Месцазнаходжанне вялікага сельгаскірмаша ў Магілёве перанесена
Месцазнаходжанне вялікага сельгаскірмаша ў Магілёве перанесена. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама. Раней паведамлялася аб планах арганізацыі шматдзённага сельгаскірмаша на тэрыторыі, прылеглай да ГЦ «Парк Сіці». Аднак у сувязі з правядзеннем будаўнічых работ на дадзенай пляцоўцы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі пераносіцца ў мікрараён «Юбілейны» (раён дома № 25 па вул. Каралёва). Кірмаш будзе працаваць з 30 кастрычніка па 3 лістапада бягучага года. mogilevnews.by
Урад зацвердзіў патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах
Спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2019 года нумар 722, паведамляецца на сайце урада. Дакумент змяшчае пералік абавязковых проціпажарных мерапрыемстваў, нормы забеспячэння пажарнай тэхнікай і сродкамі для тушэння лясных пажараў, патрабаванні пры надыходзе пажаранебяспечнага сезона, пры правядзенні высечкі лесу, а таксама пры нарыхтоўцы жывіцы і іншых лясных рэсурсаў.
Магілёўскі ўніверсітэт харчавання і Азербайджанскі аграрны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Азербайджанскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце МДУХ.
У Магілёўскай вобласці праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі
Напярэдадні восеньскіх школьных канікул у Магілёўскай вобласці праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі. Мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей пройдуць у рэгіёне да 3 лістапада, паведаміў часовы выканальнік абавязкаў начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.
Цэнтр актыўнага даўгалецця «Забота» адкрыюць у Магілёве
На базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Магілёва (вуліца Аўтазаводская, 20) 30 кастрычніка адбудзецца адкрыццё Цэнтра актыўнага даўгалецця «Забота» Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Рэгіянальныя СМІ павінны ў поўнай меры выкарыстаць новыя тэхналогіі для прасоўвання свайго кантэнту – Валерый Малашка
Рэгіянальныя СМІ павінны ў поўнай меры выкарыстаць новыя тэхналогіі для прасоўвання свайго кантэнту, рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Свежыя ідэі, аператыўнасць і актуальнасць інфармацыі, арыентаванасць на аўдыторыю – вось тыя складнікі, якімі павінны кіравацца сродкі масавай інфармацыі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на семінары для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вобласці, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Белстат расказаў, як адрозніць перапісчыкаў ад ашуканцаў і ці трэба змяншаць тэрмін паміж правядзеннем перапісу
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала АНТ расказала, як адрозніць перапісчыкаў ад махляроў, ці трэба змяншаць тэрмін паміж правядзеннем перапісу і калі стане вядома, колькі ў Беларусі пражывае чалавек.
Новы этап перапісу: сёння па адрасах пойдуць перапісчыкі
Паводле даных на сённяшнюю раніцу, у перапісе насельніцтва праз інтэрнэт і ў стацыянарных пунктах прыняло ўдзел амаль 5 млн. беларусаў, у тым ліку больш за 463 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці. Сёння стартуе новы этап: перапісчыкі пойдуць па адрасах. З 9.00 да 21.00 яны будуць наведваць грамадзян, якія не прайшлі перапіс іншымі спосабамі.
Студэнтам педагагічных спецыяльнасцей павялічаны стыпендыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент прыводзіць заканадаўчыя акты ў адпаведнасць з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", якім вызначаны асноўныя падыходы да комплекснага змянення з 1 студзеня 2020 года сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Перапіс у інтэрнэце прайшло 1,5 млн чалавек: у пятніцу – апошні дзень
Перапіс насельніцтва ў інтэрнэце прайшло 1,5 млн чалавек: у пятніцу – апошні дзень. Да тых, хто не паспеў перапісацца сам, дадому прыйдуць перапісчыкі. З пачатку інтэрнэт-перапісу насельніцтва Беларусі электронную анкету запоўніла каля 1,5 млн чалавек, паведамляецца на старонцы перапісу.У пятніцу, 18 кастрычніка – апошні дзень, калі можна самастойна прайсці перапіс. Увайсці на сайт census.by можна, увёўшы ідэнтыфікацыйны нумар (доўгі нумар у пашпарце) і нумар тэлефона, на які прыйдзе смс з кодам.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца ў Беларусі
Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як праінфармавалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3».
У Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі «гарачай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі
У верасні бягучага года ў Магілёўскім аблвыканкаме было арганізавана правядзенне «гарачай тэлефоннай лініі» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі. На працягу месяца грамадзяне выказвалі меркаванне аб арганізацыі работы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы іх пражывання, а таксама звярталіся з прапановамі па паляпшэнні дзейнасці ў акрэсленым кірунку.
Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду аб’яўлены ў Магілёве
Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду абвешчаны ў Магілёве. Ён працягнецца да 9 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Белкартаграфія» выдала турысцкі атлас па Магілёўскай вобласці
Серыю турысцкіх атласаў абласцей Беларусі, якія выпускаюцца «Белкартаграфіяй», папоўніў даведнік па Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці. Атлас змяшчае інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рэгіёна, агульнагеаграфічную карту ў маштабе 1:250 000, дапоўненую аб’ектамі індустрыі турызму і краязнаўчага значэння. Таксама маюцца планы цэнтральных частак гарадоў з іх гербамі і славутасцямі.
