Рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны пройдуць у Магілёве
ХII Рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны 18 жніўня пройдуць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. На вучэбна-трэніровачным палігоне збяруцца санітарныя дружыны, якія занялі першыя месцы на абласных і Мінскім гарадскім спаборніцтвах. Магілёўскі рэгіён прадставіць каманда ААТ «Магілёўхімвалакно», віцебскі - прадпрыемства «Нафтан», гомельскі – «Гомсельмаш», брэсцкі – «Савушкін прадукт», гродзенскі - Ашмянскі сыраробны завод, мінскі - БЕЛАЗ, сталіцу - Беларусбанк.
Пажарная бяспека сельскагаспадарчых арганізацый - на кантролі пракуратуры
Пытанне бяспекі: пракуратура Магілёўскага раёна правяла наглядныя мерапрыемствы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Асаблівую ўвагу ўдзялілі выкананню патрабаванняў пажарнай бяспекі пры нарыхтоўцы і захоўванні травяных кармоў.
Беларускі Арына Мартынава і Алеся Гетманава выйшлі ў фіналы маладзёжнага чэмпіянату свету па барацьбе
У сталіцы Іарданіі Амане працягваецца маладзёжны чэмпіянат свету па барацьбе, удзел у якім прымаюць беларускія спартсмены.
Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве малочнатаварных комплексаў у Магілёўскім раёне
У Магілёўскай вобласці рэалізуюць 10 інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве малочнатаварных комплексаў на 600 галоў дойнага статка кожны. Два ўзводзяць у Бабруйскім раёне, адзін у Горацкім, тры ў Кіраўскім і чатыры ў Магілёўскім раёне. Здымачная група ТРК «Магілёў» наведала філіял Вендарож, дзе ўвялі ў эксплуатацыю адно з памяшканняў для ўзнаўлення статка.
Каб сабраць ураджай максімальна хутка і без страт, камбайны з паўднёвых раёнаў перакідваюць у паўночныя
Такую практыку ў вобласці ўжываюць з году ў год. Лагістыкай у адказны час кіруюць літаральна ў ручным рэжыме. На днях калоны збожжаўборачных машын адправіліся ў Горацкі і Круглянскі раёны. Там спее добры ўраджай, але павальнейшыя тэмпы ўборкі. Перакідваюць і льнокамбайны - трэба падставіць плячо Шклоўскаму льнозаводу, дзе самыя вялікія ў рэгіёне плошчы пад стратэгічную культуру.
Пазачарговая сорак дзевятая сесія абласнога Савета дэпутатаў прайшла ў Магілёве
Пазачарговую сорак дзевятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правяла 16 жніўня старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у ёй узялі першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. А таксама дэпутаты абласнога Савета, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Парк школьных аўтобусаў Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года папоўніўся на 38 адзінак
Парк школьных аўтобусаў Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года папоўніўся на 38 адзінак. Пра гэта расказала кіруючая Магілёўскім абласным цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 верасня
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня падпісаў указ нумар 259 «Аб павышэнні пенсій». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 верасня 2023 года ў сярэднім на 5 працэнтаў. У верасні на выплату пенсій будзе накіравана Br1,7 млрд, з якіх Br72 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам. БЕЛТА
Па пытаннях падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года 22 жніўня будзе працаваць гарачая лінія
У Магілёўскім аблвыканкаме 22 жніўня будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія па пытаннях падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі рэгіёна да новага навучальнага года. Пра наяўныя праблемныя пытанні можна будзе паведаміць з 8.00 да 13.00 па нумарах тэлефонаў: 8 (0222) 74- 19-50, 8 (0222) 75-17-86 Ред.
Дэфіле ў ільняным адзенні і самапрэзентацыя. «Каралеву ільну» абяруць у Магілёўскім раёне
Конкурс «Каралева ільну» правядуць у Магілёўскім раёне. Аб гэтым паведамілі ў сектары культуры Магілёўскага райвыканкама. Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюць жыхарак раёна ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Маладым і таленавітым дамам, каб заваяваць каралеўскі тытул, неабходна будзе пераадолець два конкурсныя этапы - адборачны і фінальны. На першым патрабуецца падаць заяўку і зрабіць самапрэзентацыю, каб расказаць журы пра сябе, сваю працу, сям'ю і захапленні.
