Ваенны камісарыят запрашае абітурыентаў для паступлення на ваенныя факультэты ВНУ
Ваенны камісарыят горада Магілёва і Магілёўскага раёна запрашае юнакоў і дзяўчат для паступлення на ваенныя факультэты ў БДУ, БНТУ, БелДУТ, БДАА, БДМУ, ГДУ імя Янкі Купалы, а таксама ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь. Атрымаць вышэйшую адукацыю можна па юрыдычных, фінансава-эканамічных, інжынерна-будаўнічых, медыцынскіх, забеспячэнскіх, аўтамабільна-тэхнічных, БПЛА, авіяцыйны, міжнародных, інжынерных і IT спецыяльнасцях. Курсантам прапануецца: -поўнае бясплатнае забеспячэнне ў перыяд навучання (рэчавай маёмасцю, харчаваннем, пражываннем),
У Беларусі дапоўнены пералік спецыяльнасцей для паступлення без экзаменаў
Міністэрства адукацыі актуалізавала пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей. Адпаведная пастанова ведамства ад 6 лютага 2024 года №15 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Выбары 2024: інклюзіўнае асяроддзе. Як могуць прагаласаваць глухія і са слабым слыхам (відэа)
Роўныя магчымасці для ўсіх. Гэта маюць на ўвазе выбарчыя ўчасткі Беларусі, дзе створаны ўмовы для безбар'ернага асяроддзя. Каб у кожнага была магчымасць аддаць свой голас за абранага кандыдата ў дэпутаты 25 лютага. Пра ўсе нюансы Адзінага дня галасавання людзям з аслабленым слыхам або яго адсутнасцю расказалі прадстаўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства глухіх.
«Белпошта» абнавіла мабільны дадатак
«Белпошта» запусціла абноўлены мабільны дадатак з новымі функцыянальнымі магчымасцямі. Аб гэтым паведамляе нацыянальны аператар паштовай сувязі. Сярод асноўных змен у новай версіі прыкладання: - палепшаны інтэрфейс, які робіць выкарыстанне дадатку яшчэ больш зручным і інтуітыўна зразумелым; - адсочванне статусу дастаўкі паштовых адпраўленняў у рэжыме рэальнага часу; - магчымасць online афармлення паштовых адпраўленняў; - кіраванне балансам электроннага асабовага рахунку для юрыдычных асоб. Рэд.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 24 лютага ў Магілёўскай вобласці
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 24 лютага ў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска Магілёўскай вобласці. З 09.00 да 12.00 на пытанні жыхарам рэгіёна адкажуць: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Дзевяць пажараў за выходныя ў вобласці: два - са смяротным зыходам
Дзевяць пажараў у Магілёве, Бабруйску, Глуску, Кіраўскім, Бабруйскім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах адбылося за выходныя ў вобласці. Загінулі два чалавекі, адзін траўміраваны. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у Беларусі стартуе 20 лютага
Пачынаецца важны тыдзень у грамадска-палітычным жыцці краіны. Яна завершыцца Адзіным днём галасавання: 25 лютага беларусы будуць выбіраць дэпутатаў усіх узроўняў. Агітацыйны перыяд працягнецца да суботы. Усе кандыдаты ў роўных умовах - службовае становішча і прыналежнасць да партый не будуць перавагамі.
Стаць студэнтам яшчэ да здачы ЦТ - прыёмная кампанія ў БДУТ стартавала з алімпіяды
У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у суботу далі старт прыёмнай кампаніі 2024. Адпраўной кропкай стала ўніверсітэцкая алімпіяда па вучэбным прадмеце «Матэматыка». Для ўдзелу ў яе заключным этапе з розных куткоў Беларусі прыехалі абітурыенты, якія прайшлі папярэдні этап.
