Навiна дня
Прамую тэлефонную лінію 13 верасня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе кіраўнік спраў Мікалай Дзядкоў
Прамую тэлефонную лінію 13 верасня ў Магілёўскім аблвыканкаме будзе праводзіць кіраўнік спраў Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 ён адкажа па нумары тэлефона 8 (0222) 50-18-69.
Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Анатоль Ісачанка: важна навучыць моладзь адрозніваць факты ад міфаў і маніпуляцый
Важна навучыць моладзь адрозніваць факты ад міфаў і маніпуляцый. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці» ў Музеі Славы Магілёўшчыны ў Буйнічах.
«Берагчы старонкі нашай гісторыі». У Магілёве адкрылі маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы
Сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. А. А. Куляшова прайшло ўрачыстае адкрыццё маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці».
У Магілёве сабраліся маладыя дэпутаты, парламентарыі, гісторыкі, сярод якіх - вучоныя і выкладчыкі з Беларусі і Расіі. Учора яны прынялі ўдзел у адкрыцці фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву», а ўжо сёння пачнуць працу па тэматычных секцыях.
«Бабруйскаграмаш» з рабочым візітам наведвае намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч
Сустрэча ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» праходзіць пры ўдзеле міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова, старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.
Анатоль Ісачанка аб прыёме грамадзян: калі чалавек звяртаецца, значыць, ужо ёсць пытанне і яго трэба вырашаць
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў паляпшэння жыллёвых умоў, рамонту пад'язной дарогі, прадаўжэння тэрміну будаўніцтва жылога дома, працоўных адносін да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Круглянскага раёна.
Анатоль Ісачанка ў Дзень ведаў: самае вялікае наша багацце - гэта нашы дзеці
У новы навучальны год паклікаў сёння школьны званок больш за 1,1 тыс. навучэнцаў гімназіі №3 Магілёва, сярод іх - 96 першаклашак. У Дзень ведаў установа адукацыі сустрэла дзяцей у абноўленым выглядзе пасля капітальнага рамонту. Удзел ва ўрачыстай лінейцы прыняў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Аляксандр Лукашэнка аб захоўванні і рэалізацыі бульбы: трэба максімальна падключаць гандлёвыя сеткі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентаваў на тое, каб актыўна прыцягваць гандлёвыя сеткі да арганізацыі захоўвання і далейшай рэалізацыі бульбы. Аб гэтым ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
Анатоль Ісачанка: выхаванне і навучанне – гэта праца, якая патрабуе ад педагогаў, бацькоў, улады адзінства мэт, паслядоўнасці рашэнняў і асабістага прыкладу
Абласная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў «Сістэма адукацыі Магілёўскай вобласці: вынікі і перспектывы» прайшла сёння ў абласным цэнтры.
Магілёўская вобласць перасягнула мяжу 1 млн тон намалоту збожжа новага ўраджаю
Магілёўская вобласць перасягнула мяжу 1 млн т намалоту збожжа новага ўраджаю.
Урачыстае мерапрыемства сабрала на полі ЗАТ «ААБ-Агра Гарадзец» прадстаўнікоў Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў. Менавіта яны першымі ў рэгіёне перайшлі планку 100 тыс. т намалоту.
Напярэдадні новага навучальнага года Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу
Напярэдадні новага навучальнага года старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка наведаў Вішоўскую сярэднюю школу Бялыніцкага раёна.
Мэтай рабочага візіту стала азнаямленне з узроўнем падрыхтоўкі адукацыйнай установы да прыёму вучняў. Кіраўнік Прыдняпроўскага краю асабіста агледзеў адрамантаваныя навучальныя кабінеты, спартзалу, праверыў абсталяванне сталовай, а таксама ацаніў гатоўнасць школьнай тэрыторыі.
