«M.@rt.кантакт–2020». У праграме заяўлена 24 спектаклі 24 тэатраў з 11 краін свету. Продаж білетаў стартуе 8 студзеня
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХV Міжнароднаму моладзеваму тэатральнаму форуму «M.@rt.контакт-2020».
Як рэалізуецца інвестпраект – будаўніцтва гадавальніка Магілёўскага лясгаса
У кастрычніку гэтага года прайшоў першы ў гісторыі рэгіёна інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў», які паказаў наяўнасць канкурэнтаздольнага прамысловага патэнцыялу. На форуме быў заключаны шэраг пагадненняў, у тым ліку з ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» на суму Br9100 тыс. У адпаведнасці з пагадненнем павінны быць рэалізаваны праекты па будаўніцтве комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у вёсцы Красніца коштам Br6 млн 400 тыс. і сушыльнага комплексу ў дрэваапрацоўчым цэху в. Вільчыцы – Br1 млн 800 тыс.
У Магілёўскай вобласці зменшылася колькасць тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы
Урад зацвердзіў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2020 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 27 снежня 2019 года № 921 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У спісе 29 тэрыторый 28 раёнаў і адзін горад – Бабруйск. У Магілёўскай вобласці ў пералік таксама ўвайшлі Дрыбінскі і Круглянскі раёны.
Бальніцы і паліклінікі зменяць графік працы ў калядныя святы
Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла графік работы арганізацый аховы здароўя ў студзені 2020 года. Так, 4 студзеня ў бальніцах, паліклініках, аптэках і іншых арганізацыях аховы здароўя звычайны працоўны дзень. У панядзелак, 6 студзеня, яны будуць адкрыты па графіку суботы. У аўторак, 7 студзеня, медыкі працуюць па графіку святочнага дня. БЕЛТА
«Магатэкс» плануе выйсці на праектную магутнасць абноўленай вытворчасці да канца 2020
Выйсці на праектную магутнасць абноўленай вытворчасці ААТ «Магатэкс» плануе ў снежні бягучага года. Пра гэта расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Пётр Скачкоў. Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта па абнаўленні ткацкай фабрыкі прадпрыемства пачалася ў 2018 годзе. Да канца 2019-га абсталяванне ў межах праекта «Выпуск новых тканін і тканін з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі» ўстаноўлена ў поўным аб’ёме і ўжо вядзецца яго пуска-наладка.
ААТ «Стужка» прадставіць прадукцыю на выставе тэкстылю ў Франкфурце
ААТ «Стужка» прыме ўдзел у выставе Heimtextil 2020, якая пройдзе 7–10 студзеня ў Франкфурце-на-Майне, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам». У прыватнасці, наша прадпрыемства пазнаёміць наведвальнікаў з шырокім асартыментам уласнай прадукцыі. ААТ «Стужка» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльнай галантарэі ў рэспубліцы, выпускае стужкі розных відаў, гардзінныя палотны, абрусы, сурвэткі, пакрывалы, ручнікі, камплекты штор. Выставу таксама плануюць наведаць прадстаўнікі ААТ «Магатэкс».
Два прадпрыемствы Магілёўскай вобласці выключаны са складу «Беллегпрама»
Са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці выключана сем прадпрыемстваў, у тым ліку два па Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 31 снежня 2019 года № 964, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Савет Міністраў выключыў са складу «Беллегпрама» ТАА «Трыкатажная фабрыка “Арэола”», закрытыя акцыянерныя таварыствы «Фабрыка галаўных убораў “Людміла”» і «Гандлёвы Дом “Прамень-М”», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Верас», «Мотэкс», «Бабруйская абутковая фабрыка» і «Кажэўнік».
Прадстаўніцы Магілёўшчыны ўключаны ў сусветную эліту жанчын-марафонцаў
Пяць беларусак, паводле інфармацыі Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics), уключаны ў сусветную эліту жанчын-марафонцаў. Сярод іх прадстаўніцы Магілёўскай вобласці Ніна Савіна і Кацярына Карніенка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 студзеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 студзеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках
Апоўдні 7 студзеня жыхароў абласнога цэнтра і гасцей горада на цэнтральнай сцэне Пячэрскага лесапарку чакае тэатралізаваны паказ, забаўляльная праграма з жартамі, прымаўкамі, анекдотамі, рухомымі гульнямі, танцамі і віктарынамі.
Калядны канцэрт і кірмаш вырабаў ручной працы адбудуцца 7 студзеня ў Палацы культуры вобласці
У гонар Раства Хрыстова ў Палацы культуры вобласці 7 студзеня пройдуць кірмаш вырабаў ручной працы, дзіцячы ранішнік, а таксама вялікі святочны канцэрт «Святло Раства», у якім прымуць удзел святары Магілёўскай епархіі, выхаванцы нядзельнай школы храма Святых Царскіх Пакутнікаў і ўсіх Новапакутнікаў XX стагоддзя, прафесійныя і аматарскія калектывы рэгіёна. Кірмаш і дзіцячы ранішнік пачнецца ў 12.00, канцэрт – у 14.00. Квіткі можна набыць у абразовай лаўцы храма Царскіх Пакутнікаў у парку Горкага.
У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці»
У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці». З гэтага дня пачалася самастойная праца абласнога тэлебачання. Аб стварэнні абласной студыі тэлебачання на Магілёўшчыне задумаліся яшчэ ў канцы 1960-х.; тады ж вызначылі, у якім будынку яна размесціцца –на вуліцы Першамайскай, 83. Тут тэлестудыя знаходзіцца і сёння.
Увесь студзень на пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» праводзяцца планавыя падрыўныя працы
Увесь студзень у працоўныя дні з 7.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы. За гадзіну да пачатку падрыву тут падымаецца чырвоны сцяг і выстаўляецца ачапленне, за 10 хвілін падаецца ўмоўны гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу працягласцю 2–3 хвіліны. У адзначаны час катэгарычна забараняецца з’яўленне людзей, праезд тэхнікі, выгул жывёлы і правядзенне сельгасработ на тэрыторыі палігона радыусам не менш за 2 км.
УУС аблвыканкама і Магілёўская гімназія №3 створаць профільны юрыдычны клас
УУС Магілёўскага аблвыканкама сумесна з гімназіяй № 3 горада Магілёва плануюць стварыць у 2020 годзе профільны юрыдычны клас на базе ўстановы адукацыі. Прэзентацыя сумеснага праекта пройдзе ў гімназіі (вул. Ленінская, д. 41) 18 студзеня ў 10.00. Для ўдзелу арганізатары запрашаюць навучэнцаў 7 класаў устаноў адукацыі Магілёва і вобласці. Школьнікаў чакаюць зносіны з аператыўнікамі крымінальнага вышуку, наркакантролю і службы БЭЗ, інспектарамі ДАІ і байцамі АМАП УУС.
За студзень-лістапад 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 192,2 млн.
За студзень-лістапад 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 192,2 млн. Даходы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 9%, або Br98,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку –Br420,2 млн. (35,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br164,7 млн. (13,8%), падатку на прыбытак –Br111,2 млн. (9,3%), акцызаў – Br85,6 млн. (7,2%).
Кіраўнік Магілёўскай вобласці падзякаваў працоўным калектывам за працу
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падзякаваў за працу працоўным калектывам прадпрыемстваў, якія забяспечваюць харчовую бяспеку рэгіёна. І пажадаў ім поспехаў у новым годзе.
Белтэлерадыёкампанія абвясціла аб старце нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне–2020»
Прадзюсарская група Белтэлерадыёкампаніі адкрыла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне–2020», паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Беларусі атрымае каля 20 тыс. чалавек
У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў адпаведнасці з указам № 491 інвалідам і ўдзельнікам вайны, іншым катэгорыям ветэранаў і пацярпелым ад наступстваў вайны будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога. Атрымальнікамі гэтых выплат стануць каля 20 тыс. чалавек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. «На выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана Br18 млн», – дадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Бывай, 2019-ы: чым запомніўся жыхарам Магілёўскай вобласці мінулы год
Па традыцыі напярэдадні Новага года рэдакцыя сайта аблвыканкама падводзіць вынікі мінулых 12 месяцаў у рэгіёне. Вось і на гэты раз мы вырашылі ад яе не адступаць. Вядома, гэты спіс далёка не поўны. Але кожны можа пашырыць яго па сваім меркаванні. Давайце ўспомнім, чым запомніўся адыходзячы год жыхарам Магілёўскай вобласці. Юбілейныя даты Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса, некалі першая бібліятэка Магілёўскай губерні, адзначыла 100-годдзе
Футбольны манеж пад паветраным купалам адкрылі ў Магілёве
Крытый воздухоопорный футбольный манеж открыли сегодня в Могилеве на базе СДЮШОР №7.
У Асіповічах адкрылі новы хірургічны корпус цэнтральнай раённай бальніцы
Падарунак напярэдадні Новага года атрымалі жыхары Асіповіч. У горадзе адкрылі новы сучасны корпус цэнтральнай раённай бальніцы.
Гасцей з усёй Магілёўскай вобласці прымаюць кожны дзень у рэзідэнцыі Дзеда Мароза пад Бабруйскам
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася пад Бабруйскам у лагеры «Мара». Гасцей з усёй Магілёўскай вобласці тут прымаюць кожны дзень. Прадстаўленне пачынаецца з шэсця коннікаў і разнастайных казачных персанажаў. Па дарозе на свята – песня пра ялінку. Пакуль у справу не ўступіць Баба Яга. У ролі Бабулі, дарэчы, мужчына, выкладчык харэаграфіі. Таму далей – танцы. І бадзёрым танцавальным крокам, разам з кікімарамі, – да галоўнай ёлкі.
Мара падлетка з Клічава споўнілася пад Новы год
Марафон добрых спраў працягваецца ў Магілёўскай вобласці. Дабрачынцы дапамагаюць выкананню жаданняў асаблівых дзяцей.
Новы адміністрацыйны будынак падатковай інспекцыі адкрылі ў Асіповічах
Новы адміністрацыйны будынак падатковай інспекцыі адкрылі ў Асіповічах. Удзел у мерапрыемстве прыняў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.
Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама расказалі аб ахове грамадскага парадку падчас калядных і навагодніх святаў
Магілёў і раённыя цэнтры вобласці рыхтуюцца сустрэць новы 2020 год. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць несці службу па ахове грамадскага парадку ва ўзмоцненым варыянце. Для жыхароў і гасцей рэгіёна запланаваны розныя масавыя мерапрыемствы, якія павінны прайсці ў атмасферы свята. Аб тым, як зрабіць адпачынак максімальна бяспечным, расказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС палкоўнік міліцыі Сяргей Волкаў.
Служба хуткай дапамогі Магілёва перайшла на працу ў рэжыме павышанай гатоўнасці
У рэжыме павышанай гатоўнасці працуе служба хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва ў навагоднія і калядныя святы. Пра гэта паведаміў загадчык падстанцыяй № 4 Магілёўскай гарадской станцыі ХМП Андрэй Зарачэнцаў. Кругласутачна дзейнічае 35 брыгад хуткай дапамогі, у тым ліку адзін рэанімабіль і сем брыгад інтэнсіўнай тэрапіі. Плануюць стварыць яшчэ пяць рэзервовых брыгад, калі будзе масавае паступленне выклікаў. Зараз арганізавана дзяжурства медработнікаў на пляцоўках, дзе праходзяць асноўныя святочныя мерапрыемствы. Тут штодня працуе 1–3 карэты хуткай дапамогі.
Тарыфы на ЖКП у наступным годзе павялічаць на 5 долараў
Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў наступным годзе вырастуць на 5 долараў. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой: – У апошнія дні адыходзячага года традыцыйна ідзе вельмі напружаная праца. На мой погляд, у гэтым годзе мы справіліся даволі нядрэнна. У нас ёсць прагноз, бюджэт, зацверджаныя і падпісаныя кіраўніком дзяржавы. Па традыцыі будзе падпісаны дакумент аб павелічэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 5 долараў, жыллёвая праграма па ўсіх дадатках.
У Бабруйскім раёне тэмп росту ў раслінаводстве дасягнуў 120 працэнтаў
У апошнія дні снежня прынята падводзіць вынікі, аналізаваць акалічнасці, якія так ці інакш паўплывалі на выкананне планаў, лічбы і статыстыку. Галоўнае, падводзіць рысу канструктыўна і самакрытычна, рэальна разумець, які зачын створаны на наступны год, што будзе спадарожнічаць наступным распачынанням, сцвярджае першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Бязручкін:
Нарматыўнае фінансаванне ўстаноў адукацыі апрабіруюць у 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці
Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюць на працягу 2020 года ў Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2019 года № 912, паведамляецца на сайце ўрада. Праект рэалізуецца для ўдасканалення бюджэтнага фінансавання ў сферы адукацыі. Новыя правілы закрануць установы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў абласнога бюджэту і знаходзяцца ў падпарадкаванні галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Чароўны фантан з 34 тартоў атрымалі дзеці Магілёўскай вобласці на губернатарскай ёлцы
Чароўны фантан з 34 тартоў атрымала дзятва Магілёўскай вобласці на губернатарскай ёлцы. Вянчала салодкі сюрпрыз шакаладная мышка, пакрытая цукровай пудрай, – сімвал надыходзячага 2020 года. Сюрпрыз для хлопчыкаў і дзяўчынак па ўнікальнай рэцэптуры двое сутак рыхтавалі найлепшыя кандытары ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай».