Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў палі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працаваў у палях. «Інспекцыя без гальштукаў, дакладаў і справаздач, - піша тэлеграм-канал «Пул Першага». - Лукашэнка - на Радзіме, дзе і праінспектаваў пасевы аўса і гароху на палях Віцебскай вобласці, а таксама прэзідэнцкае эксперыментальнае поле ў вобласці Магілёўскай (у мінулым сезоне ў Александрыі сеялі ячмень)». Змяніць структуру пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень было даручэннем Прэзідэнта. Культура хутчэй выспявае і ўбіраецца з палёў, вызначаецца і сваёй ураджайнасцю.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў БДУТ з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. «Сёння ваша ВНУ забяспечвае высокі ўзровень падрыхтоўкі кадраў па цэлым шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцяў, а яго выпускнікі добрасумленна працуюць на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны. Упэўнены, што вы і надалей будзеце памнажаць лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі», - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка падпісаў указ аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі 2023 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 109 «Аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2023 годзе, уключаючы цэнтралізаваны экзамен у рамках падагульняючай атэстацыі за курс сярэдняй школы.
Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень наведаў храм у Шклове
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў светлае свята Вялікадня наведвае Спаса-Праабражэнскі храм у Шклове.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ПВТ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 102 «Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій», падрыхтаваны па выніках праведзенай напярэдадні нарады аб развіцці ІТ-галіны ў краіне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі і фактычна адкрывае новую старонку ў гісторыі ІТ-галіны Беларусі.
Прыняты дадатковыя меры па арганізацыі ў Беларусі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 101 «Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі», накіраваны на забеспячэнне функцыянавання сістэмы доўгачасовага захоўвання і пахавання такіх адходаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Магілёўскага інстытута МУС з 75-годдзем ВНУ
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь з 75-годдзем з дня ўтварэння ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Лукашэнка сёння звернецца з Пасланнем да народа і парламента. Дзе глядзець прамую трансляцыю?
Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца ўжо сёння, 31 сакавіка. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00.
Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента, паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.
Кіраўнікі мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне:
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. «У журботную дату - 22 сакавіка - мы ўспамінаем жыхароў вёскі Хатынь, тысяч іншых нашых вёсак і гарадоў, па-зверску знішчаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вайны, якая бесцырымонна ўварвалася ў наш дом і забрала кожнага трэцяга беларуса, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - 80 гадоў таму вясновы сонечны дзень быў апалены агнём бязлітаснай расправы нацысцкіх карнікаў над мірнымі людзьмі».
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Асноўная мэта дакумента - узмацненне процідзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай накіраванасці.
У Беларусі ўведзены нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўвёў нагрудны знак дзяржаўнага цывільнага служачага. Адпаведны ўказ нумар 41 падпісаны 16 лютага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай цывільнай службы і захавання яе гістарычных традыцый. Дакументам зацверджана Палажэнне аб нагрудным знаку. Ён выдаецца дзяржаўным цывільным служачым пасля заняцця імі дзяржаўных цывільных пасад і застаецца ў іх пасля заканчэння дзяржаўнай цывільнай службы без права нашэння.
Прэзідэнт падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь»
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Законам прадугледжваецца комплексная карэкціроўка норм Выбарчага кодэкса з улікам абноўленай Канстытуцыі і правапрымяняльнай практыкі. У прыватнасці, аптымізаваны сістэма выбарчых камісій і парадак стварэння выбарчых акруг; уведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты (недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, карты паляка, іншых падобных дакументаў).
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб асновах грамадзянскай супольнасці і папраўкі ў законы аб дзейнасці партый
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, удасканаленне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых. Хто і на якіх умовах атрымае яго бязвыплатна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых», якім устаноўлены парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць ваеннаслужачым прадастаўленага ім арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам прадугледжана, што такое жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць пры наяўнасці 25 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе. Пры наяўнасці 20 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе яно перадаецца на платнай аснове, з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта
Дзяржаўных узнагарод удастоены 59 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год. Адпаведны ўказ нумар 26 ён падпісаў 7 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў бягучым годзе прадугледжваюцца праектаванне і будаўніцтва 136 аб'ектаў, з якіх 53 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа.
Аляксандр Лукашэнка адкажа на пытанні ў прамым эфіры. Наталля Эйсмант анансавала «Вялікую размову з Прэзідэнтам»
У лютым у Беларусі адбудзецца ўжо традыцыйнае мерапрыемства «Вялікая размова з Прэзідэнтам», у ходзе якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў прамым эфіры будзе размаўляць з журналістамі, блогерамі і прадстаўнікамі грамадскасці. Аб гэтым у інтэрв'ю СМІ расказала прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня падпісаў указ нумар 19 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты зарплаты
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 3 «Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2023 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася выкананню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб страхаванні ўраджаю на 2023 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 443 «Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі», якім зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на 2023 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указам таксама зацверджаны працэнт пакрыцця шкоды і выдаткаў на перасеў на 2023 год пры гібелі сельскагаспадарчых культур, працэнт пакрыцця шкоды пры гібелі (падзяжы), экстраным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі на 2023 год.
«Родная зямля ў надзейных руках». Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды працаўнікам АПК
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым ушанаванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Усяго на ўрачыстае мерапрыемства было запрошана каля 600 чалавек. У іх ліку не толькі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, але і радавыя працаўнікі АПК – трактарысты, жывёлаводы, аператары машыннага даення і прадстаўнікі цэлага шэрагу іншых прафесій.
Лукашэнка: мы зрабілі ўсё, каб для дзяцей і іх бацькоў Дзень ведаў стаў самым шчаслівым днём
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
1 верасня ў Дзень ведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць адкрыты ўрок для школьнікаў. Відэа
1 верасня ў Дзень ведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе адкрыты ўрок для школьнікаў.Прамая трансляцыя на БелТА а 11:00! Не прапусціце!
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 110 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб’ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні Кодэкса аб зямлі. Што змяняецца для грамадзян?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, у якім выкладаецца ў новай рэдакцыі Кодэкс аб зямлі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ адносна навінных агрэгатараў у інтэрнеце
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка падпісаў указ № 116 «Аб навінных агрэгатарах у глабальнай камп’ютарнай сетцы Интэрнет». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Навошта спатрэбіўся ўказ Дакумент распрацаваны ў мэтах павышэння якасці і даступнасці інфармацыі, якая прадастаўляецца грамадзянам з дапамогай агрэгатараў навін, забеспячэння абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ў гэтым сегменце інфармацыйнай прасторы. Што рэгулюецца дакументам