Кіраўнік Мінсельгасхарча: перакідка тэхнікі паміж рэгіёнамі дапамагае ўбраць збожжа своечасова і без страт
Перакідванне тэхнікі паміж рэгіёнамі дапамагае ўбраць збожжа своечасова і без страт. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў у час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе 2025 года разгледжаны на пасяджэнні аблвыканкама
Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Круты, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц, старшыня
Магілёўскія аграрыі намалацілі 738 тыс. тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 14 жніўня, на палях краіны намалочана 6 млн. 179 тыс.т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,498 млн.т, Мінская - 1,432 млн.т, Гродзенская - 1,264 млн.т, Магілёўская - 738 тыс.т, Гомельская - 732 тыс.т, Віцебская - 515 тыс.т.
У Магілёўскай вобласці ўборку асноўнай масы збожжавых плануюць завяршыць да 20 жніўня
У Магілёўскай вобласці пры спрыяльным надвор'і ўборку асноўнай масы збожжавых плануюць завяршыць да 20 жніўня. Пра гэта расказала начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Яна падкрэсліла:
Леанід Заяц: «У Магілёўскай вобласці на сённяшні дзень ураджай перавышае ўзровень мінулага года ў 1,3 раза»
Рабочая паездка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважанага прадстаўніка Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прайшла сёння ў Бялыніцкім раёне. Леанід Канстанцінавіч пабываў на палях каля вёскі Бахані, дзе ідзе актыўная ўборачная кампанія. Ён пацікавіўся тэмпамі работ, умовамі працы і падзякаваў аграрыям за самаадданую працу ў разгар сезона.
На пасяджэнні аргкамітэта ў Магілёве абмеркавалі ход падрыхтоўкі форуму Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі
Другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форума Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Роля моладзі ў захаванні гістарычнай памяці» прайшло сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Пытанні землекарыстання, дарожнай інфраструктуры і аказання медпаслуг разгледжаны на асабістым прыёме старшыні Магілёўскага аблвыканкама
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна, Бялыніцкага раёна і Горак. Заяўнікаў пераважна хвалявалі зямельныя пытанні і добраўпарадкаванне пад'язной дарогі, таксама паступіла прапанова па паляпшэнні якасці медыцынскіх паслуг.
Прамую тэлефонную лінію 9 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 9 жніўня будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.
Уклад Магілёўскай вобласці ў агульны каравай - 332 тыс. тон
Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных даных на 4 жніўня, са збожжавых палёў краіны намалочана 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам», - расказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 215 тыс.т, Магілёўская - 332 тыс.т, Гомельская - 380 тыс.т, Мінская - 602 тыс.т, Гродзенская - 687 тыс.т, Брэсцкая - 890 тыс.т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30% плошчаў, што складае 603 тыс. га.
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
Дажджы, якія зацягнуліся, ускладняюць жніво. Магілёўскія аграрыі ўбіраюць апошнія гектары азімага ячменю, на самым старце ўборка пшаніцы. У той жа час вядзецца падрыхтоўка глебы пад пасевы азімага рапсу новага ўраджаю, корманарыхтоўка. Палявыя работы накладваюцца, патрабуючы ад хлебаробаў яшчэ большых намаганняў і выразнасці ў лагістыцы.
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
Маладзёжны экіпаж з Кіраўскага раёна першым у Магілёўскай вобласці перасягнуў рубеж больш як 1 тыс. т збожжа новага ўраджаю.
«Дабрабыт складаецца з працоўных дасягненняў кожнага з нас». Абноўленую абласную Дошку гонару адкрылі ў Магілёве
Абноўленую абласную Дошку гонару адкрылі ля Музея Славы Магілёўшчыны. Раней яна размяшчалася ў аблвыканкама, а зараз змяніла сваё размяшчэнне.
«Уся справа ў жаданні працаваць». Першага механізатара-тысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскім раёне прайшла цырымонія ўшаноўвання механізатара, які ў бягучую ўборачную кампанію першым у рэгіёне перасягнуў рубеж 1 тыс. т намалоту. Ім стаў механізатар ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Сяргей Алянкоў.
