Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве перакрыюць на час рамонту
Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве плануюць перакрыць для руху транспарту з 3 верасня. Планы па рэалізацыі праекта абмяркоўвалі на планёрцы ў гарвыканкаме. Прыпыненне эксплуатацыі пуцеправода выклікана пачаткам рамонтных работ на ім, а таксама падмоставай яго часткі. У сувязі з закрыццём моста зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту. Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі і транспарту Магілёўскага гарвыканкама, памяняюць часткова шлях руху 17 маршрутаў, а пройдуць яны ў асноўным праз аўтавакзал. Больш падрабязны расклад будзе паведамлены пазней.
Магілёўскае маршрутнае таксі № 10 будзе ездзіць да Гарадшчыны
Магілёўскае маршрутнае таксі № 10 будзе ездзіць да Гарадшчыны. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкама Ала Багаценка. Паводле яе слоў, маршрутка, як і раней, будзе пачынаць рух ад вуліцы Фаціна і рухацца да абласной бальніцы, а далей яе шлях працягнецца да мікрараёна Гарадшчына.
Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня
Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня. Сацыяльна значны аб’ект на паўгода раней здадуць спецыялісты найбуйнейшай магілёўскай арганізацыі – ААТ «Будаўнічы трэст № 12».
Гарачую лінію па пытаннях арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельгаспрадукцыі, грыбоў і ягад правядзе 29 жніўня КДК Магілёўскай вобласці
Гарачую лінію на тэму «Меры,якія прымаюцца ў вобласці, па арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад» правядзе 29 жніўня Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. У гэты дзень жыхары рэгіёна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 31-06-04 могуць паведаміць інфармацыю аб недахопах пры ажыццяўленні закупак вырашчанай імі сельгаспрадукцыі, нарыхтаваных грыбоў і ягад.
Вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбаркамаў на парламенцкіх выбарах пройдзе па 30 жніўня
Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Ордэнам Маці ўзнагароджана 6 жыхарак Магілёўскай вобласці
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
У Беларусі пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс да парламенцкіх выбараў 2019 года
Інфармацыйны рэсурс ЦВК ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by), з дапамогай якога будуць асвятляцца ўсе важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, пачаў сваю работу 9 жніўня. На рэсурсе публікуюцца апошнія навіны СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі. Тут таксама размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. У ім кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, падрабязна расказвае аб парадку вылучэння ў акруговыя выбарчыя камісіі, якія павінны быць утвораны не пазней за 2 верасня ўключна.
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Дакументы прымаюцца ў кабінеце № 111 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Апошні дзень – 30 жніўня 2019 года.
Акруговыя выбаркамы на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць утвораны па 2 верасня
Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце пасля пераразліку ў жніўні склаў Br446,84
З 1 жніўня бягучага года ў Беларусі праведзены пераразлік працоўных пенсій. У выніку сярэдні памер назначаных пенсій па ўзросце склаў Br446,84, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пераразлік праводзіўся зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў для вылічэння пенсій, якая прымяняецца з мая і праіндэксавана на 7 працэнтаў, - Br925,77. Акрамя таго, 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій.
Аляксандр Лукашэнка назначыў парламенцкія выбары ў Беларусі на 7 і 17 лістапада
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
У Беларусі зацверджаны адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені па 28 спецыяльнасцях
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне ў дзіцячых садах і школах
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорыі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 504 ад 31 ліпеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Лідзія Ярмошына назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Беларусі - 30 жніўня 2020 года
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 30 жніўня 2020 года. Гаворачы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна. «Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы сфарміруем парламент, - канстатавала яна. - Таму праз тры месяцы - гэта значыць, трэба адразу назначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»
У Магілёве паглыбляюць дно затокі Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна
У Магілёве паглыбляюць дно затокі Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна. Мясцовыя ўлады адрэагавалі на звароты мясцовых рыбакоў. Магілёўцы прасілі ўладу ўмяшацца і прадухіліць магчымую экалагічную катастрофу – не дапусціць ператварэнне вадаёма ў балота. Меры прынятыя. Цяжкія грунты з дна Фацінской затокі паддаюцца расчыстцы. Земснарад працуе як пыласос. Ён усмоктвае ілістае дно і разам з пяском адпраўляецца на карту намыву. Цвёрдыя часціцы застаюцца тут, а вада ідзе назад у заліў.
