Як у Беларусі з бульбай? Агародніна нумар адзін сёння ў цэнтры ўвагі Лукашэнкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня робіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» ў Кіраўскім раёне. Размова будзе ісці аб тым, як у краіне развіваецца бульбаводства - пачынаючы ад селекцыі айчынных сартоў і заканчваючы вытворчасцю чыпсаў і крухмалу. Прэзідэнту таксама даложаць аб арганізацыі палявых работ не толькі ў гаспадарках Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна, але і па ўсёй Беларусі.
Адзіны аператар інтэлектуальнай транспартнай сістэмы з'явіцца ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ
У Беларусі ствараецца адзіны аператар інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Гэта прадугледжана ўказам нумар 311, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 верасня. Яны вырастуць у сярэднім на 5%
Пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне адбудзецца з 1 верасня ў сярэднім на 5 працэнтаў. Гэта прадугледжана ўказам, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. На выплату пенсій у верасні гэтага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд., з якіх Br107 млн. - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам. БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў верасні-лістападзе 2025 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ №302 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам прадугледжваецца прызваць у верасні - лістападзе 2025 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Дзяржузнагарод удастоены амаль 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, у іх ліку - прадстаўнікі Магілёўшчыны
Дзяржаўных узнагарод удастоены 94 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У Беларусі адкарэкціравалі ПДР: змяненні закрануць уладальнікаў электраўладкавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 295, якім карэкціруюцца правілы дарожнага руху. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент падрыхтаваны з улікам сучасных рэалій і запыту грамадскасці, прайшоў сур'ёзнае публічнае абмеркаванне, атрымаўшы больш за 600 водгукаў ад насельніцтва.
Тонкая настройка на знешнім контуры. Падрабязнасці нарады Аляксандра Лукашэнкі з дыпламатамі
Неабходна правесці тонкую настройку работы на знешнім контуры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.
На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана каля Br560 тыс.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненнях у пытаннях сацстрахавання і пенсіённага забеспячэння
У мэтах удасканалення законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання з улікам практыкі іх прымянення Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння». Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з развіццём у Беларусі козагадоўлі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. У цэнтры ўвагі - пытанні сельскай гаспадаркі. Адна з тэм рабочай паездкі - гадоўля ў Беларусі племянных коз. Гэтым займаюцца на Магілёўскім Дзяржплемпрадпрыемстве.
У Беларусі змяніліся тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання
У Беларусі змяніліся тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання Гэта вынікае з пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 18 чэрвеня 2025 года №43, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта ў Беларусі ўстаноўлены адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня падпісаў указ нумар 245, якім устаноўлены адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці незалежна ад таго, аказваюцца яны грамадзянам у агенцтвах па дзяржрэгістрацыі або натарыусамі. Памер такіх тарыфаў разлічваўся з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі 31 год таму адбыліся першыя выбары Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння з'яўляецца лідэрам на міжнароднай палітычнай арэне, яго паважаюць і з яго меркаваннем лічацца. І знакавай падзеяй у гісторыі Беларусі сталі першыя выбары прэзідэнта, першы тур якіх адбыўся 23 чэрвеня 1994 года. Тады было зарэгістравана шэсць кандыдатаў. За пасаду змагаліся мастадонты тагачаснай беларускай палітыкі: старшыня Саўміна, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, лідэры палітычных партый. Але ўжо ў першым туры вынік быў відавочны, паколькі Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 44% галасоў.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе грамадзянам набываць ва ўласнасць арэнднае жыллё
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ №235, накіраваны на пашырэнне сацыяльна-прававых гарантый у галіне жыллёвых адносін грамадзян з прадастаўленнем ім права набыцця ва ўласнасць арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Грамадзянам найбольш запатрабаваных прафесій будзе прадастаўляцца права набываць ва ўласнасць арэнднае жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек (акрамя Мінскага раёна) пры некаторых умовах.
У Беларусі скарэкціравана палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 233, якім карэкціруецца палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджанае ўказам ад 25 красавіка 2005 года нумар 186. Дакумент падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі закона ад 3 красавіка 2024 года «Аб змене законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ нумар 226 «Аб дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўпарадкаванне вядзення ігральнага бізнесу, узмацненне кантролю за ажыццяўленнем гэтай дзейнасці. Прынятым указам, у прыватнасці, узмоцнены механізм ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў азартных гульняў. Іх рэгістрацыя ў віртуальных ігральных установах будзе праходзіць або пры асабістым наведванні рэальнай ігральнай установы, або з дапамогай відэасеанса ў сетцы Інтэрнэт.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў навацыі ў кантрольнай дзейнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці». Адпаведныя навацыі неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, у тым ліку падчас нядаўняй нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Дакументам карэкціруецца парадак ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, які дзейнічаў на падставе ўказа ад 16 кастрычніка 2009 года №510, які цяпер прызнаецца страціўшым сілу.
Арэнднае жыллё, ігральны бізнес, космас і сітуацыя ў жывёлагадоўлі. Падрабязнасці нарады ў Аляксандра Лукашэнкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. На абмеркаванне вынеслі шэраг актуальных пытанняў, якія, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, патрабуюць прыняцця ўзважаных рашэнняў. Такі фармат мерапрыемстваў - традыцыйны. На разгляд Прэзідэнта рэгулярна выносяцца пытанні, якія не проста цікавяць, а хвалююць грамадзян. Рашэнні па іх прымаюцца кіраўніком дзяржавы ў выглядзе ўказа або распараджэння, але папярэдне гэтыя пытанні прапрацоўваюцца профільнымі спецыялістамі і членамі ўрада.
Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі ўказам Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў указ нумар 202 «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі», якім прадугледжана адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змены
У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання лічбавага развіцця ўнесены змяненні ва ўказ ад 7 красавіка 2022 года нумар 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Адпаведны ўказ нумар 200 падпісаў 19 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рыэлтарскай дзейнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рыэлтарскай дзейнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Падрыхтоўка гэтага акта была абумоўлена неабходнасцю комплекснага ўрэгулявання адносін, звязаных з аказаннем рыэлтарскіх паслуг. Законам ствараецца новы орган самакіравання - Палата рыэлтараў. У яе структуру ўключаюцца агульны збор (сход упаўнаважаных), кіраванне, старшыня і рэвізійная камісія.
Аляксандр Лукашэнка: мы ганарымся пакаленнем пераможцаў, і наш абавязак перад імі - берагчы мір і захоўваць праўду аб вайне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам Прэзідэнта дапоўнены віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ нумар 177 «Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. У адпаведнасці з дакументам да відаў такой падтрымкі, што аказваецца ў індывідуальным парадку, аднесены бюджэтныя трансферты на кампенсацыю часткі затрат па інвестыцыйных праектах, уклады ў статутныя фонды юрыдычных асоб, якія ўносяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама бюджэтныя пазыкі і іншыя віды дзяржпадтрымкі, што прадастаўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў.
Аляксандр Лукашэнка пра аграсэрвіс у Шклове: уся краіна будзе капіраваць гэты вопыт
Рэканструюемы ў Шклове райаграсэрвіс стане ўзорам для мадэрнізацыі і аднаўлення такіх арганізацый па ўсёй краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры наведванні пляцоўкі аграсэрвісу ў Шклове. «Чаму пачынаем са Шклоўскага раёна рэанімацыю, аднаўленне - таму што я ведаю тут кожны метр. Уся краіна будзе капіраваць гэты вопыт. Не можа раён развівацца без гэтай базы», - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка працаваў у Шклове, у цэнтры ўвагі сфера АПК
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працаваў сёння ў Шклове. У цэнтры ўвагі - аб'екты аграпрамысловага комплексу.
У Аляксандра Лукашэнкі запланавана серыя камандзіровак па краіне. Крутой раскрыў некаторыя падрабязнасці
У графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на бліжэйшы тыдзень запланавана серыя камандзіровак па краіне. Такую інфармацыю агучылі ў эфіры навін «Беларусь 1». «Наперадзе серыя камандзіровак. Увесь тыдзень будзе раз'язны. І традыцыйная «чарнобыльская паездка» таксама запланавана ў графіку Першага», - расказалі ў эфіры праекта «Час Першага».
Каб горад стаў прыгожым і ўтульным. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прывесці ў парадак Магілёў
Магілёў трэба прывесці ў парадак, каб горад стаў па-сапраўднаму прыгожым і ўтульным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні 17 красавіка. «Трэба, каб Магілёў быў сапраўдным прыгожым і ўтульным горадам», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Пакуль гэты абласны цэнтр адстае ад іншых, лічыць Прэзідэнт.
Слаўгарад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Вымпелам узнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі, якія з'яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У іх ліку - Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб удасканаленні работы органаў улады, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.