Рус Бел Eng 中文

моладзь Subscribe to RSS - моладзь

14.02.2018 - 11:09

Адкрыты дыялог «Моладзь і выбары: формула адказнасці» адбудзецца 15 лютага ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Праект з’яўляецца адным з цэнтральных мерапрыемстваў Усебеларускай акцыі БРСМ «За любімую Беларусь» на Магілёўшчыне, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

12.02.2018 - 13:05

Гран-пры VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» заваяваў выхаванец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Ян Васькоў. На гала-канцэрце, які прайшоў у Магілёўскім інстытуце МУС, малады чалавек выканаў песню «Воблакам па небе».

09.02.2018 - 10:28

Дзень адчыненых дзвярэй правядзе 9-10 лютага Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.

08.02.2018 - 15:59

Могилев торжественно вступил в права молодежной столицы. Почетный статус городу на Днепре передал сегодня Полоцк.

08.02.2018 - 11:36

Гала-канцэрт VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоная гваздзіка» пройдзе 10 лютага ў 11.00 у Магілёўскім інстытуце МУС. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным кадэцкім вучылішчы, якое з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

07.02.2018 - 14:54

Рэспубліканскае свята «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2018» пройдзе 8-9 лютага ў Магілёве. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, лідары моладзевых арганізацый, маладыя спецыялісты, навукоўцы, лаўрэаты міжнародных конкурсаў з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, творчая моладзь горада на Дняпры.

26.01.2018 - 09:10

Экзамены ў 5-я класы гімназій у Беларусі адменены. Гэта прадугледжана ўказам нумар 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучання ў іх», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

25.01.2018 - 11:01

У Магілёве абвясцілі пераможцаў абласнога этапу ХI рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон-2017». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.

24.01.2018 - 12:45

Пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 408 навучэнцаў Магілёўшчыны, ці 44% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў. З іх 69 чалавек узнагароджаны дыпломамі першай, 122 – другой і 217 – трэцяй ступені, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.

23.01.2018 - 11:12

Абласны агляд-конкурс піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў «Раўненне на сцяг!», які прымеркавалі да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшыня абласнога Савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.

20.01.2018 - 08:38

Моладзь Магілёўшчыны падключыцца да ініцыятывы ГА «БРСМ» па зборы прапаноў для будучых дэпутатаў. У гэты дзень саюз моладзі краіны абвесціць пра старт рэспубліканскай акцыі «Моладзь вырашае!», прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання.

19.01.2018 - 13:17

У групе «100 ідэй для Беларусі ад Магілёўскай вобласці» ў сацыяльнай сетцы Вконтакте адкрыта галасаванне за «Найлепшы праект-online» рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

18.01.2018 - 11:27

У Касцюковіцкім раёне аб’яўлены конкурс «Наша прафесія» сярод працоўнай моладзі. Пра гэта паведамілі ў мясцовым камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які з’яўляецца арганізатарам творчага спаборніцтва.

17.01.2018 - 10:17

На абласны этап XI рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена 550 работ з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Эма Урублеўская.

15.01.2018 - 11:30

Пастановай урада нумар 19 ад 11 студзеня 2018 года ўнесены карэктывы ў Правілы прыёму асоб для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, зацверджаныя пастановай урада ад 14 ліпеня 2011 года нумар 953 "Аб некаторых пытаннях прафесійна-тэхнічнай адукацыі", паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

11.01.2018 - 10:52

У рэспубліканскім фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які пройдзе ў канцы сакавіка ў Мінску, прымуць удзел 11 праектаў ад Магілёўскай вобласці, паведамляе карэспандэнт сайта.

10.01.2018 - 16:15

Вынікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» падвядуць у Магілёўскай вобласці 11 студзеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

09.01.2018 - 10:35

У абласным этапе алімпіяды па вучэбных прадметах удзельнічаюць найлепшыя прадстаўнікі вучнёўскай моладзі рэгіёна. На гэта звярнуў увагу падчас адкрыцця галоўнага інтэлектуальнага турніру начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.

08.01.2018 - 14:49

Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе 8-11 студзеня ў Магілёве. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме больш за 900 навучэнцаў з усяго рэгіёна, з іх каля 500 – іншагароднія, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

26.12.2017 - 11:52

Абласное святочнае мерапрыемства «На навагодняй хвалі» прайшло ў Горках. Напярэдадні Новага года ў БДСГА сабраліся перспектыўныя маладыя спецыялісты, якія робяць першыя крокі ў прафесіі на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёна. Ініцыятарам правядзення такіх сустрэч з’яўляецца старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.