Амаль 400 ліфтаў заменяць сёлета ў Магілёве
У жылых дамах Магілёва заменяць 389 ліфтаў. Такую лічбу агучыў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме генеральны дырэктар МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Андрэй Кіблоў. Паводле яго слоў, у мінулым годзе заменены 121 ліфт, у бягучым – 194 з планаваных 268. Работы па замене ідуць па плане і да канца года будуць поўнасцю завершаны. ТРК «Могилев»
Наглядальнікі ад СЕ плануюць прыехаць на выбары ў Беларусь 13 лістапада
Наглядальнікі ад Савета Еўропы плануюць прыехаць у Беларусь на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання 13 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што Савет Еўропы паведаміў беларускаму боку аб накіраванні місіі наглядальнікаў. "Місія ад іх таксама будзе. Яна мае намер прыехаць 13 лістапада", - сказала яна.
Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» праходзіць у Магілёўскай вобласці
Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Праграмай месячніка прадугледжваецца правядзенне мерапрыемстваў па ўсёй вобласці, накіраваных на фарміраванне гуманнага стаўлення і павагі да асоб з парушэннямі зроку і кансалідацыю дзеянняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
«Белавія» праводзіць распрадажу білетаў па ўсёй маршрутнай сетцы
«Белавія» зноў праводзіць акцыю па распрадажы білетаў, на гэты раз яна распаўсюджваецца на ўсю маршрутную сетку авіякампаніі, паведамілі ў авіякампаніі. Распрадажа стартавала на сайце www.belavia.by ў 8.30 16 кастрычніка і прадоўжыцца да 8.30 17 кастрычніка. Кошт білетаў на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» складзе 20 еўра плюс таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра плюс таксы і зборы за білет у адзін бок. Перыяд падарожжа: з 1 лістапада па 10 снежня 2019 года, а таксама з 15 студзеня па 29 лютага 2020 года.
На пасяджэнні сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі ў Магілёве абмяркоўваюцца актуальныя пытанні ўзаемадзеяння выратавальных ведамстваў трох краін
Пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі праходзіць у Магілёве. У мерапрыемстве прымаюць удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан Юрый Ільін і міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Яўген Зінічаў.
У дзіцячых садках Магілёва за 2019-2020 гады плануюць цалкам абнавіць аконныя блокі
У дзіцячых садах Магілёва па даручэнні кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта плануюць за гэты і наступны гады цалкам абнавіць аконныя блокі. ТРК «Магiлёў»
Абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі пройдзе 19 кастрычніка на Магілёўшчыне
Абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі пройдзе 19 кастрычніка на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
У Магілёўскай вобласці 16 кастрычніка стартуе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»
Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» стартуе 16 кастрычніка на Магілёўшчыне і працягнецца да 1 лістапада. Яна будзе накіраваная на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 кастрычніка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 кастрычніка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
СМІ Магілёўскай вобласці адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава»
Пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» ўзнагародзілі ў Мінску ў Доме прэсы. Усяго было пададзена 97 заявак ад 81 рэдакцыі (7 рэспубліканскіх і 63 рэгіянальныя друкаваныя СМІ, 4 рэспубліканскія і 7 рэгіянальных электронных СМІ). Паводле рашэння журы, найлепшымі матэрыяламі рэгіянальных электронных СМІ названа серыя рэпартажаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў».У конкурсетаксамавыйгралі фотаматэрыялы Людмілы Смаляковай з Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны».
Актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці павіншуюць жанчын, якія нарадзілі дзяцей напярэдадні Дня маці
Мерапрыемствы арт-эстафеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Слова, першае ў жыцці...» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Актывісты арганізацыі праводзяць тэматычныя спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванні маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем’яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, віншаванні ў радзільных дамах.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў. Па 14 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю першасную прафарганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для мамы. Работнікі пярвічак дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрас. Тэматычна аформленыя куткі, як правіла, размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.
Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўшчыны прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва
Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці ўжо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Красоўская. Спецыяліст нагадала, што ў цяперашняй перапісной кампаніі можна паўдзельнічаць некалькімі спосабамі: запоўніць электронны апытальнік, прыйсці на стацыянарны перапісны ўчастак або чакаць візіту перапісчыка па месцы жыхарства. Акрамя таго, на прадпрыемствах будуць працаваць мабільныя групы перапісчыкаў.
Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года»
Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які адбудзецца ў Мінску 12 кастрычніка. У сталіцы сабраліся пераможцы ўсіх сямі рэгіянальных этапаў. Заўтра цэлы дзень – рэпетыцыі выступленняў, якія кожная сям’я адточвала дома. А паслязаўтра – фінал, калі мы даведаемся пра найлепшую з найлепшых.
Графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе зацверджаны ў Беларусі
Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года № 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар – 5, 6 і 7 студзеня).
Новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя ўвядуць у Беларусі
У Беларусі распрацоўваюцца новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя, паведаміў дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў. «Такая праца праводзіцца з 2006 года. Ужо распрацавана каля 40 дзяржаўных стандартаў у гэтай сферы, сёлета вядзецца распрацоўка яшчэ шасці», – адзначыў Аляксандр Скуратаў.