Віншаванні і падарункі камбайнер атрымаў проста ў поле, не адыходзячы ад свайго камбайна. Павіншаваць перадавіка прыехалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, кіраўнікі раёна, прадпрыемствы, прафсаюзныя лідэры.
Адзінства і згуртаванасць людзей робяць краіну непераможнай - Леанід Заяц на сустрэчы ў Клічаўскім лясгасе
Адзінства і згуртаванасць людзей робяць краіну непераможнай. Такой думкай пасля сустрэчы з калектывам Клічаўскага лясгаса падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.
Леанід Канстанцінавіч высока ацаніў дапамогу беларускага грамадства ў ліквідацыі наступстваў стыхіі, якая бушавала ў Магілёўскай вобласці ў ноч з 9 на 10 ліпеня і нарабіла шмат бяды:
Магілёўскім аграрыям трэба ўбраць каля 4 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур, пашкоджаных стыхіяй
У выніку праходжання навальнічнага фронту і шквалістага ветру ў ноч з 9 на 10 ліпеня ў Магілёўскай вобласці пацярпелі не толькі лініі электраперадачы, дахі і дрэвы. Пакінуў ураган свой след і на палях. Папярэдняя лічба па палегліцы збожжавых і зернебабовых культур — каля 4 тысяч гектараў, а таксама звыш 300 гектараў азімага рапсу. Сярод пацярпелых - Бялыніцкі, Шклоўскі, Быхаўскі, Краснапольскі, Чавускі раёны. Уборачную ўскладняюць яшчэ і дажджы, якія таксама могуць прывесці да палегліцы і значна запаволіць ход працы.
«Нельга, каб уборачная праходзіла ў нядбайным рэжыме». Вось якія пытанні абазначыў перад аграрыямі Аляксандр Лукашэнка
Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.
«Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі ўраджаю», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У адказных за аграпрамысловы комплекс ён удакладніў, як у цэлым складваецца сітуацыя на месцах і якія пытанні патрабуюць неадкладнага вырашэння.
Адзін мільён тон сенажу за першы ўкос
У першы ўкос траў на Магілёўшчыне нарыхтавалі 1 млн і амаль 374 тыс. тон сенажу. Заданне выканалі на 88 працэнтаў. Цяпер у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ў разгары другі ўкос. У прыярытэце сена. Пакуль надвор'е дазваляе аграрыі працуюць не пакладаючы рук.
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
Будаўніцтва і рэканструкцыя аб'ектаў у Шклове, якія ў красавіку ў ходзе рабочай паездкі наведваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вядзецца ў адпаведнасці з прадугледжаным графікам. Адставання па тэрмінах няма. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы расказаў журналістам кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў.
Аляксандр Лукашэнка агледзеў ход будаўнічых работ з борта верталёта, а потым заслухаў даклад кіраўніка спраў.
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
З дзвюх гадзін ночы па горадзе Магілёве прайшоў навальнічны фронт, дзьмуў моцны вецер: паваліла дрэвы, перакрыла вуліцы, была парушана работа электразабеспячэння. Ужо ў тры гадзіны ночы аб'явілі аб зборы камісіі па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі пры Магілёўскім гарвыканкаме, у чатыры яна сабралася. На аператыўнай нарадзе ў 8.30 усе зацікаўленыя службы горада і вобласці яшчэ раз сабраліся для зверкі гадзіннікаў.
«Чаму не інтэнсіфікаваць працэс?» Аляксандр Лукашэнка паставіў прынцыповыя пытанні ў сферы козагадоўлі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на больш хуткае і эфектыўнае развіццё ў краіне племянной козагадоўлі з улікам запатрабаванасці гэтага напрамку. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання пад Магілёвам племяннога завода па гадоўлі коз.
Кіраўніку дзяржавы далажылі, што на племянных козачак ёсць добры попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ужо былі продажы ва Узбекістан, ёсць заяўкі з Расіі.
Переводчик