Журналісты тэлеканала «Беларусь 4» Магілёў» у ліку найлепшых у СНД
Міжнародная асамблея буйных сталіц і гарадоў СНД падвяла вынікі XII Міжнароднага Конкурсу «Горад у люстэрку СМІ-2023». Пераможцамі ў сваіх намінацыях сталі Крысціна Каранкевіч і Канстанцін Цітаміраў, лаўрэатам 3 ступені названа Алена Мелюшчанкава.
Аляксандр Рахманаў сустрэўся з курсантамі і супрацоўнікамі Магілёўскага інстытута МУС
Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Рахманаў сустрэўся з курсантамі і супрацоўнікамі Магілёўскага інстытута МУС. Размова ў тым ліку ішла аб асноўных аспектах развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі ў свеце і вакол нашай краіны, паказчыках стану нацыянальнай эканомікі, мерах процідзеяння фейкам і дыпфейкам у інфармацыйнай прасторы.
Духоўна-маральны цэнтр па выхаванні дзяцей на традыцыях беларускага народа адкрыўся ў Магілёве
Духоўна-маральны цэнтр «Духоўнасць. Маральнасць. Патрыятызм» адкрыўся ў Магілёве. Пляцоўкай для яго размяшчэння стаў абласны інстытут развіцця адукацыі.
«Гатовы да любых жыццёвых сітуацый». Больш за 600 удзельнікаў аб'яднаў злёт юных патрыётаў у Магілёве
Больш за 600 удзельнікаў сабраў у Магілёве другі злёт прадстаўнікоў маладзёжнага руху «Юныя патрыёты Магілёўшчыны».
ЦВК запусціла на афіцыйным сайце сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання
На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Цэнтральнай выбарчай камісіі запушчаны сервіс па пошуку ўчастка для галасавання. Пра гэта паведамілі ў ЦВК
Гульня на варгане, праніклівыя вершы - фестываль «Час моцных» сабраў у Магілёве каля 70 удзельнікаў
Абласны тур рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцей «Час моцных» прайшоў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Канкурсанты праявілі сябе ў вакальным, харэаграфічным, тэатральным, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана адзначаецца ў Беларусі
35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана адзначаецца ў Беларусі 15 лютага. У гонар знамянальнай даты на Магілёўшчыне праходзіць шэраг мерапрыемстваў з удзелам ветэранаў вайны ў Афганістане. Так, тэматычнае кінамерапрыемства прайшло ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма».
Тэмы адзінага дня інфармавання абмеркавалі на нарадзе ў Магаблвыканкаме
Інструктыўна-метадычная нарада ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сёння ў аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. Таксама на сустрэчы прысутнічалі члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, ВНУ, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя. У студыях рэгіёнаў - сябры раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.
Удзельнікі абласнога злёту маладых выбаршчыкаў расказалі аб тым, што будзе ўплываць на іх выбар
Абласны злёт маладых выбаршчыкаў 13 лютага сабраў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій каля 150 юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёну. Дзеці, якія сёлета ўпершыню прыйдуць на ўчасткі для галасавання, прынялі ўдзел у прававым квізе, рабоце тэматычных секцый і атрымалі магчымасць паразмаўляць з дзеючымі дэпутатамі, бліжэй пазнаёміцца з іх роляй у жыцці грамадства.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 17 лютага ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. 17 лютага можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Атрымаць запатрабаваныя спецыяльнасці перад прызывам у войска прапануе ваенны камісарыят
Ваенным камісарыятам горада Магілёва і Магілёўскага раёна ажыццяўляецца набор груп для бясплатнага навучання ў МГАС ДТСААФ па наступных спецыяльнасцях: -«Кіроўца катэгорыі С» (тэрмін навучання 4 месяцы) - «Кіроўца катэгорыі С» (перападрыхтоўка з «В» на «С» (тэрмін навучання 1,5 месяца) - па спецыяльнасці сувязі (радыётэлеграфіст) (тэрмін навучання 2 месяцы).
