Навiны
Больш за 30 праектаў прадставіць моладзь Магілёўшчыны на абласной выставе конкурсу «100 ідэй для Беларусі»
Больш за 30 інавацыйных праектаў прадставіць моладзь Магілёўшчыны на абласной выставе-прэзентацыі Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Рэгіянальны этап спаборніцтва стартуе 20 снежня ў 11.00 на базе бізнес-інкубатара ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» (б-р Юбілейны, 21).
Чарговая сямнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 23 снежня
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую сямнаццатую сесію 23 снежня ў 14.00 (Дом Саветаў, канферэнц-зала).
Пытанні да разгдяду:
Аб асноўных паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2020 год.
Аб абласным бюджэце на 2020 год.
Аб плане працы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і яго органаў на 2020 год.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц 26 снежня правядзе прыём грамадзян у Крычаве
У Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце 26 снежня з 10.00 выязны прыём грамадзян і іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўскі цяжкаатлет Сяргей Шаранкоў стаў чэмпіёнам Еўропы да 17 гадоў з пяццю сусветнымі рэкордамі
У Эйлаце (Ізраіль) прайшло першынство Еўропы па цяжкай атлетыцы. Магілёвец Сяргей Шаранкоў выйграў залаты медаль сярод юнакоў да 15 і 17 гадоў у вагавой катэгорыі 89 кг з вынікам 357 кг (165 + 192) у суме дваябор’я. У рыўку ў першай спробе наш атлет без цяжкасці вырваў штангу вагой 155 кг. У другім падыходзе Сяргею скарыліся 162 кг. У трэцім падыходзе юнак упэўнена справіўся з вагой 165 кг.
Увазе пасажыраў магілёўскіх маршрутаў № № 22, 29 і 44: з прычыны рамонтных работ рух транспарту праз чыгуначны пераезд па вул. Вішнявецкага 17 снежня будзе забаронены
17 снежня з 09.00 да 17.00 будуць праводзіцца рамонтныя работы на чыгуначным пераездзе па вуліцы Вішнявецкага, у сувязі з чым рух транспарту праз названы пераезд будзе забаронены. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
На час перакрыцця ад пасёлка Ямніцкі да чыгуначнага пераезда будзе курсіраваць адзін аўтобус. З боку горада рух аўтобусных маршрутаў № № 22, 29, 44 будзе ажыццяўляцца да прыпыначнага пункта «Рамонтны завод».
Тыдзень дзіцячай бяспекі правядзе ДАІ Магілёўскай вобласці 18–24 снежня
Напярэдадні зімовых школьных канікул з 18 па 24 снежня на тэрыторыі рэгіёна пройдзе Тыдзень дзіцячай бяспекі. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Галоўная мэта мерапрыемства – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, паколькі праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму становіцца асабліва актуальнай у канікулярны час. Нявінныя свавольствы, выйшаўшы за бяспечныя межы кватэры, пад’езда, двара, часта становяцца прычынай вялікіх бед і трагедый.
Пошукавымі арганізацыямі Смаленскай і Магілёўскай абласцей падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве
У рэгіянальным парламенце Смаленскай вобласці ў межах закрыцця Вахты памяці – 2019 адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве пошукавых арганізацый Смаленскай і Магілёўскай абласцей, а таксама быў зацверджаны сумесны план рэалізацыі расійска-беларускага патрыятычнага праекта «Магілёў – Смаленшчына. Адна на ўсіх Перамога», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Навагодні баль для адораных і таленавітых дзяцей прайшоў у Бабруйску
Навагодні баль для адораных і таленавітых дзяцей адбыўся ў Бабруйску. Традыцыйна ў ліку дзяцей, запрошаных на мерапрыемства, былі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў. Павіншаваць моладзь прыйшоў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў выканкама і грамадскіх аб’яднанняў горада.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася на базе Бабруйскага аздараўленчага лагера «Мара»
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася на базе Бабруйскага аздараўленчага лагера «Мара». Хлапчукі, дзяўчынкі і іх бацькі сустрэліся з казачнымі героямі, пагутарылі з Дзедам Марозам у яго ўтульным доме, пачаставаліся духмянай гарбатай з блінамі, прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні, наведалі дом Бабы-Ягі, будан Лесавіка, пакаталіся на санях ўладара халадоў і маразоў.
Каля Br60 тыс. сабраў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»
Каля Br60 тыс. сабраў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які прайшоў у прамым эфіры Магілёўскага абласнога тэлебачання 13 снежня. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Аксана Аляксандравіч.
У Магілёўскай вобласці дзяцей вучаць правільна выкідваць смецце
У дзіцячых садках Магілёўскай вобласці расказваюць і паказваюць дзецям, як захаваць прыроду, паменшыць колькасць смецця і даць рэчам другое жыццё. Спецыялісты ўпэўнены: аб простых рэчах трэба гаварыць проста.
Малых вучаць правільна выкідваць смецце. Важна, каб дзеці ўмелі самастойна сартаваць адходы. У навучальных установах маладыя людзі ладзяць модныя паказы дызайнерскіх сумак з прыродных матэрыялаў. Дарэчы, такія сумкі – добрая альтэрнатыва цэлафанавым пакетам.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў прамую тэлефонную лінію
Праблемы працаўладкавання, вырашэнне камунальных пытанняў, транспарт у аддаленыя вёскі, добраўпарадкаванне тэрыторый – пра ўсё гэта гаварылі сёння жыхары Магілёўскай вобласці кіраўніку рэгіёна.
Дзед Мароз прыляціць на верталёце: агні на галоўнай ёлцы Магілёўскай вобласці запаляць 15 снежня
Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расазала сёння начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава на нарадзе ў гарадской мэрыі.
«Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
Магілёўская СШ № 19 святкуе 50-годдзе: 19 снежня тут закладуць капсулу часу і адкрыюць памятны знак
Магілёўская СШ № 19 адзначыць 50-годдзе 19 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
У 14.30 каля школы адбудзецца закладка капсулы часу «Пасланне нашчадкам у будучыню» і адкрыццё памятнага знака «50 гадоў сярэдняй школе № 19». А ў 15.00 у актавай зале пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею. На мерапрыемства запрошаны ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі школы.
Эфектыўнасць працы праваахоўных і іншых дзяржорганаў па барацьбе з карупцыяй у 2019 годзе разгледзелі на пасяджэнні ў Магілёўскім аблвыканкаме
Сумеснае пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Магілёўскай вобласці і абласной камісіі па супрацьдзеянні карупцыі адбылося сёння ў аблвыканкаме. Асноўнымі тэмамі дыялогу сталі эфектыўнасць работы праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па барацьбе з карупцыяй у 2019 годзе і меры па паляпшэнні дзейнасці ў названым кірунку.
Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін 18–19 снежня правядзе выязныя прыёмы грамадзян у Чавусах і Быхаве
Кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Рыгор Аляксандравіч Варонін правядзе выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб:
– 18 снежня з 10.00 да 12.00 – у Чавускім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80224) 27 89 87, (80224) 27 86 56;
– 19 снежня з 10.00 да 12.00 – у Быхаўскім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80223) 17 96 40, (80223) 17 96 99.
Магілёўская абласная бібліятэка запрашае на сустрэчы з творчым калектывам драмтэатра
Традыцыйныя «Снежаньскія сустрэчы» пройдуць у Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна 16 снежня.
Галоўнымі гасцямі вечара стануць прадстаўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра: малады рэжысёр Каміля Хусаінава, артысты Галіна Угначова і Васіль Галец.
Падчас мерапрыемства творчы калектыў раскажа аб прэм’ерах і падзеях адыходзячага года, планах і перспектывах тэатра, сваіх асабістых творчых планах і дасягненнях.
Навагодні баль для адораных дзяцей пройдзе ў Бабруйску 14 снежня
Навагодні баль для адораных і таленавітых дзяцей пройдзе ў Бабруйску 14 снежня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Вікторыя Амялюсік.
«Навагодні баль для адораных і таленавітых дзяцей стане адным з першых мерапрыемстваў, прымеркаваных да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Гэтым разам ён адбудзецца 14 снежня ў Палацы мастацтваў. Сёлета ўдзельнікамі мерапрыемства стане больш за 130 дзяцей, старэйшых за 15 гадоў», – расказала яна.
Прамы эфір дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» будзе весціся ў Інтэрнэце
Тэлерадыёкампанія «Магілёў» рыхтуецца да дабрачыннага тэлемарафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Ён пачнецца сёння ў 14.00 і завершыцца ў 20.30. Трансляцыя пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» і «Радыё Магілёў», а таксама ў Інтэрнэце .
Прыватную школу плануюць пабудаваць у Магілёве
Прыватную школу плануюць пабудаваць у Магілёве. Пра гэта карэспандэнту паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сервалюкс Агра» Аляксандр Абадзінскі. «Сервалюкс Агра» выступае ініцыятарам і заказчыкам праекта будучай школы.
Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з музычнай школай Літвы
Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў падпісала дагавор аб творчым супрацоўніцтве з Каўнаскай музычнай школай № 1 (Літва). Дзеянне дакумента разлічана на пяць гадоў, паведаміла намеснік дырэктара гімназіі-каледжа мастацтваў па выхаваўчай рабоце Наталля Курыла.
У Магілёве каля ГЦ «Атрыум» і ў парку Падніколле арганізуюць гандлёвае абслугоўванне навагодніх і калядных мерапрыемстваў
У Магілёве каля ГЦ «Атрыум» і ў парку Падніколле арганізуюць гандлёвае абслугоўванне навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
15 снежня - 7 студзеня на пляцоўцы перад новым гандлёвым цэнтрам з 10.00 да 19.00 можна будзе набыць нехарчовыя тавары навагодняй тэматыкі, у тым ліку сувеніры, цацкі, штучныя ёлкі, а таксама кулінарныя і кандытарскія вырабы, чай, каву, алкагольныя напоі на разліў.
Названыя самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў магілёўцаў
З пачатку года аддзелам загса Магілёўскага гарвыканкама зарэгістравана 3406 нованароджаных: 1759 хлопчыкаў і 1647 дзяўчынак.
Не першы год у Магілёве лідзіруючыя пазіцыі займаюць Сафіі і Арцёмы. Каля 90 разоў так называлі дзяўчынак і хлопчыкаў у 2019 годзе. Таксама ў топе Ксеніі (81), Евы (64), Алісы (62) і Дар’і (62). Сярод хлопчыкаў – Міхаілы (73), Цімафеі (73), Максімы (70), Мацвеі (67), Іваны (57), Раманы (47).
Каля 100 жыхароў Магілёўскай вобласці стала ахвярамі тэлефоннага махлярства
У Магілёўскай вобласці актывізаваліся зламыснікі, якія прадстаўляюцца работнікамі банка і просяць даць банкаўскія даныя, а затым здымаюць грошы з асабістых рахункаў.
У такую пастку за паўтара месяца ў вобласці трапілася каля 100 чалавек. І гэта колькасць можа вырасці, калі не быць уважлівымі.
Вясёлае праграмаванне: у БРУ стварылі робата, які пячэ бліны
Ідэя блінаробота прыйшла напярэдадні адной з Масленіц студэнтам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, якія вучацца робататэхніцы на інжынерна-эканамічным факультэце. Функцыі кіраўніка і натхняльніка ўзяў на сябе дэкан Арцём Кулабухаў. Каб навучэнцы змаглі ўвасобіць задуманае ў жыццё, ён дазволіў выкарыстоўваць дарагую японскую прыладу – шасцівосевы робат калісьці быў набыты ўніверсітэтам за 50 тыс. еўра.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прыняты ў Асацыяцыю тэхнічных універсітэтаў
Адпаведнае пасведчанне з рэгістрацыйным нумарам 158 уручана прадстаўнікам БРУ падчас правядзення ў Маскве канферэнцыі, прысвечанай дваццацігоддзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» падтрымаюць творчыя людзі
У прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4 “Магілёў”»з 14.00 да 20.30 13 снежня адбудзецца дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яго плануюць падтрымаць многія неабыякавыя людзі.
На «Радыё Магілёў» будуць спецыяльныя ўключэнні ўдзельнікаў і арганізатараў марафону. Песні выканаюць Валерыя Азаранка, Раман Шошын, Віктар і Валерый Мохневы, Уладзімір Дзем’яновіч, Таццяна Лук’яненка, група Carpen Diaz. Свае прывітанні тэлемарафону запісалі Каця IOWA, Наталля Падольская, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян.
У Магілёве ДАІ штрафуе за няправільную паркоўку на месцах для інвалідаў
Месцы для інвалідаў на паркоўках на гэтым тыдні – у цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Інспектары спрабуюць прымусіць недысцыплінаваных аўтамабілістаў выконваць правілы дарожнага руху.
Парковачныя месцы для інвалідаў размешчаны бліжэй да выхадаў з гандлёвых цэнтраў. Гэтым яны і прывабныя для астатніх вадзіцеляў, якія, паркуючыся на іх без прычыны, парушаюць правілы і праяўляюць непавагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Інспектары ДАІ выяўляюць кіроўцаў-парушальнікаў, стэлефаноўваюцца з імі і складаюць пратаколы. Штраф – 2 базавыя велічыні (Br51).
Каманда Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната заняла першае месца ў абласной спартакіядзе «Спорт для ўсіх»
У Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту адбылася спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах рэгіёна.
Переводчик