У Магілёве праводзілі ўдзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД
Дэлегацыі Узбекістана, Таджыкістана і Туркменістана аднымі з апошніх сёння адправіліся на радзіму пасля заканчэння спаборніцтваў у рамках ІІ Гульняў краін СНД. Спартсмены і трэнеры падзякавалі беларусам за гасціннасць, а таксама адзначылі чысціню і парадак на вуліцах, прыемны клімат і прыгажосць прыроды. Акрамя таго, паспелі рабяты пазнаёміцца і завесці сяброў сярод беларусаў - насуперак усім моўным бар'ерам. Таму развітанне на пляцоўцы каля гатэля «Магілёў» атрымалася жывым і эмацыйным.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 жніўня ў Магілёўскай вобласці
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 жніўня з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Шарай Аляксей Сцяпанавіч – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Лён-даўгунец у Магілёўскай вобласці выцераблены на 76% плошчаў
Працэс цераблення лёну-даўгунцу завершаны ў Магілёўскай вобласці на 76% плошчаў, што складае 5,6 тыс. га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Інтэрактывы, лакацыі і актыўнасці чакаюць гасцей «Вытокаў» у Касцюковічах
Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi. Крок ды Алiмпу» у бліжэйшыя выходныя, 18-19 жніўня, прымаюць Касцюковічы. Рабочую нараду па правядзенні спартыўна-культурнага фестывалю сабраў 15 жніўня намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый Малашка.
Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. 16.08.2023 з 10.00 да 11.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Горацкага райвыканкама 16.08.2023 з 11.00 да 12.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Клімавіцкага райвыканкама
Чатыры новыя дзіцячыя пляцоўкі з'явіліся ў Крычаўскім раёне ў 2023 годзе (відэа)
14 дзіцячых пляцовак зрабілі за апошнія тры гады ў Крычаўскім раёне, сёлета - 4 новыя пляцоўкі. Гэта адзін з праектаў развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўшчыны, які гаворыць аб увазе ўладаў да добрага адпачынку і бяспечных гульняў, асабліва падчас летніх канікулаў. ТРК «Магілёў»
Камбайны з паўднёвых раёнаў Магілёўшчыны адправіліся на поўнач вобласці на дапамогу хлебаробам
Гаспадаркі паўднёвых раёнаў вобласці накіравалі збожжаўборачныя камбайны на дапамогу паўночным раёнам. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча - Асіповіцкі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі раёны падыходзяць да завяршальнай стадыі жніва збожжавых і зернебабовых культур. У іх скошана і абмалочана больш як 80% плошчаў. ТРК «Магілёў»
У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць ваенна-патрыятычных турмаршрутаў
У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць ваенна-патрыятычных і гістарычных турысцка-экскурсійных маршрутаў. У іх таксама знайшлі адлюстраванне новыя ўстаноўленыя факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Аляксандр Краевіч: Магілёўскай вобласці ўдалося немагчымае - тут мы, па сутнасці, правялі маленькі чэмпіянат свету
Магілёўскай вобласці ўдалося немагчымае - тут мы, па сутнасці, правялі маленькі чэмпіянат свету - па арганізацыі, уражаннях, узроўню ўдзельнікаў. Такое меркаванне выказаў галоўны суддзя спаборніцтваў па караце, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі каратэ Аляксандр Краевіч пасля цырымоніі закрыцця спаборніцтваў у рамках ІІ Гульняў краін СНД.
Сродкі па праграме «Сямейны капітал» датэрмінова выкарыстоўвалі больш за 73 тыс. заяўнікаў
У Беларусі больш за 73 тыс. заяўнікаў датэрмінова выкарыстоўвалі сродкі па праграме «Сямейны капітал» для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Варэнне, настойкі і тарты з агурка – у Шклове смачна і хрустка прайшоў «Дзень агурка»
Агуркі маласольныя і бочковыя, варэнне, настойкі і тарты з агурка, агурочныя падворкі, нават фотазона, дзе рамка для фотасесій упрыгожана хрумсткай зялёненькай гароднінай... Раённае свята «Дзень агурка – 2023» прайшло ў Шклове.
Яўген Шаўлохаў: усе змагаліся адной сям'ёй каратыстаў, каб наша каманда заваявала максімальную колькасць медалёў
Усе змагаліся адной сям'ёй каратыстаў, каб наша каманда заваявала максімальную колькасць медалёў. Такім меркаваннем падзяліўся пасля завяршэння спаборніцтваў па караце II Гульняў краін СНД галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Яўген Шаўлохаў.
Першы інклюзіўны сплаў на байдарках прайшоў у Магілёве (відэа)
Первый инклюзивный сплав на байдарках для могилевчан с ограниченными возможностями устроили предприниматели областного центра. С идеей совместного турпохода они обратились в городскую организацию Белорусского общества инвалидов. В результате — путешествие по воде, туристический костер и новый опыт для каждого из участников. Это инициатива, которую обязательно продолжат.
Кіраўніцтва «Бабруйскаграмаша» і амбасадар Зімбабвэ абмеркавалі праекты па забеспячэнні рэгіёна беларускай сельгастэхнікай
Кіраўніцтва «Бабруйскаграмаша» і амбасадор Зімбабвэ абмеркавалі прасоўванне сумесных праектаў па забеспячэнні беларускай сельгастэхнікай афрыканскага рэгіёна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства. «Бабруйскаграмаш» наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Зімбабвэ Ігнатыус Грэм Мудзімба. Кіраўніцтва холдынгу азнаёміла госця з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства, а таксама лінейкай сельскагаспадарчай тэхнікі. У фокусе візіту - механізацыя сельскай гаспадаркі Зімбабвэ ў кантэксце дасягнення неабходнага ўзроўню харчовай бяспекі.
У беларускай каманды па каратэ - 11 медалёў
Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» завяршыліся спаборніцтвы па каратэ II Гульняў краін СНД, якія праходзілі ў Магілёве 12-13 жніўня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 130 спартсменаў з 11 краін
«Бабруйскаграмаш» плануе нарасціць пастаўкі сельгастэхнікі ва Узбекістан
«Бабруйскаграмаш» плануе нарасціць пастаўкі сельгастэхнікі ва Узбекістан, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства. Кіраўніцтва холдынгу «Бабруйскаграмаш» на чале з генеральным дырэктарам Віктарам Філатавым наведвае Узбекістан. У рамках візіту адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам кампаній «Planeta Servis», «Metal processing», «Krantas Group» – асноўнымі партнёрамі ў гэтай краіне.
Антуражна, відовішчна, узровень спаборніцтваў высокі, прыгожая прырода і гасцінныя людзі - сабралі меркаванні ўдзельнікаў і балельшчыкаў
Напал эмоцый і ўражанняў, як на татамі, так і на трыбунах спарткомплексу «Алімпіец» назіраецца ў гэтыя выхадныя на спаборніцтвах па каратэ II Гульняў краін СНД
Анатоль Ісачанка: гэта не толькі гонар для Прыдняпроўскага краю, але і сур'ёзны ўклад у развіццё і папулярызацыю каратэ
Ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця спаборніцтваў прыняў удзел міністр антыманапольнага Першы дзень спаборніцтваў па каратэ II Гульняў краін СНД прайшоў 12 жніўня ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю, старшыня Беларускай федэрацыі каратэ Аляксей Багданаў.
Першы дзень спаборніцтваў па каратэ праходзіць у «Алімпійцы»
Сёння ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве стартавала праграма спаборніцтваў па каратэ II Гульняў краін СНД
Спартсмены - топавыя, арганізацыя - на ўзроўні высокіх міжнародных турніраў
II Гульні краін СНД працягваюцца - месцам канцэнтрацыі спартыўных бітваў, яркіх эмоцый і безумоўных перамог у Магілёве на гэтыя выхадныя становіцца спарткомплекс «Алімпіец».Прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню 12-13 жніўня спартыўных спаборніцтваў па каратэ, адбылася сёння ў абласным цэнтры