Больш за 550 зваротаў паступіла ў Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў за год
У мінулым годзе ў Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў з улікам раённых і гарадскіх аб'яднанняў паступіла больш за 550 зваротаў грамадзян. У дапамозе не адмовілі нікому. Так, у прафсаюз звярнуўся калектыў аднаго з прадпрыемстваў вобласці. Было ўстаноўлена, што ў студзені 2023 года работнікам на патанненне харчавання выплацілі 1 базавую велічыню замест 3, прадугледжаных калдагаворам.
Выніковае паседжанне прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа прайшло ў Магілёве
Выніковае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» адбылося сёння ў аблвыканкаме. Удзел у ім узялі старшыня прэзідыума, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, першы намеснік Генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Сяргей Шагун, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.
Прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама пройдзе 19 лютага
Прамую тэлефонную лінію па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядуць 19 лютага спецыялісты. Пра гэта паведамілі ў камітэце. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: - старшыня камітэта Марыя Уладзіміраўна Шапнеўская з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222)75 23 29;
Дзень адчыненых дзвярэй для студэнтаў і навучэнцаў пройдзе ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў»
Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча з членамі Маладзёжнага Парламента, студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ Магілёва пройдзе 14 лютага ў адміністрацыйным будынку СЭЗ «Магілёў». Пра гэта расказалі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.
На чарговай 53 сесіі абласнога Савета дэпутатаў абмеркавалі вынікі працы прэзідыума
Чарговую пяцьдзясят трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правяла 8 лютага старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у ёй прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Картун.
Леанід Мартынюк - воінам-інтэрнацыяналістам: вы дапамагаеце ў фарміраванні маладога пакалення
Жыццёвы вопыт воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане дапамагае ў фарміраванні маладога пакалення. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час сустрэчы са старшынямі раённых арганізацый Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Як адзначыў Леанід Мартынюк, такія сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі рэгіёну сталі добрай традыцыяй. Гэта магчымасць падвесці вынікі, падзяліцца планамі на будучыню, выявіць і паспрабаваць развязаць праблемныя моманты.
Агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў знаходзіцца ў актыўнай фазе
У Беларусі актыўна ідзе агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдатаў у дэпутаты абласных, раённых, гарадскіх, сельскіх саветаў.
З 9 лютага можна праверыць звесткі аб сабе ў спісе выбаршчыкаў. Як гэта зрабіць?
З 9 лютага беларусы могуць праверыць звесткі аб сабе ў спісе выбаршчыкаў. Старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч расказаў, куды для гэтага трэба звяртацца і што неабходна ўлічваць, каб камісія магла правесці зверку звестак.
Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты адбудуцца ва ўсіх 13 акругах Магілёўшчыны
Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці будуць трансліравацца ў рэгіянальным уключэнні на тэлеканале «Беларусь 3» з 13 па 16 лютага. Пачатак трансляцый па выбарчых акругах: 13.02 (Аўторак) 19:00 - 19:15 (Бабруйскі-Ленінскі №78). 14.02 (Серада)
Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці прапануе дапамогу ў пошуку дакументаў
2 тыс. 430 фондаў ці 518 тыс. адзінак захоўвання налічвае Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У фондах ёсць даныя даваеннага, ваеннага і пасляваеннага перыядаў. У нашы дні ў абласны архіў сцякаюцца дакументы з розных арганізацый горада Магілёва і 9 раёнаў вобласці. Астатнія захоўваюцца ў занальных дзяржаўных архівах Бабруйска і Крычава, таксама ёсць асобны архіў для грамадскіх аб'яднанняў. Якую інфармацыю, а галоўнае як можна адшукаць у архіве - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Адкрыты конкурсны адбор грамадзянскіх ініцыятыў праходзіць у абласным цэнтры
Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў 2024 годзе пачаўся ў Магілёве. Удзел у працы камісіі прыняла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Яна нагадала, што ў 2023 годзе на адной з сесій было прынятае рашэнне аб выніках папярэдняга разгляду праектаў: «У адрас абласнога Савета было накіравана 56 грамадзянскіх ініцыятыў. На адкрыты конкурс зарэгістравана 36 з іх».