Лідзія Ярмошына прапанавала Аляксандру Лукашэнку правесці выбары сенатараў 7 лістапада, дэпутатаў - 17 лістапада
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Увазе шматдзетных сем’яў Магілёва: з 1 жніўня будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года
З 1 жніўня упраўленнямі сацыяльнай абароны адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва са сродкаў бюджэту будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Яе памер на кожнага навучэнца, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) складзе 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2019 года.
Правілы па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ зацверджаны ў Беларусі
Правілы па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нумар 24/33 ад 31 мая 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Жыхары Магілёўскай вобласці змогуць адправіць паштовыя карткі з пажаданнямі сваім сябрам
РУП «Белпошта» запрашае жыхароў Магілёўскай вобласці паўдзельнічаць у акцыі «Дружба без межаў». Промамерапрыемства адбудзецца 30 ліпеня – у Міжнародны дзень дружбы, паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве. «Мы вырашылі падтрымаць свята, якое аб’ядноўвае людзей на планеце, і прапануем набыць паштовыя карткі, падпісаць іх на адрас сваіх сяброў, а супрацоўнікі РУП «Белпошта» бясплатна даставяць гэтыя цёплыя словы і пажаданні па ўсёй рэспубліцы, – адзначылі суразмоўцы. – Карткі прымаюцца да адпраўкі ў месцах правядзення акцыі».
Парадак назначэння і выплаты пенсій перагледзелі ў Беларусі
Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 8 ліпеня 2019 года нумар 35 устаноўлены парадак звароту за пенсіяй і арганізацыі работы і вядзення справаводства па назначэнні і выплаце пенсій, паведамляе Нацыяны прававы інтэрнэт-партал.
Антытытунёвы дэкрэт уступіў у сілу ў Беларусі
Дэкрэт нумар 2, які робіць антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі больш строгім, уступіў у сілу 27 ліпеня.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу на самую лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі
Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі конкурсу на самую лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Першыя анлайн-заяўкі на электронныя рахункі магіляўчане змогуць падаць у жніўні
Заяўку на электронную жыроўку можна будзе падаць на сайце МГКУП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм». Мяркуецца, што аформіць першыя анлайн-заяўкі ў абласным цэнтры можна будзе ўжо ў жніўні. Пра гэта паведамілі ў службе камунальных сістэм і разлікаў ЦГІС. Раней неабходна было аформіць заяўку пісьмова ў РКЦ. На сённяшні дзень каля 800 магіляўчан атрымлівае электронныя рахункі. Паведамленні аб аплаце паслуг ЖКГ камунальнікі рассылаюць ім на электронную пошту.
Лукашэнка падпісаў закон аб унясенні змяненняў у Працоўны кодэкс
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў Працоўны кодэкс. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прыняцце закона накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнай і гібкай занятасці грамадзян і пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый работнікаў.
Падчас аўтапрабегу ветэраны ваенна-марскога флоту Беларусі і Расіі наведаюць Магілёў
Сумесным аўтапрабегам адзначаць 100-годдзе Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў маракі з Расіі і Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня ГА «Беларускі саюз ваенных маракоў» Валерый Халадзілін. Маршрут аўтапрабегу, які стартуе сёння са Смаленска, пралягае праз расійскія і беларускія населеныя пункты ўздоўж ракі Днепр. Завершыцца падарожжа 28 ліпеня (у Дзень ваенна-марскога флоту Расіі) у Рэчыцы.
Лукашэнка падпісаў закон аб правядзенні ў Беларусі амністыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Закон прыняты ў мэтах рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай у гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Больш за 1,4 тыс. чалавек плануецца задзейнічаць у перапісе насельніцтва ў Магілёўскай вобласці
В Могилевской области для проведения переписи с учетом резерва планируется задействовать 1407 человек. Перепись пройдет с 4 по 30 октября 2019 года под лозунгом «Взгляд на настоящее - шаг в будущее», сообщила на пресс-конференции, посвященной предстоящему событию, начальник главного статистического управления региона Елена Морозова.
Новыя стандарты безбар'ернага асяроддзя ўводзяцца ў Беларусі з 1 жніўня
У Беларусі з 1 жніўня ўводзяцца новыя стандарты для забеспячэння безбар'ернага асяроддзя, паведаміла вядучы інжынер аддзела тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі ў машынабудаванні і рэсурсазберажэнні Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Кацярына Карыцька.
Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня
Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня. Шэсце прымеркавана да свята ў гонар іконы Божай Маці Баркалабаўскай, якое адзначаецца 24 ліпеня, паведамілі ў Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі.