Навiны
Моцны вецер пашкодзіў дахі 12 будынкаў у Магілёўскай вобласці
Моцны вецер пашкодзіў дахі 12 будынкаў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Учора, 24 сакавіка, у рэгіёне зафіксаваны парывы ветру да 22 м/с. З-за ўзмацнення ветру на тэрыторыі рэгіёну пашкоджаны дахі 12 будынкаў: шасці сельскагаспадарчых, дзвюх школ, трох жылых дамоў, аднаго хлява ў Горацкім і Мсціслаўскім раёнах.
Падраздзяленні МНС здзейснілі тры выезды на ўборку паваленых дрэў у Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах. Пацярпелых няма. Тэхніка і будынкі не пашкоджаны.
У МДУ імя А. А. Куляшова пачнуць рыхтаваць кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні
З гэтага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова ўпершыню ў краіне пачнуць навучаць па спецыяльнасці «фізічная культура. Ваенна-патрыятычнае выхаванне» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» і ступені бакалаўра. Тэрмін навучання складзе чатыры гады.
1 млн 300 тыс. тон збожжавых і зернебабовых плануюць сабраць на Магілёўшчыне ў 2025 годзе
У планах у аграрыяў сёлета сабраць 1 млн 300 тысяч тон збожжавых і зернебабовых. І для гэтага ёсць усё, адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны якасным насеннем. Адрамантавана тэхніка. Цяпер галоўнае - зладжана ў агратэхнічныя тэрміны на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію. А таксама вельмі важна выконваць працоўную дысцыпліну на кожным працоўным месцы. Асаблівая ўвага - стварэнню ўсіх умоў для забеспячэння бяспечнай працы.
Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі 25 сакавіка пачнецца ў 12 гадзін
Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка пачнецца ў 12 гадзін. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
На цырымонію запрошаны больш за 1100 чалавек.
Цырымонія будзе трансліравацца ў прамым эфіры на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па тэлеканалах «Першы інфармацыйны», «Беларусь 1», АНТ, СТБ, «МІР», а таксама на рэсурсе videobel.by і на YouTube-канале БЕЛТА.
БЕЛТА
Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі пакажуць у прамым эфіры
Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пакажуць у прамым эфіры. Аб гэтым расказалі ў тэлепраграме «Галоўны эфір» на каналее «Беларусь 1».
«Чырвоная дывановая дарожка, цырыманіял, госці… І ўсё гэта будзе ў прамой трансляцыі. Значыць, павінна быць не проста падрыхтавана. Гэта павінна быць ідэальна», - адзначылі ў сюжэце пра тое, як у Палацы Незалежнасці рыхтуюцца да інаўгурацыі Прэзідэнта.
ВНУ Беларусі пачалі публікаваць планы прыёму на 2025 год
Установы вышэйшай адукацыі Беларусі публікуюць планы прыёму на 2025 год.
На сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта размешчаны план прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі. Так, на бюджэт будзе прынята 2522 першакурснікі, на платнае аддзяленне - 1391. На завочнае бюджэтнае навучанне на аснове сярэдняй адукацыі на поўны тэрмін, а таксама выпускнікоў каледжаў па інтэграваных планах прымуць у агульнай складанасці 112 чалавек. На платным аддзяленні выдзелены 142 месцы.
Урад вызначыў, якую матэрыяльную дапамогу атрымаюць ветэраны да Дня Перамогі
Урад зацвердзіў памеры матэрыяльнай дапамогі, якая будзе выплачана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.
Гарката Барок
Лёс Хатыні падзялілі 847 вёсак Магілёўскай вобласці, 15 з іх так і не аднавіліся.
У гэтым журботным спісе і вёска Боркі Кіраўскага раёна, дзе ў чэрвені 1942-га фашысты знішчылі 69 двароў з 495 жыхарамі.
Анатоль Ісачанка расказаў, ці прадоўжаць праграму па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці
Рэалізацыя праграмы па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дала свой эфект. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У 2015 годзе Прэзідэнт падпісаў указ аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. У 2020 годзе асноўныя палажэнні дакумента былі прадоўжаны на чарговы пяцігадовы перыяд.
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў будаўніцтва майнінгавых ферм у Магілёўскай вобласці
Магілёўская вобласць рыхтуе пляцоўкі для будаўніцтва майнінгавых ферм. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
«У нас у Магілёўскай вобласці ёсць добрыя пляцоўкі з энергетычнымі магутнасцямі, усё неабходнае для таго, каб будаваць дата-цэнтры, майнінгавыя фермы. Была атрымана згода (ад кіраўніка дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА). Мы рыхтуем гэтыя пляцоўкі, каб праводзіць конкурсы, каб заходзіў інвестар і займаўся будаўніцтвам», - расказаў Анатоль Ісачанка.
Урачыстае адкрыццё выставы жывапісу Алы Каласенцавай адбудзецца ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі 22 сакавіка
Выстава жывапісу Алы Каласенцавай «Шыраюцца гукі, рух, святло…» урачыста адкрыецца ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі» ў Магілёве 22 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Аляксандр Лукашэнка абазначыў падыходы да развіцця рэгіёнаў, у прыватнасці Магілёўскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Сяргея Налівайку.
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
Першасная арганізацыя РГА «Белая Русь» Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа ініцыявала лакальны экскурсійны праект «Памяць на карце нашага горада». Маршрут, па якім зусім хутка будуць вадзіць экскурсіі, звязаны з фактамі генацыду мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» стартаваў у Магілёве
Урачыстая цырымонія адкрыцця XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» адбылася 20 сакавіка ў Магілёўскім абласным драмтэатры. Традыцыйна на тэатральнай плошчы гасцей мерапрыемства чакаў вулічны перформанс - жывыя скульптуры, жартаўлівыя хадулісты, музычныя нумары і пластычныя кампазіцыі.
Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» прайшла ў Магілёве
Прэс-канферэнцыя XVIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» адбылася 20 сакавіка перад цырымоніяй урачыстага адкрыцця.
У Клічаўскім раёне актывісты маладзёжнага парламента добраўпарадкоўваюць памятны знак на месцы расстрэлу партызан
У чацвер, 20 сакавіка, члены Маладзёжнага парламента пры Клічаўскім раённым Савеце дэпутатаў праводзяць добраўпарадкаванне памятнага знака на месцы расстрэлу партызан паблізу вёскі Гонча, расказала загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ірына Суднік.
Удзельнікі акцыі атынкоўваюць, афарбоўваюць элементы памятнага знака, высякаюць хмызняк на прылеглай тэрыторыі.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 22 сакавіка
Прафарыентацыйнае мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй у БРУ» пройдзе 22 сакавіка ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта расказалі ў навучальнай установе.
Удзельнікі атрымаюць інфармацыю аб спецыяльнасцях і парадку паступлення, азнаёмяцца з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай факультэтаў універсітэта.
У мерапрыемстве запланаваны ўдзел арганізацый-заказчыкаў кадраў Магілёўскага рэгіёну, якія раскажуць аб сваіх арганізацыях і асаблівасцях паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Паступовыя рубкі для натуральнага аднаўлення лясоў. Спецыялісты вывучылі вопыт Клічаўскага лясгаса
У Клічаўскім раёне спецыялісты прадставілі свой вопыт па ўзнаўленні лясоў у час рэспубліканскага галіновага семінара, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Клічаўскім лясгасе прадэманстравалі сваю практыку падчас семінара, які прайшоў пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна. Як нагадалі ў ведамстве, па выніках мінулага года гэты лясгас прызнаны адным з лідэраў галіны па ўзнаўленні лясоў.
Жыццё, апаленае вайной: гісторыя ветэрана Міхася Волчака
Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі мы сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Цімафеевічам Волчакам, каб пачуць яго расповед пра барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яго жыццё - гэта гісторыя пра мужнасць, стойкасць і адданасць Радзіме. Міхаіл Цімафеевіч падзяліўся ўспамінамі аб сваіх дзяцінстве, юнацтве, аб вайне і пасляваенных гадах. Яго апавяданне - гэта не проста гісторыя аднаго чалавека, гэта гісторыя цэлага пакалення, які перажыў страшныя гады вайны.
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
На адзіным дні інфармавання з працоўным калектывам філіяла Бабруйскіх цеплавых сетак сустрэліся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Заяц, і старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель.
БДСГА прымае рэспубліканскі злёт маладых работнікаў вёскі «АграБудучыня»
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адкрываецца рэспубліканскі злёт маладых работнікаў вёскі «АграБудучыня», які прадоўжыцца два дні — 20 і 21 сакавіка. Яго ўдзельнікамі стануць каля 100 чалавек - дэлегацыі ад кожнага рэгіёну краіны, у складзе якіх маладыя работнікі аграпрамысловага комплексу: аграномы, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі і механізатары.
Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка
Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Як ствараюць «магілёўскія оскары»? Закуліссе форуму «М.@rt.Кантакт»
Уже на этой неделе Могилев вновь станет театральной столицей Беларуси. К молодежному театральному форуму «Март-контакт» активно готовятся не только актеры и режиссеры. Программа «Встретимся у Звездочета» пробралась за театральные кулисы и узнала много интересного.
Музеі Магілёва чакаюць гасцей на сустрэчы і майстар-класы ў гэтыя выхадныя
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных».
Так у суботу, 22 сакавіка, з 13:00 да 14:00 гасцей музея чакае экскурсія «Захаваная спадчына» (6+). Гэта пастаянна дзеючая экспазіцыя, дзе супрацоўнікі раскажуць пра старажытныя кнігі, фрэскі і іконы. Таксама наведвальнікі змогуць убачыць таямнічы пакой - сейф.
Начальнік УУС уручыў дзяржузнагароды і пагоны чарговых спецыяльных званняў
У аўторак, 18 сакавіка, у гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС Магілёўскага аблвыканкама адбыўся ўрачысты афіцэрскі рытуал. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік упраўлення ўнутраных спраў Ігар Шчарбачэня, а таксама старшыня Магілёўскай абласной рады ветэранаў АУС і СТСТ Яўген Кавалёнак.
Тэкстыль, шыны і турызм. Што зацікавіла бізнэс Краснаярскага краю ў Магілёўскай вобласці?
Бізнес Краснаярскага края ў асобе прэзідэнта Саюза «Цэнтральна-Сібірская ГПП» Рафаэля Шагеева наведаў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У рамках візіту на пляцоўцы Магілёўскага аддзялення БелГПП прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў машынабудавання і тэкстыльнай вытворчасці, у якіх таксама ўдзельнічалі генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны і намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Анатоль Якубенка.
На Магілёўшчыне вызначаць найлепшы аматарскі тэатр: у фінале конкурсу сваю творчасць прадставяць 8 калектываў
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе 20 сакавіка ў Магілёве.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» па булітах прайгралі «Чырвонай Арміі» ў МХЛ
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» не здолелі атрымаць датэрміновую перамогу ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі Маладзёжнай хакейнай лігі.
Зладжана ў агратэхнічныя тэрміны правесці пасяўную кампанію - задача нумар адзін
У планах у аграрыяў у бягучым годзе сабраць 1 млн 300 тыс. тон збожжавых і зернебабовых. І для гэтага ёсць усё, адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны якасным насеннем. Адрамантавана тэхніка. Зараз галоўнае - зладжана ў агратэхнічныя тэрміны на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію. А таксама вельмі важна выконваць працоўную дысцыпліну на кожным працоўным месцы. Асаблівая ўвага - стварэнню ўсіх умоў для забеспячэння бяспечнай працы.
Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка
Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Тэматычнае мерапрыемства будзе арганізавана для незаймальных грамадзян і грамадзян, якія не маюць пастаяннай работы. Адбудзецца кірмаш вакансій ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па адрасе: вул. Касманаўтаў, 17.
Переводчик