Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон «Аб дарожным руху». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Абноўленым законам прадугледжваецца павелічэнне максімальна дапушчальнай магутнасці рухавіка для колавых трактароў і самаходных машын катэгорый C, D, E, F (з 80 да 110,3 кілавата), якія выкарыстоўваюцца для выканання сельскагаспадарчых работ.
Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указы аб прысваенні спецыяльных, воінскіх і персанальнага званняў, а таксама класнага чыну. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра юстыцыі прысвоены палкоўнікам юстыцыі Уладзіміру Шышку і Яўгену Архірэеву.
Палкоўнікам Дзмітрыю Бітнаму, Ігару Гутніку, Вадзіму Раманіву, Віталю Шастаку і Сяргею Фралову прысвоены чарговыя воінскія званні генерал-маёра.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2025 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 49, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На фінансаванне аб'ектаў, уключаных у праграму, у гэтым годзе прадугледжана Br2 млрд 207 млн. З іх больш за 80 працэнтаў - на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека» і іншых.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб страхаванні ўраджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі ў 2025 годзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў указ нумар 48 «Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2025 годзе». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай.
Устаноўлены працэнты кампенсавання ў 2025 годзе ўрону на перасяванне пры гібелі сельскагаспадарчых культур, пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.
Аляксандр Лукашэнка пачаў падрыхтоўку да Паслання беларускаму народу і правядзенню ВНС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў падрыхтоўку да Паслання беларускаму народу і правядзенню пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым у навінным эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля», якім комплексна рэгулюецца прадастаўленне такога жылля работнікам найбольш запатрабаваных у краіне прафесій. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця перадвыбарнай праграмы кіраўніка дзяржавы аб шырокім будаўніцтве арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці ў гісторыі суверэннай Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, прадукцыя якіх удастоена гэтай высокай ацэнкі.
Указ аб заснаванні Дзяржаўнага знака якасці Прэзідэнт падпісаў у студзені 2024 года. Знак уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і надпіс «Беларусь». Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага. Яны вырастуць у сярэднім на 10 працэнтаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 33 «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2025 года ў сярэднім на 10 працэнтаў.
На выплату пенсій у лютым бягучага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд, з якіх Br196 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам.
БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ №31, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Што самае страшнае для Прэзідэнта і чаму выбары ў Беларусі - не шоу? Аб чым гаварыў Аляксандр Лукашэнка з даверанымі асобамі
Выбары ў Беларусі - гэта сур'ёзнае мерапрыемства, а не шоу. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 3 студзеня ў час сустрэчы з даверанымі асобамі.
Аляксандр Лукашэнка: першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны
Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У дакумент уключаны нормы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, пашырэнне дзяржаўнай абароны вучняў, маладых спецыялістаў і сацыяльна слабаабароненых катэгорый дзяцей і моладзі, а таксама на ўзмацненне адказнасці суб'ектаў адукацыйных адносін.
У Беларусі мяняецца заканадаўства па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці. Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю», які забяспечвае комплекснае і сістэмнае ўдасканаленне адносін у гэтай сферы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У прыватнасці, законам прадугледжваецца абавязковая дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў тэрмін не большы за 6 месяцаў, а па раней выдадзеных дакументах - да 1 студзеня 2031 года.
Аляксандр Лукашэнка ўнёс папраўкі ва ўказ аб рэагаванні службовых асоб на крытыку ў дзяржСМІ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў указ нумар 452, якім актуалізуецца з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы ўказ нумар 630 «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка: праблемы, якія трывожаць людзей, для мяне вельмі важныя, каб потым выпраўляць недахопы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы заявіў, што для яго важна ведаць праблемныя пытанні, на якія звяртаюць увагу людзі ў час збору подпісаў.
За Аляксандра Лукашэнку ўжо сабрана больш за 700 тыс. подпісаў
За дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які ўдзельнічае ў электаральнай гонцы, ужо сабрана больш за 700 тыс. подпісаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам у час наведвання стадыёна «Трактар».
«Мяне ўчора інфармавалі, што на сённяшні момант больш за 700 тысяч подпісаў сабрана. Недзе так», - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
У Беларусі будзе павышана сацыяльная абароненасць ветэранаў і пацярпелых ад войн асоб
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Дакумент прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці ветэранаў і пацярпелых ад войн асоб.
«Расслабляцца ні ў якім разе не трэба». Аляксандр Лукашэнка пра выбарчую кампанію ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе органы ўлады на тое, што ў ходзе выбарчай кампаніі ў краіне нельга расслабляцца. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях правядзення выбараў 2025 года.
Аляксандр Лукашэнка пра «баявы дух» на выбарах: мы будзем змагацца за сваю Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся журналістам, што спакойна ўспрымае цяперашнюю прэзідэнцкую выбарчую кампанію. Фрагмент размовы з кіраўніком дзяржавы быў паказаны ў эфіры навін тэлеканала «Беларусь 1».
«Выбары нібыта ўжо, кампанія пачался. Я баяўся, каб мяне нашы журналісты не папракнулі ў тым, што я неяк расслаблена, не настроены, баявога духу няма... Потым вам скажу, чаму я так спакойна ўспрымаю гэтыя выбары. Гэта для мяне вельмі важна. Гэта фундаментальна для мяне», - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе абмежаванні на памер пенсіі працуючым пенсіянерам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ нумар 402 «Аб сацыяльнай падтрымцы», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.
Прадугледжваецца, у прыватнасці, адмена абмежавання на памер пенсіі працуючым пенсіянерам, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асоб пенсійнага ўзросту.
Устанаўліваецца далейшае зніжэнне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі 4 і больш дзяцей.
«Трэба будзе скакаць вышэй!» Аляксандр Лукашэнка агучыў галоўнае абяцанне народу Беларусі ў перадвыбарны перыяд
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час даклада аб эфектыўнасці работы АПК агучыў галоўную задачу і абяцанне беларускаму народу ў перадвыбарны перыяд. Яна гучыць наступным чынам: «Трэба будзе скакаць вышэй!».
Аляксандр Лукашэнка сёння працуе на малой радзіме
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працуе ў сябе на малой радзіме. У цэнтры ўвагі аграрная тэматыка.Кіраўніку дзяржавы даложаць пра ўраджайнасць кукурузы айчынных і замежных сартоў на зерне. Для ацэнкі біялагічнай ураджайнасці зерня кукурузы гібрыдаў беларускай і замежнай селекцыі ў 2024 годзе ў ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна праводзіліся дэманстрацыйна-вытворчыя вопыты. Для гэтага вырошчваліся 12 гібрыдаў, з якіх 6 - айчыннай селекцыі.
БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у саміце СНД і выступіць на тэму 80-годдзя Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ў Маскве ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.
Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Маскву напярэдадні і вечарам 7 кастрычніка напярэдадні афіцыйнага саміту прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД.
Парадак саміту вельмі шырокі. Чакаецца, што лідары краін Садружнасці прымуць рашэнні па пытаннях, звязаных з забеспячэннем бяспекі, сферай высокіх тэхналогій, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтвам.
Зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2025 год. Міжнародныя рэзервовыя актывы - ад $7,1 млрд
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 385 аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі на 2025 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пералік паказчыкаў адпавядае мэтам дзейнасці Нацыянальнага банка - садзейнічанне эканамічнаму росту нараўне з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Указам зацвярджаюцца наступныя параметры:
- прырост спажывецкіх цэн - не больш за 5 працэнтаў;
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2025 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 384, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2025 год. Дакумент захоўвае нацэленасць эканамічнай палітыкі на забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Рост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца да 104,1 працэнта за кошт трох спалучаных праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.
Аляксандр Лукашэнка аб прыярытэтах будучай пяцігодкі: дастойныя ўмовы працы, зарплата, сацпадтрымка
Дастойныя ўмовы працы і заработная плата, сацыяльная падтрымка будуць прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў наступнай пяцігодцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце «Адкрыты мікрафон» у БДУІР.
«Адзінства і дысцыпліна». Аляксандр Лукашэнка расказаў аб створанай у Беларусі сістэме абароны дзяржавы
Сістэма абароны краіны ў Беларусі ўжо створана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў час наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 кастрычніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў указ нумар 357 «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на 5%.
На выплату пенсій у кастрычніку бягучага года будзе накіравана каля Br2 млрд., з якіх Br95 млн. - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам.
БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка: адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Лепш на гэтым полі будзем ваяваць». Аляксандр Лукашэнка аб ролі СМІ ў маючай адбыцца перадвыбарнай кампаніі
Сродкі масавай інфармацыі ў ходзе маючай адбыцца перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі будуць адыгрываць адну з вядучых роляў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі.
Переводчик