пуцях староннія прадметы, карыстацца паблізу чыгункі навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне.
Абласное ўпраўленне МНС і «Радыё “Магілёў”» запрашаюць жыхароў Прыдняпроўскага краю паўдзельнічаць у віктарыне
Абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць віктарыну «НеДзіцячая праверка. Правілы бяспекі». Пра гэта паведамілі арганізатары праекта.
Са слоў суразмоўцаў, гульня праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы бяспекі дзяцей, а таксама ў межах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных».
Першы спіральны дом у Магілёве плануюць здаць у канцы чэрвеня
Першы і пакуль адзіны спіральны дом у Магілёве плануюць здаць у канцы чэрвеня гэтага года. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім ДБК, які і займаецца будаўніцтвам аб’екта.
Работнікам «хуткай» у Бабруйску патлумачылі парадак даплат па ўказе № 131
Работнікі хуткай дапамогі Бабруйска звярнуліся да прэзідэнта з просьбай растлумачыць памер даплат, якія належаць ім за аказанне дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй па ўказе № 131. У інтэрнэце сталі мільгаць загалоўкі: «Хуткая» Бабруйска выйшла на забастоўку. Што здарылася – карэспандэнты «СБ. Беларусь сёння» разбіраліся на месцы. Скажам адразу: ніякай забастоўкі няма і ў паміне, а вось некаторае непаразуменне мелася.
Мінадукацыі змяніла тэрміны правядзення ЦТ
Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.
«Абітурыентам, якія ў час рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, пазначаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і прыбыць на яго ў адпаведнасці з новымі датамі», - адзначылі ў прэс-службе.
Выпускныя вечары ў Магілёўскай вобласці праводзіць не рэкамендавана, але магчыма
Міністэрства адукацыі дэлегавала права вырашаць пытанне аб правядзенні «апошніх званкоў», уручэнні атэстатаў і выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.
Каля 30% выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці паступаюць ва ўстановы прафадукацыі
На Магілёўшчыне каля 30% выпускнікоў школ паступаюць ва ўстановы прафесійнай адукацыі. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. І расказалі аб лічбах прыёму ў гэтым годзе.
У прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы плануюць набраць 3720 чалавек, у сярэднія спецыяльныя, падпарадкаваныя аблвыканкаму, гатовыя залічыць 2690 абітурыентаў.
Выпускнікі з COVID-19 і кантакты 1 ўзроўню вызваляюцца ад экзаменаў
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах карэктавацца не будзе. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі
У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі, якая дублюе трасу «Вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша». Пра гэта паведаміў намеснік начальніка вытворчага аддзела ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Сяргей Адзінец.
Кожнага кантралёра Магілёўскай вобласці забяспечаць відэарэгістратарам
Кантралёраў грамадскага транспарту ў Магілёўскай вобласці сёлета поўнасцю аснасцяць відэарэгістратарамі. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
У Бабруйску і Магілёве кантрольна-кандуктарскую службу ўжо забяспечылі прыборамі відэафіксацыі. Засталося ўкамплектаваць невялікія раёны. Закупкі відэарэгістратараў працягнуцца.
Шматдзетным маці з Магілёўскага раёна ўручылі ордэны Маці
У раённым выканаўчым камітэце адбылося ўзнагароджанне шматдзетных маці ордэнамі маці. Старшыня райвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што ў нашай краіне, Магілёўскай вобласці і раёне вялікая ўвага надаецца маці і дзіцяці, многае робіцца для дабрабыту сям’і, а пытанне падтрымкі шматдзетных маці знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Пацвярджэннем таму стала і гэта ўшанаванне.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2020 года № 79 за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана жыхарка аграгарадка Дашкаўка Кацярына Міхайлаўна Карнілава.
Мінадукацыі рэкамендуе ўручаць атэстаты 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы
Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў у школах 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы. Такая інфармацыя змешчана ў пісьме ведамства, падпісаным намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Дакумент размешчаны сёння на сайце міністэрства.
Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі
Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У краіне апошні час ідуць дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. У сувязі з гэтым і былі зняты абмежаванні.
«Магілёўаўтадар» перадаў у камунальную ўласнасць звыш 25 кіламетраў рэспубліканскіх дарог
У мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы праведзена і завершана перадача шэрагу транзітных участкаў рэспубліканскіх аўтадарог, якія праходзяць па тэрыторыі населеных пунктаў, у камунальную ўласнасць, як паведамілі ў «Магілёўаўтадары».
У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці адрамантуюць пяць мастоў
Пуцеправод па Першамайскай вуліцы ў Магілёве праверылі на трываласць. Як стала вядома, да канца 2020 года ў Магілёўскай вобласці плануюць адрамантаваць пяць мастоў.
Для выпрабавання пуцеправода ў Магілёў прыбыла спецыяльная брыгада дзяржаўнага прадпрыемства «БелдарНДІ». Рух на гэтым адрэзку ад цэнтра горада ў бок чыгуначнага вакзала перакрылі на 4 гадзіны, была задзейнічана буйнагабарытная тэхніка. Вынікі выпрабаванняў апраўдалі чаканні.
Падлік стажу, пенсіі і бясплатнае ЭКА – прыняты ўказ аб сацпадтрымцы асобных катэгорый грамадзян
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжана з 1 студзеня 2021 года жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей, залічваць у працоўны стаж для прызначэння пенсіі час знаходжання ў адпачынку па доглядзе дзіцяці працягласцю да 12 гадоў у агульнай складанасці (зараз – 9 гадоў). Прызначаць ім працоўныя пенсіі пры наяўнасці стажу працы не менш за 20 гадоў і страхавога стажу не менш за 10 гадоў (зараз – 17 гадоў 6 месяцаў).
Магілёўскія дызайнеры шыюць касцюмы для медыкаў
Маладая дызайнерка з Магілёва Лэла Квасціяні разам з камандай аднадумцаў арганізавала пашыў шматразовых касцюмаў для медыкаў з тканіны са спецыяльнай антыбактэрыйнай прапіткай.
Касцюмы ў модным сягоння памеры оверсайз спакойнага прыроднага колеру цалкам маглі б быць новай дызайнерскай калекцыяй. Калі не ўлічваць іх галоўную ідэю, пашытыя яны для медыкаў са спецыяльнай тканіны з антыбактэрыйнай прапіткай. Камплекты шматразовыя. Можна мыць і апрацоўваць – вытрымаюць усе выпрабаванні. Партыя з больш за дзесятак касцюмаў ужо дайшла да адрасатаў.
80 гадоў са дня стварэння споўнілася Магілёўскаму дзяржаўнаму вытворчаму лесагаспадарчаму аб’яднанню
Юбілейную дату – 80 гадоў з дня са дня ўтварэння – адзначыў 13 мая абласны орган кіравання лясной гаспадаркай Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным лесагаспадарчым аб’яднанні.
Дзень адчыненых дзвярэй анлайн правядзе 23 мая факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова
Дзень адчыненых дзвярэй анлайн правядзе 23 мая факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Паводле слоў суразмоўцаў, сёлета ўпершыню факультэцкае жыццё будзе прадстаўлена як адукацыйны і сацыяльны праект.
Завяршыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
З 11 па 14 мая 2020 года ў Беларусі праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах для навучэнцаў XI класаў. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным Тelegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі.
У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі ўдзел 504 навучэнцы XI класаў з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку з дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
Пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах сталі 233 удзельнікі.
Графікі школьных экзаменаў будуць карэктавацца, урачыстыя мерапрыемствы з нагоды ўручэння атэстатаў пройдуць не масава – Андрэй Заблоцкі
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ будзе скарэктаваны. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
Каля 100 месцаў адпачынку ля вады рыхтуюць да пачатку купальнага сезона на Магілёўшчыне
Каля сотні месцаў масавага адпачынку ля вады рыхтуюць да лета ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Тамашова.
Адказныя арганізацыі ўстанаўліваюць або прыводзяць у парадак альтанкі, лаўкі, урны і кантэйнеры для смецця, прыбіральні, падрыхтоўваюць стаянкі для аўтатранспарту.
Супрацоўнікі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Магілёўскай вобласці ўзялі ўдзел у патрыятычнай акцыі # 75кмзаперамогу
Супрацоўнікі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Магілёўскай вобласці ўзялі ўдзел у патрыятычнай акцыі #75кмзаперамогу. Свой спартыўны шлях яны пачалі ля помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Р. Уладзімірава, затым накіраваліся да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».
Па шляху руху спартсмены рабілі прыпынкі ля манументаў, устаноўленых у памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, і выказвалі словы падзякі за гонар і адвагу, доблесць і бясстрашнасць, чыстае неба над галавой, за тое, што мы жывём у свабоднай краіне і не ведаем жахаў вайны.
У Беларусі зменяць тэрміны уступнай кампаніі
У Беларусі зменяць тэрміны уступнай кампаніі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца з 25 чэрвеня, у той час як раней яно павінна было стартаваць 13 чэрвеня.
«У найбліжэйшы час мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, – гэта дакладна», – заявіў міністр.
Переводчик